Дзі́кі ’дзікі’. Параўн. рус. ди́кий, укр. ди́кий, польск. dziki, в.-луж. dziki, балг. ди́кый (з слоўніка Герава) і г. д. Прасл. *dikъ. Лічыцца роднасным прасл. *divъ, *divokъ, літ. dỹkas, лат. diks (але, магчыма, балт. лексемы запазычаны са слав. моў). Траўтман, 54; Бернекер, 1, 199–200; Фасмер, 1, 514; Трубачоў, Эт. сл., 5, 29–30.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзіця́ ’дзіця’ (мн. л. дзе́ці). Рус. дитя́ (де́ти), укр. дитя́ (ді́ти), польск. dziecię, чэш. dítě (děti), балг. дете́ і г. д. Прасл. *dětę ’дзіця’, *děti ’дзеці’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 13), *dětę звязана з *dojiti ў значэнні ’ссаць, смактаць’ (гл. там жа крытычны агляд іншых версій). Фасмер, 1, 516; Бернекер, 1, 196; Траўтман, 51.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драма́ць ’драмаць’ (БРС, Шат., Сл. паўн.-зах.). Рус. дрема́ть, укр. дріма́ти, польск. drzemać, чэш. dřímati, серб.-харв. дре́мати, балг. дре́мя, ст.-слав. дрѣмати. Прасл. *drěmati ’тс’. Роднаснымі формамі лічацца лац. dormire ’спаць’, ст.-інд. drâti ’тс’, грэч. δαρθάνω ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 537; Бернекер, 1, 223–224; Траўтман, 60; Трубачоў, Эт. сл., 5, 108.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́дня ’бочачка з векам і замком’ (Шн., Выг. дыс.). Рус. бо́дня, укр. бо́дня, польск. bednia, чэш. bedna, серб.-харв. ба̑дањ, ба́дња і г. д. Слав. *bъdьnь < герм. моў (с.-н.-ням. bodene, ст.-в.-ням. butîn, ням. Bütte, а гэта з лац. butina, грэч. βυτίνη). Бернекер, 106; Фасмер, 1, 184; Слаўскі, 1, 29. Параўн. бэ́дня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брыско́тлівы ’золкі’ (Сцяц.). Можа, да слав. *brězg‑ ’кіснуць, быць горкім, пакрывацца цвіллю і да т. п.’ (рус. бре́згать, укр. збре́зкнути ’скіснуць’, польск. brzazg ’непрыемны смак’, чэш. břesk; аб гэтай групе слоў гл. Бернекер, 85; Праабражэнскі, 1, 44; Фасмер, 1, 211). Але можна думаць і пра сувязь з брызку́ль ’халодны дожджык’, бры́зак ’самы дробны дождж’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бясе́да. Рус. бесе́да, укр. бе́сіда, польск. biesiada, чэш. beseda, ст.-слав. бесѣда, балг. бесе́да, серб.-харв. бѐсједа і г. д. Прасл. *besěda. Звычайна тлумачыцца як *bez‑ + *sěda ’сядзенне знадворку’ (дзе *bez‑ мае яшчэ старое значэнне ’знадворку, звонку’, параўн. ст.-інд. bahíṣ ’звонку’). Бернекер, 52–53; Праабражэнскі, 1, 25–26; Фасмер, 1, 160; Слаўскі, 1, 33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́кір: на‑ба́кір (Нас.), укр. наба́ки́р. Запазычанне з польск. nabakier ’тс’ (< ням., з мовы маракоў, параўн. Back у слове Backbord ’левы борт’ і kehr! павяртай!’). Гл. Бернекер, 39–40; Брукнер, 12; Карловіч, Wyr. obce, 25; Фасмер, 1, 146–147; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43. Рус. набекре́нь, магчыма, не сюды (гл. Фасмер, 1, 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачува́ць ’адчуваць сябе, прадчуваць’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат.), пачува́нне ’адчуванне’ (ТСБМ, Нас.). Укр. почува́ти, почува́ння, польск. poczuwać, poczuwanie, серб.-харв. чу́вати — ітэратыў прасл. čuti > чуць (гл.). Прасл. форма з’яўляецца працягам і.-е. *(s)kēu̯‑ ’звяртаць увагу на што-н., слухаць, адчуваць, прыкмеціць, выявіць’ (Міклашыч, 37; Бернекер, 1, 162–3; Трубачоў, Эт. сл., 4, 134–136; SP, 2, 295–297).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пая́ва ’з’яўленне’ (чач., Мат. Гом.). Да па‑ (< прасл. po‑) і я́ва < прасл. ava > прыслоўе avě > aviti ’з’явіцца, адкрыць, паказаць’, найбліжэйшым і.-е. адпаведнікам для якіх будуць літ. ovytis ’з’яўляцца’, ’з’яўляцца ў сне’, ст.-інд. āvíḥ, авест. āviš ’адкрыта’ (Міклашыч, 101; Бернекер, 1, 34; Слаўскі, 1, 527; Махэк, 178; Фасмер, 4, 540–541; Трубачоў, Эт. сл., 1, 94–95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́мра, мсцісл. мы́мря ’злюка, надутая ад крыўды’ (З нар. сл.), ’маўклівы чалавек’ (івац., Сл. Брэс.). Рус. цвяр., пск., калін. мы́мра ’пануры, сумны чалавек’, цвяр. ’плаксун’, укр. ми́мря, ми́мрій ’мармытун’. Гукапераймальнае. Параўн. му́мрыць (гл.) і аналагічныя ўтварэнні: укр. ми́мрити (ма́мрати, мо́мрити), рус. мы́мреть, польск. mumrać і інш. (Бернекер, 2, 75; Брукнер, 348; Фасмер, 3, 9). Параўн. таксама мумра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)