квантавая тэорыя спектра энергій электронаў крышталя. Паводле З.т. гэты спектр складаецца з зон дазволеных і забароненых энергій. З.т. тлумачыць шэраг уласцівасцей і з’яў у крышталях, у прыватнасці, розны характар іх электраправоднасці.
Аснова З.т. — аднаэлектроннае прыбліжэнне: скорасць руху атамных ядраў каля становішчаў раўнавагі многа меншая за скорасць электронаў; кожны электрон рухаецца ў трохмерна-перыядычным полі, якое ствараецца ядрамі і астатнімі электронамі. Зона праводнасці (с) і валентная зона (v) утвораны сукупнасцю атамных энергет. узроўняў, «расшчэпленых» у выніку аб’яднання свабодных атамаў у крышт. рашотку. Узроўні энергіі валентных электронаў (е) атама расшчапляюцца і зрушваюцца значна больш, чым узроўні ўнутраных электронаў (і). Шырыня забароненай зоны Eg (энергет. шчыліна паміж v- і с-зонамі) вызначаецца раўнаважнай адлегласцю паміж ядрамі (пастаяннай крышт. рашоткі d) У крышталі з N ідэнтычных атамаў кожны атамны ўзровень расшчапляецца на N узроўняў, якія ўтвараюць квазінеперарыўную дазволеную зону або яе частку. Электроны запаўняюць дазволеныя зоны энергій у адпаведнасці з Паўлі прынцыпам: на N узроўнях зоны можа знаходзіцца не больш за 2N электронаў. Уласцівасці крышталя залежаць ад колькасці электронаў у зоне праводнасці і/ці ад колькасці незапоўненых узроўняў (вакансій для электронаў) у валентнай зоне. Каліэнергет. зона запоўнена электронамі часткова, то пад уздзеяннем знешняга эл. поля яны пераразмяркоўваюцца па ўзроўнях у зоне. Пры гэтым парушаецца сіметрыя размеркавання электронаў па скорасцях — узнікае эл. ток. Таму крышталь з часткова запоўненай c-зонай з’яўляецца правадніком электрычнасці — металам. Электроны ў поўнасцю запоўненай v-зоне з-за прынцыпу Паўлі не могуць пераразмяркоўвацца па ўзроўнях энергіі; крышталь з пустой с-зонай і поўнасцю запоўненай электронамі v-зонай — дыэлектрык. Калі цеплавая энергія дастатковая для пераводу часткі электронаў з v-зоны ў c-зону, то электраправоднасць крышталя расце пры награванні; такі крышталь — паўправаднік. Пры слаба перакрытых с- і v-зонах крышталь з’яўляецца паўметалам (напр., вісмут), а пры змыканні гэтых зон (Eg=0) — бясшчылінным паўправадніком (напр., шэрае волава). З.т. — набліжэнне да рашэння фундаментальнай задачы: вывесці ўласцівасці крышталя з уласцівасцей атамаў, з якіх ён складаецца.
Літ.:
Харрисон У.А. Электронная структура и свойства твердых тел: Физика химической связи: Пер. с англ.Т. 1—2. М., 1983;
Анималу А. Квантовая теория кристаллических твердых тел: Пер. с англ.М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАХА́НАЎСКІ РУХ,
масавы рух наватараў і перадавікоў вытв-сці ў СССР у сярэдзіне 1930-х — пач. 40-х г. за павышэнне прадукцыйнасці працы і лепшае выкарыстанне тэхнікі. Ўзнік у гады 2-й пяцігодкі ў вугальнай прам-сці Данбаса, названы ў гонар зачынальніка — забойшчыка шахты «Цэнтральная—Ірміна» ў г. Кадзіеўка (цяпер Стаханаў, Украіна) А.Р.Стаханава (1905—77), які 31 жн. 1935 здолеў за змену пры норме ў 7 т здабыць 102 т вугалю, а 19 вер. — 227 т. Пры падтрымцы парт. і камсамольскіх органаў С.р. ахапіў усе галіны нар. гаспадаркі і паўплываў на значны рост прадукцыйнасці працы, на паляпшэнне яе якасных паказчыкаў. Стаханаўскія метады працы ў прам-сці і сельскай гаспадарцы ў гады Вял.Айч. вайны спрыялі перамозе сав. народа над фаш. Германіяй.
