1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), да каго-чаго. Прыліпаць, прыставаць.
Гразь ліпне да абутку.
2.перан., да каго-чаго. Назойліва прыставаць (разм.).
Ён ліпне да яе.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і зліпацца.
Вочы ліпнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бот ’від абутку’. Рус.бо́ты (з XV ст.) ’боты, від абутку’, укр.бот. Запазычанне з ст.-польск.bot (польск.but). Брукнер, KZ, 48, 175 і наст.; Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51; Рудніцкі, 183 (польск. слова < франц.botte, Слаўскі, там жа, або лац.botta, Брукнер, 50). Гл. таксама Кюнэ, Poln., 45; Вахрас, Наим. об., 73; Сцяц., Нар., 147–148; Булыка, Запазыч., 47.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канькі́, ‑оў; адз. канёк, ‑нька, м.
Вузкія сталёвым палазкі, якія прымацоўваюцца да абутку для катання на лёдзе. Катацца на каньках. Бегавыя канькі. □ Алесь бегаў на каньках значна лепш, чым на лыжах.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднара́д, ‑а, М ‑радзе, м.
Спец. Падкладка ў абутку ад пад’ёму да наска. Падшыць паднарад пад перады. □ Белы паднарад халяў і шырокія кішэні галіфэ.. рабілі.. [Пашку] нязграбным, чымсьці падобным на маладога пеўніка...Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛВЕ́СТ»,
сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства па вытв-сці і рэалізацыі мужчынскага і жаночага абутку ў г. Віцебск. Створана ў 1989 на базе віцебскай абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» і герм. фірмы «Саламандэр». У 1996 ф-ка выбыла з заснавальнікаў «Белвеста», у яго ўвайшоў канцэрн «Беллегпрам».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рант
(польск. rant, ад ням. Rand)
вузкая палоска скуры па краях абутку, да якой прымацоўваецца падэшва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ву́сцілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Подсцілка з тонкай скуры, кардону, палатна ў абутку, да якой прымацоўваецца падэшва. Я сапраўды баяўся падымаць ногі, каб не паказаць пратаптаных да вусцілкі чаравікаў.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)