горад на Пд ЗША, на Прымексіканскай нізіне. Адм. ц. штата Місісіпі. Засн. ў 1822. 196,6 тыс.ж., з прыгарадамі каля 500 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. і нафтагазаздабыўнога раёна. Прам-сць: тэкст., харч., хім., эл.-тэхн. (вытв-сць кабелю, эл.-быт. прылад), аўтамаб. (дэталі і вузлы), сілікатна-керамічная, дрэваапр. і мэблевая. Ун-т. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́БСА ПРА́ВІЛА ФАЗ,
агульная ўмова раўнавагі гетэрагеннай сістэмы. Паводле Гіпса правіла фаз у гетэрагеннай (макраскапічна неаднароднай) фізіка-хім. сістэме, што знаходзіцца ва ўстойлівай тэрмадынамічнай раўнавазе, колькасць фаз не можа перавышаць колькасці кампанентаў, павялічаных на 2. У аднакампанентнай сістэме (індывідуальнае рэчыва, напр., вада) у раўнавазе могуць знаходзіцца 3 фазы: пара (газападобная фаза), вада (вадкая фаза) і лёд (цвёрдая фаза). Устаноўлена Дж.У.Гібсам у 1873—76.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬСКІ (Антон Мікалаевіч) (24.6.1897, с. Залары Іркуцкай вобл., Расія — 7.1.1966),
савецкі вучоны ў галіне металургіі і металазнаўства. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1924). Навук. працы па фізікахіміі і металургіі каляровых, рэдкіх і радыеактыўных металаў. Распрацаваў тэорыю хім. раўнавагі ў расплавах у дачыненні да металургічных працэсаў. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНЧХО́Н,
горад у Паўд. Карэі. Да 1945 наз. Чэмульпо. 2,2 млн.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог; аванпорт Сеула ў зал. Канхваман Жоўтага м. Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. судны), сталеліцейная, нафтаперапр., хім., эл.-тэхн., мукамольная, тэкстыльная; вытв-сць ліставога шкла і фарфора-фаянсавых вырабаў. ЦЭС. Гавань І. — месца гібелі (1904) рус. крэйсера «Вараг» і кананерскай лодкі «Карэец».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГО́СІМА,
горад у Японіі, на Пд в-ва Кюсю. Адм. ц. прэфектуры Кагосіма. 537 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Марскі порт, адзін з асноўных рыбалоўных цэнтраў краіны. Прам-сць: харч., тэкст., хім., дрэваапрацоўчая. Цэнтр вытв-сці керамікі, фаянсу, фарфору. Ун-т. Крэпасць Цурумера (17 ст.). Маст. музей, музей фаянсу. Паблізу цэнтр касм. даследаванняў. Гарачыя крыніцы. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭ́НСІЙ (лац. Lawrencium),
Lr, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 103, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомы ізатопы з масавымі лікамі 253—260; найб. устойлівы — 260Lr (перыяд паўраспаду 180 с). Першыя надзейныя звесткі пра элемент 103 атрыманы ў СССР Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі (1965—67). Назва элемента ў гонар амер. фізіка Э.А.Лоўрэнса канчаткова не прынята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ БЕЛЬ ((Le Bel) Жазеф Ашыль) (24.1.1847, г. Пешэльброн, Францыя — 6.8.1930),
франц. хімік, адзін з заснавальнікаў стэрэахіміі. Чл. Акадэміі прыродазнаўчых навук (1929). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1867). Навук. працы па даследаванні з’яў аптычнай актыўнасці арган. злучэнняў. Прапанаваў тэорыю асіметрычнага атама вугляроду (1874, адначасова з Я.Х. вант Гофам). Атрымаў першае аптычнаактыўнае несіметрычнае амоніевае злучэнне (1891). Прэзідэнт Франц.хім.т-ва (1892).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАГУЭ́Й (Camagüey),
горад на У Кубы. Адм. ц. правінцыі Камагуэй. Засн. ў 1515. 283 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны гандл.-прамысл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: хім., маш.-буд., тэкст., гарбарна-абутковая, харчасмакавая (у т. л. мяса-малочная, кансервавая, вінаробчая, тытунёвая). Ун-т. Арх. помнікі каланіяльнага перыяду (16—19 ст.). Музей Ігнасіо Аграмонтэ (мастацтва каланіяльнага перыяду).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПЛЕМЕНТА́РНАСЦЬ,
узаемная адпаведнасць у хім. будове дзвюх макрамалекул або іх частак, што забяспечвае іх узаемадзеянне і ўтварэнне другасных сувязей паміж імі. Прынцып К. ляжыць у аснове самазборкі біял. структур (напр., біямембран), спец. ўзаемадзеяння ферменту з субстратам або антыгену з антыцелам, спец. спалучэння азоцістых асноў у малекулах нуклеінавых кіслот і інш. К. забяспечвае універсальнасць механізму перадачы спадчыннай інфармацыі ў працэсах рэплікацыі і транскрыпцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНКРЭМЕ́НТЫ (ад лац. concrementum нагрувашчанне, зрастанне),
цвёрдыя ўтварэнні («камяні») у полых органах і вывадных пратоках залоз у чалавека і жывёл; могуць быць прычынай хваробы. Бываюць рознага памеру, формы і кансістэнцыі. Хім. састаў залежыць ад фізіял. уласцівасцей асяроддзя, у якім адбываецца ўтварэнне К. (жоўцевыя, мачавыя камяні і інш.). Прычыны ўтварэння К. агульныя (напр., парушэнні абмену рэчываў) і мясц. (напр., змена хімізму сакрэту).