На Беларусі С.р. у ліку першых падтрымалі рабочыя-машынабудаўнікі Мінска, Гомеля, Віцебска (С.Шабалтас, В.Сямёнаў, П.Карбановіч, А.Хаткоўскі, К.Галаўня, Н.Лапін, А.Бальшакоў, І.Кучарэнка). Іх высокі прафесіяналізм, энтузіязм і адказнасць спрыялі перавыкананню норм выпрацоўкі ў некалькі разоў. У 1936 разгарнуўся рух за рост прадукцыйнасці працы, высокую культуру вытв-сці, замену існуючых норм выпрацоўкі больш высокімі, у 1939 — за шматстаночнае абслугоўванне і сумяшчэнне прафесій. Да пач. 1941 стаханаўцамі і ўдарнікамі ў БССР сталі 50% рабочых. У гады Вял.Айч. вайны на эвакуіраваных ва ўсх. раёны СССРбел. фабрыках і заводах, як і на інш.сав. прадпрыемствах, да раней засвоеных метадаў наватарскай працы дадаліся: хуткасная тэхналогія вытв-сці і буд-ва, рух за выкананне норм выпрацоўкі на 200 і нават 1000%, франтавыя брыгады. Вопыт і традыцыі С.р. дзейнічалі і ў пасляваен. дзесяцігоддзі, калі паступова былі заменены інш. формамі сацыяліст. спаборніцтва.
С.р. не пазбег кампанейскага характару і фармалізму. Калі напачатку ён развіваўся дзякуючы энтузіястам-наватарам, то ў далейшым яго фактычна ў абавязковым парадку навязвалі рабочым калектывам парт., камсамольскія і прафс. органы, што надавала руху ў значнай ступені фармальны характар. Адначасова С.р. паслужыў «абгрунтаваннем» павышэння норм выпрацоўкі. Недастатковая залежнасць матэрыяльнага становішча работніка і калектыву ад колькасці і якасці працы ва ўмовах адм.-каманднай эканомікі не стымулявала наватарскія пошукі для павышэння прадукцыйнасці працы.
Літ.:
Козлов В.А., Хлевнюк О.В. Стахановское движение: время и люди. М., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
jak
I
1. як;
jak się miewasz? — як жывеш?;
jak długo? — як доўга?; колькі часу?; колькі?;
jak to?! — як?!;
jak żyję, nic podobnego nie widziałem — колькі жыву, а такога не бачыў;
jak cicho wokoło! — якая цішыня!, як ціха навокал!;
2. а) як;
biały jak śnieg — белы як снег;
walczył jak lew — ён змагаўся як леў;
калі; як;
jak nie chcesz jechać, możesz zostać z nami — каліне хочаш ехаць, можаш застацца з намі;
jak skończysz, zajdź do mnie — як (калі) закончыш, зайдзі да мяне; в) як, калі;
jak tylko będę mógł, przyjdę — як толькі змагу, прыйду;
kto jak nie on? — хто, каліне ён? хто, апрача яго?;
3. як;
jak najprędzej — як найхутчэй; як мага хутчэй;
za wysoki jak na dżokeja — занадта высокі, каб быць жакеем;
jak gdyby — як быццам; нібыта
IIм.заал.
