фіксава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; незак., што.

1. Адзначаць на паперы, замацоўваць што-н. у свядомасці, запамінаць.

Ф. усе дробязі.

Ф. у памяці.

2. Канчаткова ўстанаўліваць, замацоўваць.

Ф. тэрмін нарады.

3. Сканцэнтроўваць, накіроўваць.

Ф. увагу.

4. Замацоўваць у пэўным становішчы.

Ф. хворую канечнасць.

5. Апрацоўваць матэрыял хімічным рэчывам для замацавання саставу, формы (спец.).

|| зак. зафіксава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

|| наз. фіксава́нне, -я, н. і фікса́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шліфава́ць

(польск. szlifować, ад ням. schleifen)

1) апрацоўваць да гладкасці якую-н. паверхню (напр. ш. мармур);

2) перан. удасканальваць, паляпшаць што-н. (напр. ш. стыль артыкула).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Тэ́ска ‘трэска’ (астрав., воран., Сцяшк.). Няясна, фармальна ўспрымаецца як фанетычны варыянт да цёска ‘тс’, што да цяса́ць ‘часаць, апрацоўваць сякерай’ (гл.), аднак арэальна і семантычна можа суадносіцца з літ. tašyti ‘тс’, лат. test ‘тс’, што да незахаванага першаснага *tešti (Смачынскі, 661). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cultivate

[ˈkʌltɪveɪt]

v.t.

1) апрацо́ўваць, абрабля́ць (зямлю́)

2) гадава́ць, выро́шчваць (расьлі́ны)

3) падтры́мваць (знаёмства)

4) удаскана́льваць; разьвіва́ць

to cultivate one’s mind — разьвіва́ць ро́зум

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

doprawiać

незак.

1. дарабляць; прырабляць;

2. апрацоўваць (зямлю);

3. прыпраўляць;

doprawiać sałatkę ziołami — прыпраўляць салату зёлкамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

апрэту́ра

(ням. Appretur, ад фр. apprêter = апрацоўваць)

1) сукупнасць аперацый над скурамі, тканінамі, паперай для надання ім патрэбных уласцівасцей;

2) рашчына для апрацоўкі скураных вырабаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак.

1. што. Апрацоўваць моцным жарам перад спажываннем.

П. арэхі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што і без дап. Моцна пячы (пра сонца, полымя і пад.).

Цэлы дзень пражыла сонца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго і без дап., перан. Мучыць, выклікаць смагу.

Яго пражыла смага.

|| зак. спра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.).

|| наз. пра́жанне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Палірава́цьапрацоўваць паверхню чаго-н., каб надаць ёй люстрана-гладкі выгляд’ (ТСБМ). Ст.-бел. полеровати ’тс’ (XVI ст.) < польск. polerować < ням. polieren ’тс’ (Булыка, Запазыч., 251). Для сучаснага бел. паліраваць магчыма і рус. пасрэдніцтва. Рус. полирова́ть < ням. polieren з франц. polir, лац. polīre ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 309).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ара́ць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак. што і без дап.

Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму. □ Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ. Прыказка. Каб свінні рогі, арала б дарогі. Прыказка. Як ні ары, абы чорным дагары. Прымаўка. Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; незак., што.

1. Апрацоўваць культыватарам. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва. Пестрак.

2. Разводзіць, вырошчваць (расліны, злакі).

3. Развіваць, удасканальваць што‑н. якім‑н. спосабам; садзейнічаць развіццю чаго‑н. Казкі прасякнуты ідэяй грамадскага служэння, яны выхоўваюць у дзяцей пачуццё праўды і справядлівасці, культывуюць працавітасць, калектывізм, сціпласць. У. Калеснік.

[Ад фр. cultiver.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)