РАДЫКУЛІ́Т (ад лац. radicula карэньчык),
пашкоджанне карэньчыкаў спіннамазгавых нерваў (ад рэчыва спіннога мозга да спінальнага ганглія); поліэтыялагічнае захворванне. Асн. прычына Р. — запаленча-дэгенератыўны працэс у карэньчыках нерваў. Адрозніваюць Р. востры і хранічны, першасны (інфекц., таксічны) і другасны (абумоўлены паталаг. уплывам суседніх тканак, напр., пры зменах у пазваночніку). Сярод другасных Р. вылучаюць паяснічна-крыжавы — найб. пашыранае захворванне перыферычнай нерв. сістэмы. Усе формы Р. аб’ядноўвае тыповая прыкмета: выразны пастаянны боль, які ўзмацняецца пры рухах; боль суправаджаецца рухавымі расстройствамі. Лячэнне тэрапеўт., вітаміны, фізія-, гразе-, курортатэрапія, ЛФК і інш.
У.А.Кульчыцкі.
т. 13, с. 239
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАШЭ́ЛЬ [Rachel; сапр. Фелікс (Félix) Эліза Рашэль; 28.2.1821, Мумпф, Швейцарыя — 3 або 4.1.1858],
французская актрыса. Вучылася ў акцёра і педагога Ж.І.Сансона. У 1837 дэбютавала ў т-ры «Жымназ», у 1838 — у «Камеды Франсэз». З мастацтвам Р. звязана адраджэнне класіцызму на франц. сцэне. Аснову яе рэпертуару склалі ролі ў творах П.Карнеля — Каміла («Гарацый»), Эмілія («Цына»); Ж.Расіна — Федра, Эсфір, Гафалія (аднайм. п’есы), Герміёна («Андрамаха»), Раксана («Баязет»). Творчасці ўласцівы строгасць, пластычная завершанасць формы ў спалучэнні з эмацыянальнасцю, непасрэдным выражэннем пачуццяў. У 1855 пакінула сцэну.
т. 13, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ССЫПНЫЯ РАДО́ВІШЧЫ, россыпы,
скопішчы абломкавых горных парод, што ўмяшчаюць каштоўныя россыпаўтваральныя мінералы, распрацоўка якіх эканамічна мэтазгодная і тэхнічна магчымая. Утвараюцца за кошт фіз. і хім. выветрывання і пераадкладання горных парод і карысных выкапняў. Вылучаюць Р.р. паводле генезісу: элювіяльныя, дэлювіяльныя, пралювіяльныя, алювіяльныя, літаральныя, гляцыяльныя, эолавыя; паводле часу ўтварэння: сучасныя і стараж. (выкапнёвыя); паводле ўмоў залягання: адкрытыя і пахаваныя; паводле формы пакладаў: плошча-, лінза- і стужкападобныя, пластавыя, шнурковыя і гнездавыя. Маюць важнае значэнне для здабычы золата, плаціны, алмазаў, тытану, вальфраму, волава, танталу, ніобію, торыю, гранату, горнага хрусталю, бурштыну і інш.
т. 13, с. 408
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брунта ’частка збруі’. Запазычанне з літ. brañ(k)tas ’тс’ (дакладней, з дыял. аукштайтскай формы, дзе ‑an‑ > ‑un‑). Гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 51.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мардзе́лік ’корж’ (Ян.). З мардзе́ль ’таўстун’ (Ян.) — паводле падабенства формы. Зваротнае развіццё семантыкі параўн. рус. пышка ’пампушка’ і ’дзяўчына, маладзіца’, драг. роўге́ня ’дародная кабета’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мігт ’імгненне’ (Шат.). Да міг (гл.). Канцавое ‑т з прасл. формы migъtь ’мігаценне’, у якой ‑а‑ (< ‑ъ‑) выпала (параўн. гродз. умэнт ’у адзін момант’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Круглец 1 ’асака са сцяблом круглай формы’ (Жыв. сл., Сл. паўн.-зах.). Да круглы (гл.).
Круглец 2 ’сіт, Juncus L.’ (Касп.). Гл. круглец 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паця́жына ’лагчына, нізкае месца падоўжанай формы’ (стаўб., Прышч., дыс.), як і нацяжкі ’бакавыя вяроўкі ў сасе, прымацаваныя да аглабель’ (Касп.), да пацягнуць Сцягнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саракапы́тнік ’падалешнік Asarum L.’ (Нар. лекс.). Ад сорак + капыта паводле круглавата-ныркападобнай формы лісця. Параўн. іншыя назвы гэтай расліны: капытнік, канячыя капыткі (Кіс., 20).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
анало́гія
(гр. analogia)
1) падабенства ў пэўных адносінах з’яў, паняццяў, прадметаў, якія ў цэлым розняцца паміж сабой;
2) лог. форма высновы, калі на аснове падабенства двух прадметаў, з’яў, паняццяў у якіх-н. адносінах робяць вывад пра іх падабенства ў іншых адносінах;
3) падобнасць органаў, якія маюць розную будову, але выконваюць у розных жывёл і раслін аднолькавыя функцыі (параўн. гамалогія);
4) лінгв. змяненне граматычнай формы на ўзор другой формы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)