як (Bos grunniens)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Бабы́ль ’беззямельны, адзінокі чалавек’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.). Рус.бобы́ль ’беззямельны селянін, падзёншчык’. Укр. (ст.) боби́ль (з рус. мовы, гл. Рудніцкі, 155). Паходжанне слова няяснае. Няпэўна Мікала, Berühr., 89: запаз. з сканд.*ƀuabóli ’здольшчык’, а таксама Мікала, Ält. Bezieh., 50 (экспрэсіўнае слова, параўн. швед.bobbe, англ.bob ’цяльпук’ і г. д.). Не лепш і Фасмер, 1, 181, які прапануе звярнуць увагу на рум.bobîlcă ’від танца’, bobîlnic ’настурка’. Супраць рум. версіі сведчыць іменна адсутнасць гэтага слова (каліне лічыць запазычання з рус.) ва ўкр. мове. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 147–148.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лі́вень, ліўня, м.
1. Моцны, праліўны дождж. За якія пяць хвілін рэдкі дождж змяніўся страшэнным ліўнем.Шашкоў.Хлынуў цёплы вясенні лівень.Гурскі.
2.перан. Пра тое, што падае, рухаецца, сыплецца масай, вялікай колькасцю. Нас не было яшчэ зусім на свеце, Калі грымеў Аўроры залп, калі Пад ліўнем куль матросы і гвардзейцы Па штурм Палаца Зімняга ішлі.Гілевіч.Прырэчны арэшнік увесь дыміўся залатым пылам, вераб’і перасыпаліся буйным ліўнем са стрэх на гразкую вуліцу.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабхо́днасць, ‑і, ж.
1. Патрэба ў кім‑, чым‑н. Прадметы першай неабходнасці. □ Разам з Ваўчком яны і прайшлі ўсю вайну, то адыходзячы з атрадам, калі ў гэтым была неабходнасць, ад Лашыцкага паёна, то вяртаючыся сюды зноў.Хадкевіч.// Што‑н. абавязковае, непазбежнае. Разважаць, фантазіраваць было для [Майбарады] першай жыццёвай неабходнасцю, і, каліне было субяседніка, ён гутарыў і нават спрачаўся з самім сабою.Шамякін.
2. Філасофская катэгорыя — з’ява, рэч у іх усеагульнай заканамернай сувязі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пі́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
Разм. Люлька для курэння. Стары сядзеў на прызбе ў кажусе і пасмоктваў сваю піпку, якой ён ніколі не выпускаў з рота, хіба толькі тады, калі садзіўся за стол пасілкавацца або калі спаў.Колас.Банэдык ішоў шырокімі крокамі, сам доўгі, як жардзіна, з ліпкай у зубах і без шапкі.Чарнышэвіч.Дзядзька Апанас выняў з зубоў сваю неразлучную піпку, пастукаў ёю аб пазногаць вялікага пальца.Якімовіч.
[Ад фр. pope — люлька.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адро́ддзе, ‑я, н.
Зневаж. Чый‑н. патомак, нашчадак. [Ганна:] — Тут жа яго [маёра] расстраляць! Каб нідзе не пакідаць за сабой адроддзе панскае!Нікановіч.[Чачык:] — Падумаеш, начальнікам вялікім зрабіўся.. Калі я злодзей, то ты тады адроддзе зладзейскае.Пташнікаў./ Ужываецца як лаянка. [Агата:] — Ідзі, адроддзе воўчае, адгэтуль!Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Атрымаць, адабраць, вярнуць што‑н. праз суд. Слёз у .. [Настасі] не было; яна даўно выплакала іх, яшчэ да таго дня, калі Юрка прыехаў з суда са страшнай весткай аб тым, што Халуста адсудзіў у іх хутар.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атрафі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.
Зменшыцца (змяншацца), страціць (страчваць) жыццяздольнасць (пра органы, часткі жывога арганізма). Я ўжо гадоў дзесяць не адчуваю пахаў. Калі хадзіў у школу, часта прастуджваўся, мае органы [нюху] атрафіраваліся, і цяпер пахла што ці смярдзела, а для мяне ўсё роўна.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)