вы́вернуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Перавярнуцца ўнутраным бокам наверх. Вывернуліся кішэні. Вывернуліся рукавы кашулі.

2. Раскалываўшыся, выпасці, упасці. Зямля тут была рыхлая, і бяроза лёгка вывернулася, падняўшы на карэннях цэлы пласт дзёрну. Курто. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Вывіхнуцца. Рука вывернулася ў плячы.

3. Спрытным рухам, паваротам абмінуць перашкоду. Вывернуцца з возам між пянькоў. □ Музыкант неяк вывернуўся з-пад рукі і, прыціснуўшыся да сцяны, утаропіўся ў акно. Пташнікаў. // перан. Разм. Выйсці з цяжкага становішча; выкруціцца. Разоў сем.. напамінаў.. [фурман] мне, што без надбаўкі супроць умоўленай платы ніяк мне ад яго не вывернуцца. Гарэцкі.

4. Выліцца, высыпацца з перакуленай пасудзіны. // Выкуліцца з чаго‑н. Вывернуцца з саней на калдобінах.

5. Разм. Разлегчыся свабодна, раскошна. Вывернуцца на ўвесь ложак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Змяншэнне якой‑н. сумы, вызначанай нормы; паніжэнне цаны на што‑н. — Дык скідкі не зробіш, дзядзька? — усміхаючыся, запытаў Клім. — Скідкі? Не... Хаця... для цябе тройку скіну, а ты мне за гэта пач[а]к махоркі дасі. Ладна? Галавач. [Каморнік Варановічу:] — Вам цяпер далі скідку з падатку на канюшыну?! Чорны.

2. Зніжэнне патрабаванняў да каго‑, чаго‑н., уступка. [Карн:] — Цяпер ужо ты камандуй мной. І глядзі, каб ніякай там скідкі, патурання не даваў ні мне, ні каму з нас. Шамякін. [Дзімін:] — Не так у нас, маўляў, многа галоўных інжынераў, каб не рабіць ім скідак!.. Карпаў.

3. Скачок звера ўбок пры бегу, каб заблытаць сляды. Побач прабег палахлівы бяляк, Скідку зрабіў — і падаўся на [лежню]. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ékeln, sich vimp (vor D) бры́дзіцца (чаго-н.), адчува́ць агі́ду;

es ékelt mich [mir], ich ék(e)le mich davór мне бры́дка ад гэ́тага

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

obskúr a

1) цёмны, цьмя́ны

2) падазро́ны;

die Sáche kommt mir étwas ~ vor гэ́та мне здае́цца падазро́ным;

ein ~es Blatt разм. бульва́рны лісто́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

schmérzen vi, vt бале́ць, прыно́сіць боль, рабі́ць балю́ча;

mir [mich] schmerzt der Kopf у мяне́ балі́ць галава́;

es schmerzt mich, dass… мне балю́ча [го́рка], што…

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

gelíngen* vi (s) ла́дзіцца, атры́млівацца, ісці́ на лад;

die Sáche will nicht ~ спра́ва не ідзе́ на лад;

es wird mir ~ гэ́та мне ўда́сца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дамы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разважыўшы, прыдумаць дадаткова, дадумаць да канца. Аднак і пры наяўнасці самых дбайных адносін да канкрэтнага факта пісьменнік павінен нешта дадумаць, дамысліць і абагульніць. «ЛіМ». [Азгур] перш пачаў сам мне паказваць і тлумачыць замыслы, кампазіцыі, але ўгледзеў, што гэта мяне скоўвае, не дае дамысліць і пашукаць рашэння самому. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адплява́цца, ‑плююся, ‑плюешся, ‑плюецца; ‑плюёмся, ‑плюяцеся; зак.

1. Плюючы, ачысціць рот ад чаго‑н. [Аўдзей:] — Учора павёў.. [кабылу] да калодзежа.., а яна як вырвецца з маіх рук ды як капане заднімі нагамі, дык увесь твар мне заляпіла, ледзь адпляваўся. Кулакоўскі.

2. перан. Сплёўваючы, выказаць агіду да чаго‑н., нежаданне мець з кім‑н. справу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задушы́цца, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.

Памерці ад недахопу паветра, ад дыму, газу і пад. — Адчыніце вокны, задушыцца можна! — папрасіў, закашляўшыся, стары. Гурскі. // Разм. Павесіцца. — Мне цяпер адно толькі: ці ў старцы ў свет пайсці, ці задушыцца. Галавач. // Падавіцца. — Вось зараз вазьму гэту яго муку і кіну яму ў паганую морду. Задушыся! Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закліна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклінаць.

2. Словы і выразы, якімі заклінаюць (у 1 знач.). Услед ёй бярозы глядзелі з тугою, Вятры заклінанне дзяўчыны няслі: «Эх, стаць бы навекі мне шумнай ракою, Каб толькі вярнуцца да роднай зямлі!» Ляпёшкін.

3. Гарачая просьба, мальба аб чым‑н.

4. Праклён, лаянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)