Наглядаць некаторы час. — Косцік! — не стрываў, нарэшце, Ігнат. — Хадзі сюды... Кастусёк.. борзда падбег. — Ты тут панаглядай за коньмі. Ты не бойся, я хутка вярнуся.Кулакоўскі.Цётцы Восілене захацелася панаглядаць, як будзе паводзіць сябе Алесь.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бегучы або хутка ідучы, дасягнуць якога‑н. месца. Дачуўшыся ў вёсцы, што калгаснікі збіраюцца араць асадніцкую зямлю, Алесь Макарчык зараз жа прыбег на поле.Адамчык.На бурлівую паводку Паглядзець прыбег Сымон.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
толь, ‑ю, м.
Насычаны воданепранікальным саставам тоўсты кардон, які выкарыстоўваецца як дахавы і ізаляцыйны матэрыял. Алесь сядзеў на даху драўлянага барака, у групе шчаслівых, то весела, то зусім абыякава адчуваючы, як растае пад ім і так нагрэты на сонцы толь.Брыль.
[Фр. tôle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРУ́Н (Алесь) (сапр.Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч; 11.3.1887, б. фальварак Новы Двор Мінскага р-на — 28.7.1920),
бел. пісьменнік, дзеяч нац.-вызв. руху. Скончыў мінскія гар. (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. Працаваў у Мінску сталяром. З 1904 чл. партыі эсэраў-максімалістаў. За антыўрадавую дзейнасць у 1907 арыштаваны і ў 1908 сасланы ў Кірэнскі пав. Іркуцкай губ. З 1912 з Я.Лёсікам у Мельнічным выселку каля Кірэнска. Пасля працаваў на Лене і Віціме, на залатых капальнях у Бадайбо. У Мінск вярнуўся ў вер. 1917 хворы на сухоты. Удзельнічаў у дзейнасці бел. арг-цый. Віцэ-старшыня Усебеларускага з’езда 1917, удзельнічаў у стварэнні БНР, рэдагаваў газ.«Беларускі шлях», у 1919—20 узначальваў Бел.нац.к-т, быў чл.Бел. вайсковай камісіі. У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве.
Раннія творы не зберагліся. 1905 датуецца паэма «Мае коляды» (Вільня, 1920, пад псеўд. А.Сумны) — гісторыя абуджэння нац. свядомасці ў вясковага хлопчыка. З 1907 друкаваўся ў газ. «Наша ніва». Пісаў пераважна лірычныя вершы, якія вызначаюцца меладычнасцю, багаццем рытміка-інтанацыйнага ладу, спалучэннем філас. заглыбленасці з публіцыстычнасцю і тонкім лірызмам, творчым засваеннем фалькл. традыцый. Паводле матываў і тэматыкі яго паэзія блізкая да паэзіі Я.Купалы і Я.Коласа. У ёй выказана такое ж неадольнае жаданне лепшай долі для народа, непрымірымасць да несправядлівасці, гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля шчасця людзей і Бацькаўшчыны. Аўтар зб. паэзіі «Матчын дар» (1918, 2-е выд. 1929, факсімільнае выд. 1988). Адметнасць прозы Гаруна — яе ідэйна-тэматычнае багацце. Пісаў пра нац. бяспраўе беларуса («Пан Шабуневіч»), пра тое, як астрог калечыць лёс чалавека, разбурае яго псіхалогію («Чалавек без крыві», «Маладое»). Сцэны з жыцця бел. пасяленца ў Сібіры паказаў у апавяданні «Свята». Празаічны трыпціх «П’ера і Каламбіна» аб’ядноўвае тэма кахання, маст. роздум аб загадкавай сіле гэтага пачуцця. Празаічныя творы падпісваў псеўд. І.Жывіца. У зб. «Жывыя казкі» (1920) увайшлі п’есы для дзіцячага тэатра, прасякнутыя жыццесцвярджальным аптымізмам, непрымірымасцю да фальшу і несправядлівасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даўгава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Некалькі даўжэйшы за звычайны. Пакой, дзе жыў Алесь, быў такі ж, як і ў хлопцаў, — звычайны пакой інтэрната: з адным акном, вузкі і даўгаваты.Шыцік.// Прадаўгаваты. Твар быў даўгаваты, лоб шырокі і не маршчыністы, вочы шчырыя і праўдзівыя.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пісьмо́ўнік, ‑а, м.
Гіст.
1. Зборнік узораў пісьмаў рознага зместу.
2. У 18 ст. — кніга, даведнік для самаадукацыі па мове і літаратуры. Чалавечак глядзеў на яго [Алеся] звысоку, нібы гэта ён, Алесь, гандляваў усімі гэтымі пісьмоўнікамі, старымі календарамі і разрозненымі падшыўкамі «Северной пчелы».Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
З цяжкасцю разабраць напісанае; прачытаць. А Чыліноў Алесь надзьмуўся, ў святыя дзеянні ўткнуўся І там, дзе слоў не расчытае, На сажань голас працягае.Колас.— Віця мой узяўся чытаць, ды не разабраўся. Можа ты, Петрусёк, расчытаеш?Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заму́жжа, ‑а, н.
Уступленне жанчыны ў шлюб, знаходжанне ў шлюбе. [Маці] загадала неяк, што пакуль не вернецца Алесь, каб Марына і думаць пра замужжа не магла.Б. Стральцоў.За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязво́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае сілы волі; нерашучы, слабахарактарны. Бязвольная натура. □ [Лабановіч:] — Няўжо мы, Алесь, такія бязвольныя, што гэтых спакус не можам здолець? Бо гэта ж ёсць прызнанне свайго бяссілля, раз ты баішся спакусы.Колас.Абыякавасць, пасіўнае назіранне за падзеямі ўласцівы для натур бязвольных.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашпацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Прайсці павольнай хадою; прагуляцца. Алесь прыязджаў з жонкаю ды з дз[е]цьмі, дык яму, Яўсею, кожны раз у свята ці надвячоркам, калі на вуліцы поўна людзей, хацелася прашпацыраваць з сынам і нявесткаю, каб усе ў сяле паглядзелі на яго ўдачу.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)