уласцівасць арганізмаў забяспечваць матэрыяльную і функцыян. пераемнасць пакаленняў; адзін з гал. фактараў эвалюцыі. Праяўляецца ў бесперапыннасці жывой матэрыі пры змене пакаленняў. Фактары С. лакалізаваны ў храмасомах і цытаплазме (спадчыннасць цытаплазматычная). Генет. інфармацыя захоўваецца, узнаўляецца і перадаецца пры размнажэнні арганізмаў у выглядзе малекул нуклеінавых к-т (ДНК, РНК), якія з’яўляюцца матэрыяльнымі носьбітамі ўсіх відаў С. Асобная роля ў С. належыць дакладнасці ўзнаўлення малекул нуклеінавых к-т у працэсах рэплікацыі і транскрыпцыі, а таксама высокай ступені дакладнасці сінтэзу бялкоў у працэсе трансляцыі. Рэалізацыя С. залежыць ад асаблівасцей генатыпу, знешніх умоў і адбываецца ў розных варыянтах. Напр., асобіны з розным генатыпам маюць аднолькавыфенатып (гл.Дамінантнасць), арганізмы з аднолькавым генатыпам — розны фенатып (гл.Мадыфікацыі). Функцыян. пераемнасць пакаленняў забяспечваецца таксама перадачай інфармацыі ад аднаго пакалення да другога ў ходзе навучання, т.зв. сігнальная С. Аснова гэтага працэсу — умоўнарэфлекторная дзейнасць вышэйшых арганізмаў (асабліва ў чалавека). У ходзе ўзнікнення і развіцця жыцця на Зямлі С. адыгрывала вырашальную ролю шляхам спалучэння кансерватыўнасці са зменлівасцю ў замацаванні дасягнутых эвалюцыйных пераўтварэнняў. Вывучэнне заканамернасцей С. мае важнае значэнне для медыцыны, сельскай гаспадаркі і інш.Гл. таксама Дарвінізм, Мендэля законы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДУЛІ ПРУ́ГКАСЦІ,
велічыні, якія характарызуюць пругкія ўласцівасці (пругкасць) цвёрдых цел. Вызначаюць каэф. залежнасці паміж дэфармацыяй і прыкладзенымі мех. напружаннямі. Пры малых дэфармацыях, калі справядлівы Гука закон, гэтая залежнасць лінейная, а М.п. з’яўляюцца каэф. прапарцыянальнасці. Пры расцяжэнні-сцісканні нармальнаму напружанню адпавядае модуль падоўжанай пругкасці E (Юнга модуль), роўны адносінам нармальнага напружання σ да адноснага падаўжэння ε :
.
Напружанаму стану чыстага зруху адпавядае модуль зрухуG, роўны адносінам датычнага напружання τ да вугла зруху γ :
; вызначае здольнасць матэрыялу супраціўляцца зменам формы пры захаванні аб’ёму. Модуль аб’ёмнага сціскання (аб’ёмны М.п.) — адносіны ўсебаковага нармальнага напружання σ да адноснага аб’ёмнага сціскання Δ :
; характарызуе здольнасць матэрыялу супраціўляцца зменам яго аб’ёму, які не суправаджаецца зменамі формы. Пругкія ўласцівасці цвёрдых цел характарызуе і каэфіцыент Пуасона γ, роўны адносінам адноснага папярочнага сціскання сячэння ε′ (пры аднабаковым расцяжэнні) да адноснага падоўжнага падаўжэння ε :
. Для аднароднага ізатропнага цела М.п. аднолькавы па ўсіх напрамках, для анізатропнага — пастаянныя E, G, γ, маюць розныя значэнні ў розных напрамках. Значэнні М.п. залежаць ад хім. саставу матэрыялаў, іх апрацоўкі, т-ры. М.п. выкарыстоўваюцца пры разліках на трываласць, жорсткасць, устойлівасць і інш.
Літ.:
Фридман Я.Б. Механические свойства металлов. Ч. 1—2. 3 изд. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
egál
1) ро́ўны, адно́лькавы
2) абыя́кавы;
es ist mir ganz ~ мне ўсё ро́ўна
2.adv ро́ўна, раўнаме́рна;
etw. ~ schnéiden* ро́ўна нарэ́заць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ізо́калан
(гр. isokolon, ад isos = аднолькавы + kolon = іголка)
стылістычная фігура, пры якой у двух або некалькіх адрэзках мовы члены сказаў размешчаны ў аднолькавым парадку, поўны паралелізм 4.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэнту́рыя
(лац. centuria)
1) частка легіёна, ваеннае падраздзяленне ў Стараж. Рыме, першапачаткова колькасцю ў сто чалавек;
2) група грамадзян у Стараж. Рыме, якая мела аднолькавы маёмасны цэнз.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЕНЕТЫ́ЧНЫ КОД,
адзіная сістэма «запісу» спадчыннай інфармацыі ў малекулах нуклеінавых кіслот у выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў, што ўваходзяць у склад генаў. Уласцівы ўсім жывым арганізмам (у т. л. вірусам) і заснаваны на індывід. адрозненні ў наборах і ўзаемаразмяшчэнні чатырох азоцістых асноў (адэніну, гуаніну, цытазіну, урацылу) у малекулах ДНК або РНК. Адзінкай генетычнага кода служыць кадон, або трыплет (трынуклеатыд). Генетычны код, запісаны ў малекуле ДНК, вызначае парадак размяшчэння амінакіслот у бялковай малекуле, ад якога залежыць уласцівасць самога бялку. Зыходзячы з таго, што малекула ДНК складаецца з дзесяткаў тысяч нуклеатыдаў, практычна дапускаецца неабмежаваная колькасць спалучэнняў азоцістых асноў і магчымасць кадзіравання ўсіх бялкоў у арганізме.
Сутнасць генетычнага кода, прынцыпы будовы і асн. ўласцівасці (універсальнасць, здольнасць да выраджэння, трыплетнасць) эксперыментальна выявілі ў 1961—65 амер. вучоныя Ф.Крык і С.Брэнер, М.Нірэнберг, С.Ачоа, Х.Карана і інш. Рэалізацыя генетычнага кода ў жывых клетках ажыццяўляецца ў працэсе сінтэзу матрычнай РНК на ДНК гена (транскрыпцыя) і сінтэзу бялку (трансляцыя), пры якім паслядоўнасць нуклеатыдаў гэтай РНК пераводзіцца ў адпаведную паслядоўнасць амінакіслот бялковай малекулы. 61 кадон з 64 кадзіруюць пэўныя амінакіслоты, 3 адказваюць за заканчэнне сінтэзу бялку. Некалькі кадонаў могуць кадзіраваць адну і тую ж амінакіслату (выраджальнасць генетычнага кода), але адзін і той жа кадон адпавядае толькі адной амінакіслаце. За рэдкім выключэннем генетычны код універсальны — аднолькавы для ўсіх арганізмаў.