НЕ́ГІН (Яўген Аркадзевіч) (н. 16.1.1921, г. Бор Ніжагародскай вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.Рас.АН (1979), чл.-кар. з 1974). Ген.-лейт.-інжынер (1978). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію (1944). У 1949—91 на навук.-доследнай, канструктарскай і кіруючай рабоце ў НДІэксперым. фізікі. Навук.працы па прыкладной газадынаміцы і фізіцы выбуху. Стварыў унікальныя ўзоры новай тэхнікі. Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЎНЫ́ЛАЎ (Барыс Аляксандравіч) (3.10.1908, г. Данкоў Ліпецкай вобл., Расія),
расійскі глебазнавец, аграхімік і рысавод. Чл.-кар.АНСССР (1970). Акад. УАСГНІЛ (1966). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Далёкаўсходні с.-г.ін-т (1935). З 1964 у Далёкаўсходнім філіяле Сіб. аддзялення АНСССР. З 1973 ва Усесаюзным НДІ рысу УАСГНІЛ (нам. дырэктара). Навук.працы па фіз. хіміі ўласцівасцей глебы, распрацоўцы аграхім. прыёмаў павышэння ўрадлівасці глебы рысавых палёў. Прапанаваў новыя прыёмы апрацоўкі глебы, унясення ўгнаенняў, догляду пасеваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦО́ЎНЫЯ СПРЭ́ЧКІ,
спрэчкі, якія ўзнікаюць паміж работнікамі і наймальнікам па пытаннях прымянення заканадаўства, інш. нарматыўных актаў аб працы, калектыўнага дагавору і інш. пагадненняў аб працы. Паводле КЗаП Рэспублікі Беларусь індывідуальныя П.с. разглядаюцца камісіямі па працоўных спрэчках і судамі (індывід. П.с. некат. катэгорый работнікаў разглядаюцца ў асобным парадку). Парадак разгляду індывід. П.с. рэгулюецца КЗаП, а ў судах вызначаецца таксама і Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Калект. П.с. (канфлікты) вырашаюцца ў парадку, які ўстанаўліваецца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́СПЕЛЬ (Мішы) (сапр.Кузьмін Міхаіл Кузьміч; 16.11.1899, в. Сеспель Канашскага р-на, Чувашыя — 15.6.1922),
чувашскі паэт; адзін з заснавальнікаў чув.сав. л-ры. Друкаваўся з 1917. У вершах апяваў радасць стваральнай працы і чалавека працы. Увёў у чув. паэзію сілаба-танічны верш. На бел. мову яго асобныя вершы перакладалі Е.Лось, Ю.Свірка.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Песні волжскага краю: Старонкі чуваш. паэзіі. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ахо́важ.
1. (дзеянне) Bewáchung f -, Schutz m -es; Fürsorge f -; Wáhrung f - (інтарэсаў);
ахо́ва пра́цыÁrbeitsschutz m;
ахо́ва прыро́ды Natúrschutz m;
ахо́ва здаро́ўя Gesúndheitsfürsorge f -;
2. (атрад, група) Wáche f -, -n;
асабі́стая ахо́ва Léibwache f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адчу́цца, ‑чуецца; зак.
1. Аказацца пазнаным органамі пачуццяў; пачуцца. Пад нагамі ўпершыню адчулася цвёрдая зямля.Барашка.// Дайсці да свядомасці, стаць зразумелым. Мне адчулася нешта сапраўды новае, вельмі сугучнае нашаму часу.Кулакоўскі.А галоўнае — паўней адчулася радасць працы.Карпаў.
2. Аказацца перажытым кім‑н.; пакінуць след, адбіцца на кім‑, чым‑н. Уздзеянне рэвалюцыйнага руху найбольш ярка адчулася на творчасці Я. Купалы.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аксесуа́р, ‑а, м.
1. Прыналежнасць чаго‑н.
2.звычайнамн. (аксесуа́ры, ‑аў). Пабочныя з’явы, дэталі, якія дапаўняюць што‑н., ствараюць фон для галоўнага (у жывапісе, літаратуры, скульптуры). Яшчэ больш прасталінейна-алегарычныя фігуры Капіталу і Працы ў вершы «Два». Яны, праўда, дадзены з разнастайнымі аксесуарамі ў рэзкім кантрасце адзін аднаму, але проціпастаўляюцца тут не больш як «носьбіты» пэўных паняццяў.Перкін.// Прадметы тэатральнага абсталявання; бутафорыя.
[Фр. accessoire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́звалены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад вызваліць.
2.узнач.прым. Які атрымаў свабоду, незалежнасць дзякуючы чыім‑н. намаганням. Два гады мірнай працы на вызваленай зямлі былі для.. [камуністаў] шчаслівым этапам на шляху барацьбы.Брыль.// Службовая нагрузка якога абмяжоўваецца партыйнай, камсамольскай ці прафсаюзнай работай. Вызвалены сакратар парткома.
3.узнач.наз.вы́звалены, ‑ага, м. Той, хто атрымаў вызваленне. Вызваленых засыпалі пытаннямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інвента́р, ‑у, м.
1. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі. Спартыўны інвентар. Школьны інвентар.// Прылады сельскагаспадарчай вытворчасці. Сельгасарцелі дзейна рыхтуюцца да праверкі — ачышчаюць насенне, рамантуюць інвентар, машыны, вывозяць на палі ўгнаенне.Арочка.— Інвентар гатовы: плугі, бароны ўжо адрамантавалі.Васілевіч.
2. Вопіс маёмасці, рэестр. Скласці інвентар.
•••
Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.
Мёртвы інвентар — прылады працы, перавозачныя сродкі і іншая маёмасць.
[Лац. inventarium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
летуце́ннік, ‑а, м.
Той, хто схільны да летуцення, аддаецца летуценням. Колінг — вялікі летуценнік, але адначасова і чалавек справы.Гамолка.Кожны будаўнік — у пэўнай ступені паэт і летуценнік, з вялікаю вераю ў свае сілы і магчымасці.Грахоўскі.// Той, хто адыходзіць ад рэальнай рэчаіснасці ў свет фантастыкі; фантазёр. На новае месца працы ў вёску Выганы Лабановіч прыехаў не наіўным летуценнікам, а сталым чалавекам.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)