ГІ́БАН (Gibbon) Эдуард (8.5.1737, Патні, цяпер у межах Лондана — 16.1.1794),
англійскі гісторык. Асн. праца — «Гісторыя заняпаду і разбурэння Рымскай імперыі» (Т. 1—6, 1776—88). Заснавана на дэталёвым вывучэнні крыніц, змяшчае паліт. гісторыю Рым. імперыі і Візантыі з канца 2 ст. да 1453 (падзенне Канстанцінопаля) з экскурсамі ў гісторыю зах.-еўрап. сярэдневякоўя і Расіі. У яго творах знайшлі адлюстраванне ідэі асветніцкай філасофіі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НТУРНЫЯ КА́РТЫ,
адлюстраванне картаграфічнай сеткі і элементаў (контураў) агульнагеагр. карты. На К.к. паказваюцца без надпісаў, адным колерам: берагавыя лініі мораў, азёр, рэкі, населеныя пункты, палітыка-адм. граніцы і асобныя элементы тэматычных карт. Выкарыстоўваюць у вучэбных мэтах. К.к. — від бланковай карты, дзе нанесены разрэджаная аснова геагр. карты з надпісамі; ужываюць у якасці асновы для спец. і тэматычных карт у археалогіі, геалогіі, метэаралогіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСТАНО́ЎКАў камбінаторыцы, узаемна адназначнае адлюстраванне мноства на сябе. Кожны элемент дадзенага мноства замяняецца якім-н. інш. элементам таго ж мноства. Запісваецца 2 радкамі ў агульных дужках, дзе кожнаму элементу верхняга радка адпавядае элемент ніжняга, які стаіць пад ім:
. У некат. раздзелах матэматыкі тэрмін «П.» выкарыстоўваецца ў інш. сэнсе, напр., у інтэгральным злічэнні П. азначае замену пераменнай у падынтэгральным выразе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛІ́К,
фіксацыя стану і параметраў працэсаў і аб’ектаў, збор і намнажэнне звестак пра іх, адлюстраванне звестак ва ўліковых ведамасцях; састаўная частка кіравання эканам. працэсамі і аб’ектамі. Адрозніваюць аналітычны ўлік, бухгалтарскі ўлік прадпрыемстваў і ўстаноў, бюджэтны У. (выкананне бюджэту і каштарысаў выдаткаў бюджэтных устаноў і арг-цый). Ажыццяўляецца ў бягучых цэнах і супастаўных цэнах, замежнай валюце. Вылучаюць таксама У. маёмасці, зямель, колькасці жывёл, статыстычны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ФІК,
адлюстраванне залежнасці адной велічыні ад другой (напр., пройдзенага шляху ад часу).
1) Графік функцыі — геам.адлюстраванне функцыянальнай залежнасці з дапамогай лініі на плоскасці. Выгляд графіка залежыць ад характару функцыі і выбранай сістэмы каардынат (дэкартавай, палярнай, лагарыфмічнай або інш.). Некаторыя графіка функцыі маюць назву: акружнасць, гіпербала, дэкартаў ліст, ланцуговая лінія, завіток Аньезі, парабала і г.д. Паказвае характар змен функцыі (гл.Гістаграма, Дыяграма), а таксама дазваляе вылічыць яе значэнне па зададзеным значэнні аргумента (гл.Графічныя вылічэнні, Намаграма, Намаграфія). Існуюць прылады, якія аўтаматычна запісваюць графік, напр.графапабудавальнік вычэрчвае графік функцыі, зададзенай аналітычна або таблічна; барограф — графік атм. ціску як функцыю часу.
2) Графік руху на транспарце — план арганізацыі працэсу перавозак. Складаецца ў графічнай або таблічнай формах. Будуецца звычайна ў каардынатах «шлях — час»: па адной восі адкладваюць час (суткі, гадзіны, мінуты), а па другой — адлегласць паміж пунктамі (станцыі, порты, аэрапорты і інш.). Забяспечвае рытмічную работу рухомага саставу на лініі, узгадняе работу розных відаў транспарту, прадпрыемстваў і кліентаў (напр., флот — порт — чыгунка — станцыя) і г.д. 3) Вытворчы графік — каляндарны план выпуску прадукцыі прадпрыемствам ці яго асобнымі падраздзяленнямі. Гл. таксама Графік цыклічнасці.
Графік у палярных каардынатах: дыяграма накіраванасці сілы святла розных тыпаў свяцільняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАМАРФІ́ЗМ (ад іза... +грэч. morphe форма) у матэматыцы, узаемна адназначнае адлюстраванне аднаго матэм. аб’екта з зададзенымі на ім аперацыямі і суадносінамі (напр., групы, структуры, поля) на другі, якое захоўвае гэтыя аперацыі і суадносіны; адно з асн. паняццяў сучаснай матэматыкі. І. алг. сістэмы на сябе наз. аўтамарфізмам.
Паняцце І. ўзнікла ў пач. 19 ст. ў тэорыі груп, дзе Р.Дэкарт заўважыў, што вывучэнне ўнутранай будовы двух ізаморфных аб’ектаў уяўляе сабой адну і тую ж задачу; сучасную тэрміналогію распрацавала ням. матэматык Э.Нётэр. І. выяўляе ўласцівасці аперацый і суадносін, якія не залежаць ад элементаў даследаваных аб’ектаў і аднолькавыя для ўсіх ізаморфных аб’ектаў (абстрактныя ўласцівасці). Напр., мноству X сапраўдных лікаў з зададзенай аперацыяй множання ізаморфнае мноства Y сапраўдных лікаў з зададзенай аперацыяй складання, калі ліку x з X паставіць у адпаведнасць лік y=logax з Y (адваротнае адлюстраванне x=ay). Тады здабытку x=x1x2 адпавядае сума y=y1+y2=logax1+logax2, узвядзенню ў n-ю ступень — множанне на n, здабыванню кораня ступені n — дзяленне на n і інш., што закладзена ў аснову выкарыстання лагарыфмаў у арыфм. вылічэннях, прынцыпу работы лагарыфмічнай лінейкі і інш.Гл. таксама Гомамарфізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адлюстро́вак, ‑роўка, м.
Разм. Тое, што і адлюстраванне (у 2, 4 знач.). Анічога ў хаце не робіць [дачка] зусім, толькі цешыцца ўсё адлюстроўкам сваім.Дубоўка.І перад вачыма ў цябе будзе не Няфёд, а цэлае чалавечае жыццё. Адлюстровак нейкага часу, вобраз хараства і высакароднасці простай чалавечай душы.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анімалі́зм
(фр. animalisme, ад лац. animal = жывёла)
адлюстраванне жывёл у жывапісе і скульптуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэфле́ксія
(лац. reflexio = адлюстраванне)
роздум, поўны сумненняў і хістанняў, схільнасць аналізаваць свае перажыванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэрэарэнтгенагра́фія
(ад стэрэа- + рэнтгенаграфія)
метад рэнтгеналагічнага даследавання, які дазваляе атрымаць аб’ёмнае рэнтгенаўскае адлюстраванне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)