расстройства голасу пры захворваннях гартані, перанапружанні галасавога апарата.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фюзеля́ж
(фр. fuselage)
корпус лятальнага апарата для размяшчэння экіпажа, пасажыраў і грузаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
функцыяне́р
(ням. Funktionär, ад лац. functio, -onis = выкананне)
работнік адміністрацыйнага або партыйнага апарата, чыноўнік.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АЭРАДЫНАМІ́ЧНЫ НАГРЭ́Ў,
павышэнне тэмпературы цела, якое рухаецца з вял. скорасцю ў паветры або газе. Узнікненне аэрадынамічнага нагрэву — вынік тармажэння малекул газу паблізу паверхні цела і ўтварэння ўдарнай хвалі. Аэрадынамічны нагрэў адбываецца пры ўваходзе касм.апарата ці метэарыта ў атмасферу Зямлі з 1-й касм. скорасцю (8,1 км/с), т-ра можа дасягаць больш за 8000 К, таму паверхня касм. караблёў, ракет і звышгукавых самалётаў мае спец. тэрмічную ахову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́БЕРАЎ АПАРА́Т,
орган некаторых касцістых рыб, які злучае плавальны пузыр з органам раўнавагі (лабірынтам унутр. вуха). Складаецца з чатырох пар рухома сучлененых паміж сабой костачак — відазмененых частак першых пазванкоў і трэцяга рабра. Дае магчымасць рыбе хутка рэагаваць на змену ціску вады і мае значэнне ў перадачы гукавых ваганняў. Рыбы, што маюць вебераў апарат, здольныя ўспрымаць гукі з частатой да 13 кГц, без веберава апарата — толькі да 2,5 кГц. Названы імем Э.Г.Вебера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЗЕ АПАРА́Т,
электрамеханічны тэлегр. апарат для перадачы і прыёму паведамленняў нераўнамерным кодам тэлеграфным (знакамі азбукі Морзе). Перадатчыкам у М.а. з’яўляецца тэлегр. ключ, прыёмнікам — электрамагніт, які кіруе работай пішучага механізма. Распрацаваны С.Морзе ў 1837, прыгодны для эксплуатацыі ў 1840; упершыню выкарыстаны ў 1844 на тэлегр. лініі Вашынгтон — Балтымар. Да сярэдзіны 1950-х г. выцеснены літарадрукавальнымі тэлеграфнымі апаратамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОТАСКЛЕРО́З, отаспангіёз,
захворванне вуха, у аснове якога ляжыць анкілоз стрэмечка. Пры О. адбываецца акасцяненне кольцападобнай звязкі падножнай пласцінкі стрэмечка (адной з 3-х костачак гукаправоднага апарата сярэдняга вуха, які перадае ваганні барабаннай перапонкі да вадкасцей унутр. вуха), потым настае яго нерухомасць. Часцей О. пашкоджвае абодва вухі. Прыкметы: паніжэнне слыху (скачкападобна), пастаянны шум у вушах (нават перашкаджае сну), на позніх стадыях пашкоджваюцца рэцэптары слыхавога нерва. Лячэнне хірургічнае.