ЮНЕ́СКО(Коми́ссия Организа́ции Объединённых На́ций по вопро́сам просвеще́ния, нау́ки и культу́ры) ЮНЕ́СКА нескл., ж. (Камі́сія Арганіза́цыі Аб’ядна́ных На́цый па пыта́ннях асве́ты, наву́кі і культу́ры).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДУБА́Й, Дыбай,
горад у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, на ПнУ Аравійскага п-ва. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Персідскага зал. Гал. горад эмірата Дубай. 265,7 тыс.ж., з прыгарадамі 510 тыс.ж. (1991). Вузел аўтадарог, гал. порт краіны. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна нафтаздабычы. Алюм.з-д, сухі док (буйнейшы ў свеце), прадпрыемствы па звадкаванні газу, аўтарамонтныя майстэрні. Ін-т нафты. Нац.б-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РТЫЯ [франц. parti ад лац. pars (partis) частка, група],
1) палітычная арг-цыя, якая выражае інтарэсы грамадскага класа, іншых сац. груп і слаёў, аб’ядноўвае найб. актыўных іх прадстаўнікоў і кіруе барацьбой для дасягнення пэўных мэт.
2) Група людзей, аб’яднаных для якой-н. мэты; атрад (напр., П. геолагаў).
3) Пэўная колькасць прадметаў, тавару.
4) Гульня (у шахматы, шашкі, карты і пад.) да пэўнага выніку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кінаальмана́х
(ад кіна- + альманах)
кінафільм, які складаецца з некалькіх самастойных фільмаў, аб’яднаных агульнай тэмай, адным жанрам і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыяфі́льм
(ад дыя- + фільм)
серыя чорна-белых або каляровых дыяпазітываў на кінаплёнцы, аб’яднаных агульным сюжэтам і літаратурным тэкстам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
біёта
(гр. biote = жыццё)
1) сукупнасць раслін і жывёл, аб’яднаных агульнай вобласцю распаўсюджання;
2) тое, што і платыкладус.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сімпла́ст
(ад гр. syn = разам + -пласт)
адзінства ўсіх пратапластаў жывых клетак арганізма, аб’яднаных сістэмай энда- і экзаплазматычнай сеткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гарадо́к1, ‑дка, м.
1.Памянш.-ласк.да горад (у 1 знач.); невялікі горад. Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок.А. Вольскі.
2. Група жыллёвых або службовых будынкаў, аб’яднаных адным прызначэннем. Ваенны гарадок. Клінічны гарадок.// Спецыяльна абсталяваная спартыўная пляцоўка. Гімнастычны гарадок.
гарадо́к2,
гл. гарадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБУ́-ДА́БІ, Абу-Забі,
горад, сталіца Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Абу-Дабі. 328 тыс.ж. (1992). Размешчаны на прыбярэжным востраве Персідскага зал., які злучаны з мацерыком дамбамі і мастамі. Буйны прамысл., культ. і гандл. цэнтр, другі па велічыні порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр нафтаздабычы. Нафтаперапр. і газаперапр. прам-сць; цэментны, металургічны, пластмасавых труб з-ды; прадпрыемства па апрасненні вады. Суднабудаванне. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЯДНА́НАЯ ЭЛЕКТРАЭНЕРГЕТЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА,
сукупнасць электраэнергет. сістэм пэўнага рэгіёна, аб’яднаныхлініямі электраперадачы (напружанне пераважна 220—750 кВ) для паралельнай работы з аператыўным кіраваннем з адзінага дыспетчарскага цэнтра. Аб’яднанне энергасістэм дазваляе кампенсаваць нераўнамернасць энергет. нагрузкі ў іх з-за несупадзення ў часе сутачных яе максімумаў, змяншае залежнасць энергаспажывання ад гідралагічных і кліматычных умоў, зніжае неабходную рэзервовую магутнасць. Беларуская энергетычная сістэма аб’ядноўвае Цэнтр., Паўд. і Паўн.-Зах.мясц. энергасістэмы.