про́вады, ‑аў; адз. няма.

Дзеянне паводле дзеясл. праводзіць — правесці (у 7 знач.); развітанне з тым, хто ад’язджае, адыходзіць. Провады ў армію. Провады гасцей. □ На провадах былі родзічы тых, хто ад’язджаў, і шмат хто з аднавяскоўцаў. Шахавец. // Разм. Развітальны вечар, бяседа. — Ды, праўду сказаць, я і провады ўчора наладзіў. Але ўсё ж з нагрэтым кутком шкада расставацца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцяка́ць ’паступова выцякаць’ (Ласт., Бяльк.), ’пазбаўляцца вадкасці’, ’праходзіць, адыходзіць’ (Ян.), ’зыходзіць (крывёю)’, ’падглядваць, шукаць’ (Нас.), ’выцякаць’, ’рабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (маст., шчуч., Сл. ПЗБ), сце́каць ’выцякаць’ (ПСл), ’абхапіць’: як рука сцекае ’як рукой абхапіць’ (ганц., Сл. ПЗБ), ’выцякаць’, ’марнець, слабець, млець’ (ТС), сцякці́ ’зарасці’ (Сцяшк. Сл.), сце́кці ’выцячы, зыйсці’ (Нас., ТС), ’ахапіць’ (ТС), сюды ж сцёклісты, сцёклы ’худы, тонкі’ (ТС), сце́кціся ’зрабіцца кволым, змарнець’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да сцячы, цячы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shove [ʃʌv] v.

1. піха́ць

2. infml засо́ўваць; высо́ўваць;

He shoved his head out of the window. Ён высунуў галаву з акна.

shove off [ˌʃʌvˈɒf] phr. v. infml адыхо́дзіць, выбіра́цца;

Shove off! Ідзі прэч!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

НО́ТЫ (ад лац. nota знак, заўвага) у музыцы, 1) умоўныя графічныя знакі, якія разам з дадатковымі абазначэннямі служаць для запісу музыкі паводле т.зв. лінейнай сістэмы (на нотным стане, або натаносцы). Кожная з сістэм натацыі ў мінулым мела свой комплекс Н., якія адрозніваліся асаблівай формай і назвамі (гл. Нотнае пісьмо). У сучаснай натацыі аснова ноты — т.зв. галоўка, круглая, або авальная, заштрыхаваная, т.зв. чорная, і незаштрыхаваная, т.зв. белая (𝅝 — цэлая нота). Ад галоўкі можа адыходзіць штыль — верт. рыса — уверх ад правага яе боку (𝅗𝅥 — палавінная) або ўніз ад левага (<SIGN>). На канцы штыля можа быць флажок, або хвосцік — просты, двайны, трайны (𝅘𝅥𝅮 — восьмая, 𝅘𝅥𝅯 — шаснаццатая, 𝅘𝅥𝅰 — трыццаць другая); канцы штыля замест хвосцікаў могуць злучацца папярочнымі рэбрамі (вязкамі) — адным, двума, трыма і інш. (<SIGN>,<SIGN>). Размяшчэнне галоўкі на нотным стане ў спалучэнні з прастаўленым у яго пачатку ключом абазначае вышыню ноты, тып галоўкі, наяўнасць штыля, наяўнасць і характар хвосціка — яе працягласць. Складовыя назвы Н. дыятанічнага гукарада: до, рэ, мі, фа, соль, ля, сі (адпаведныя лац. абазначэнні — c, d, e, f, g, a, h). Для пазначэння храматычных гукаў (гл. Храматыка) да лац. літар дадаюць склады is — дыез, es — бемоль, напр., до дыез — cis (акрамя гука сі бемоль — лац. b).

2) Аркушы, сшыткі, кнігі з рукапісным або друкаваным запісам муз. твораў.

т. 11, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

летуце́ннік, ‑а, м.

Той, хто схільны да летуцення, аддаецца летуценням. Колінг — вялікі летуценнік, але адначасова і чалавек справы. Гамолка. Кожны будаўнік — у пэўнай ступені паэт і летуценнік, з вялікаю вераю ў свае сілы і магчымасці. Грахоўскі. // Той, хто адыходзіць ад рэальнай рэчаіснасці ў свет фантастыкі; фантазёр. На новае месца працы ў вёску Выганы Лабановіч прыехаў не наіўным летуценнікам, а сталым чалавекам. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разу́мнік, ‑а, м.

Разумны, разважлівы чалавек. — Вядома таксама, што адзін дурань можа задаць столькі пытанняў, на якія не адкажуць сто разумнікаў. Навуменка. [Бабуля:] — А Туман наш — разумнік. Чуе разлуку. Увесь дзень не адыходзіць. Ні на крок. Шыловіч. // Разм. іран. Той, хто любіць разумнічаць, мудраваць, лічыць сябе разумнейшым за іншых. — Не трэба мне тваіх тлумачэнняў. Разумнік! Я сам бачу! Злазь з камбайна! — крычыць Яўмён. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odstępować

незак. адступаць;

nie odstępować kogo na krok — не адступаць (адыходзіць) ад каго ні на крок

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

outgoing

1. [ˈaʊtgoʊɪŋ]

n.

1) прахо́дка, выхо́джаньне для правядзе́ньня ча́су (у адве́дкі, тэа́тр, кіно́)

2) то́е, што выхо́дзіць

2. [,aʊtˈgoʊɪŋ]

adj.

1)

а) які́ адыхо́дзіць, ад’яжджа́е, адплыва́е

б) выбыва́ючы, выхо́дны (пра по́шту, папе́ры)

an outgoing legislator — законада́ўца, пасо́л, які́ не прайшо́ў у ча́се вы́бараў або́ які́ адыхо́дзіць на пэ́нсію

2) тава́рыскі, паслу́жлівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

платфо́рма ж., в разн. знач. платфо́рма;

по́езд адыхо́дзіць з трэ́цяй ~мы — по́езд отправля́ется с тре́тьей платфо́рмы;

да по́езда прычапі́лі не́калькі ~м — к по́езду прицепи́ли не́сколько платфо́рм;

вы́барчая п. па́ртыі — избира́тельная платфо́рма па́ртии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wycofywać się

незак.

1. адступаць, адыходзіць;

2. выходзіць; сыходзіць; адмаўляцца;

wycofywać się ze spółki — выходзіць з суполкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)