АРЛО́ЎСКІ Уладзімір Данатавіч (1.2.1842, Кіеў — 19.2.1914),
украінскі жывапісец-пейзажыст. У 1861—68 вучыўся ў Пецярбургскай АМ, з 1874 яе акадэмік, з 1878 прафесар. Удасканальваў майстэрства ў Францыі, Германіі, Швейцарыі, Італіі. Пісаў рамант. пейзажы з эфектамі асвятлення: «Крымскі пейзаж» (1868), «У стэпе» (1874), «Сенакос», «На моры перад навальніцай» (абедзве 1878), «Зацішша» (1890) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аба́два, абодва, абедзве, укр.ободва, обідві, польск.obydwaj, obadwa, obydwie, obiedwie, чэш.obadva, славац.obidvaja, н.-луж.hoběj dwa, hoběj dwe, славен.obadva, obedve, серб.-харв.о̏бадва, о̏бедве сведчаць аб праславянскіх складаных формах *obadva, *obě‑dve, генетычна тоесных літ.abu‑du, abi‑dvi, лат.abi‑divi. Магчыма, балта-славянскае новаўтварэнне. Параўн. Траўтман, 1; Супрун, Числит., 37. Праслав.oba‑obě‑ у сваю чаргу да прыназоўніка о, ob. Гл. абоі, аб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шчака́, ‑і, ДМ шчацэ; мн. шчокі, шчок; ж.
1. Частка твару ад скулы да ніжняй сківіцы.
2.Спец. Бакавая плоская частка паверхні чаго‑н. (апарата, механізма, прадмета і пад.). Шчака сякеры. □ У печы, збоку за шчакой, стаяў маленькі гаршчэчак.Пташнікаў.
3.звычайнамн. (шчо́кі, шчок). Высокія крутыя скалістыя берагі ракі; высокія схілы цясніны. Рака тут заціснута ў абрывістых берагах-«шчоках».Гавеман.
•••
Уплятаць за абедзве шчакігл. уплятаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАДА́ШАЎ Садых Алекпер аглы (15.4.1905, Баку —24.12.1946),
азербайджанскі архітэктар. Акад.АН Азербайджана (1945), засл. дз. маст. Азербайджана (1940). Скончыў Азерб.політэхн.ін-т у Баку (1929). Асн. творы ў Баку (разам з М.А.Усейнавым); кінатэатр «Нізамі» (1934), Мін-вахарч. прам-сці і кансерваторыя (абедзве 1937—39), Музей Нізамі (1930—40-я г.). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАЎ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 17.10.1959, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1978). У жывапісных творах распрацоўвае сюррэалістычны кірунак вобразна-выяўл. трактоўкі: «Рэквіем» (1993), «Імгненне вечнасці», «Натура, якая сыходзіць» (абедзве 1995) і інш. Сярод работ у плакаце: серыі экалагічная (1988) і палітычная (1989), «Быццё» (1990). Працуе таксама ў тэхніцы графічнага дызайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЖБЕ, Ашбе (Ažbè) Антон (30.5.1862, г. Даленчыцэ, Славенія — 6.8.1905), славенскі жывапісец і педагог. Вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў. Творчасць пазначана пошукамі колеравай выразнасці, пераходам ад акадэмізму да пленэрнага жывапісу («Галава селяніна», каля 1890; «У гарэме», «Негрыцянка», абедзве каля 1895). У 1891 адкрыў у Мюнхене ўласную маст. студыю, дзе вучыліся В.Кандзінскі, А.Мурашка, І.Грабар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШКУРЭ́ВІЧ Арлен (Арсен) Міхайлавіч (н. 15.9.1929, Мінск),
бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1973). Нар.маст. Беларусі (1991). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959), выкладаў у ім у 1959—69. Працуе ў кніжнай і станковай графіцы. Творам уласцівы глыбокае філас. асэнсаванне тэмы, маст. абагульненне. Майстар малюнка. Сярод станковых работ: серыі «Партызаны» (1969—70), «Купаліяна» (па матывах твораў Я.Купалы, 1971; за абедзвеДзярж. прэмія Беларусі 1972), «Блакада» (1979), «Асветнікі» (1989), «Святыя зямлі Беларускай» (з 1993), трыпціхі «Прысвячэнне В.Быкаву» і «Спрадвечнае» (1984), дыпціх «Напалм» (1985) і інш. Аўтар ілюстрацый да выданняў: «Курган» Я.Купалы (1967), «Авадзень» Э.Войніч, «Каласы пад сярпом тваім» (абедзве 1968) і «Дзікае паляванне караля Стаха» (1983) У.Караткевіча, «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага (1973), «Фауст» І.В.Гётэ (1976), «Карнікі» А.Адамовіча (1981), «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» А.Лойкі (1990), «Найвышэйшая песня Саламонава» (1995); да Новага запавету («Евангелле паводле Лукі» і «Апакаліпсіс», 1990).
Літ.:
Ганчароў М.І. А.М.Кашкурэвіч. Мн., 1976.
Г.А.Фатыхава.
А.М.Кашкурэвіч.А.Кашкурэвіч. Апошняя калыханка. 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЛЕ́ЖА (Krleža) Міраслаў (7.7.1893, г. Заграб, Харватыя — 29.12.1981),
харвацкі пісьменнік, публіцыст. Скончыў ваен. акадэмію ў Будапешце. З 1947 віцэ-прэзідэнт Паўднёваславянскай акадэміі навук і мастацтваў (г. Заграб). Друкаваўся з 1914. Праблемы светабудовы, веры, мастацтва ў сімволіка-алегарычных легендах «Маскарад», «Легенда» (абедзве 1914), «Кралева» (1915), «Крыстафор Калумб» (1918), «Мікеланджэла Буанароці» (1919). Услаўленне зямнога быцця ў паэмах «Пан» і «Тры сімфоніі» (абедзве 1917). Зб-кі «Вершы» (т. 1—3, 1918—19), «Лірыка» (1919), цыклы антымілітарысцкіх навел «Харвацкі бог Марс» (1922), «Тысяча і адна смерць» (1933), драма «Галіцыя» (1922) прысвечаны падзеям 1-й сусв. вайны. Сац., духоўная і псіхал. біяграфія некалькіх пакаленняў харватаў у раманах «Вяртанне Філіпа Лацінавіча» (1932), «На мяжы розуму» (1938), «Банкет у Блітве» (т. 1—3, 1938—62), «Сцягі» (т. 1—5, 1962—69), «Дзённік» (т. 1—5, 1977). Аўтар цыкла сямейна-быт. драм «Паны Глямбаевы» (1928—32), стылізаваных пад старадаўнюю паэзію «Балад Петрыцы Керампуха» (1936), артыкулаў, эсэ, мемуараў, дарожных нататак. Гал. рэдактар «Энцыклапедыі Югаславіі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТВІ́НАВА Зоя Васілеўна (н. 27.11. 1938, в. Старое Сяло Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак манум.-дэкар. мастацтва, жывапісец, графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). Манум. творам характэрна глыбокае разуменне спецыфікі гэтага віду мастацтва і тэхнікі іх выканання. Сярод работ энкаўстыкі «Стары і новы Вільнюс» у кінатэатры «Вільнюс» (1976), «Мая Радзіма» ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1977, абедзве ў Мінску, у сааўт. з С.Катковай), «Арфей», «Дзень нашага жыцця» ў санаторыі «Беларусь» у г. Місхор (Украіна, 1984), размалёўка капліцы св. Марыі ў г. Хапфагартэна (Аўстрыя, 1997), габелены «Квітней Беларусь» (у сааўт. з С.Сакаловым, 1979), «У дынамічнай прасторы» (1991), «Дабравешчанне» (1997). Жывапісным творам уласцівы вытанчаныя спалучэнні насычаных колераў і дынамічных рытмаў: «Мая Беларусь» (1972), «Мадонна» (1977), «Цвіценне» (1988), «Аўтапартрэт» (1989), «Крык» (1993), «Купальшчыцы» (1997), «Подых веера», «Фауст і Мефістофель» (абедзве 1998). Аўтар шматлікіх акварэляў: «Сустрэча з мінулым» (1972), «Вясенні кліч» (1980), «Блакітная прастора» (1991), «Зімовы стан» (1993), «Знакі руху» (1995), «Афрыканскія кветкі» (1997); малюнкаў. Іл.гл. таксама да арт.Васковы жывапіс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮСЭ́ (Musset) Альфрэд дэ (11.12. 1810, Парыж — 2.5.1857),
французскі пісьменнік. Чл.Франц. акадэміі (з 1852). Вывучаў медыцыну, права. У 1828—30 належаў да гуртка рамантыкаў «Сенакль» на чале з В.Гюго. Дэбютаваў кн.рамант. паэм «Іспанскія і італьянскія аповесці» (1830). У зб.драм. твораў «Спектакль у крэсле» (1832, у т. л. паэмах «Намуна», «Вусны і чаша»), паэме «Рала» (1833) узмацніліся крытыцызм і іронія, абумоўленая расчараваннем М. ў рамант. ідэалах. У цыкле лірычных паэм «Ночы» (1835) матывы самоты, тугі, пакут. Раман «Споведзь сына веку» (1836) — узор аналіт. псіхалагізму. Схільнасцю да камерных, асабістых тэм, вольнай фантазіяй, натуральнасцю і жывасцю мовы, майстэрствам псіхал. характарыстык адметныя яго п’есы «Венецыянская ноч» (1830), «Над каханнем не жартуюць» і «Ларэнцача» (абедзве 1834), навелы «Эмеліна» (1837), «Фрэдэрык і Бернерэта» і «Марго» (абедзве 1838) і інш. Аўтар вершаванай сатыры «Закон аб друку» (1835), літ.-крытычных артыкулаў. На бел. мову яго верш «Зорка» пераклаў А.Дудар.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1957;
Исповедь сына века: Роман. Новеллы. Пьесы. М., 1988.