маста́цтва, -а, н.
1. Творчая перадача рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах.
Творы мастацтва.
2. Галіна творчай мастацкай дзейнасці.
Выяўленчае м.
Сцэнічнае м.
3. Уменне, майстэрства, тонкае веданне справы.
Пеўчае м.
Ваеннае м.
◊
Па ўсіх правілах мастацтва — вельмі ўмела, па-майстэрску.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
старасве́цкі, -ая, -ае.
1. Не сучасны па спосабе жыцця, звычках.
Старасвецкія формы гаспадарання.
2. Які быў даўней і захаваўся да гэтага часу; старамодны.
Старасвецкая каплічка.
Старасвецкае адзенне.
3. Вельмі стары.
Абапал гасцінца растуць старасвецкія дубы.
|| наз. старасве́цкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уда́лы, -ая, -ае.
1. Які завяршаецца ўдачай; удачны, паспяховы.
Удалая паездка.
2. Вельмі добры, які адпавядае патрабаванням; правільны.
Выбраць у. ход.
3. Здатны на ўсё; спрытны, умелы.
Удалая гаспадыня.
4. Смелы, адважны; хвацкі.
У. хлопец.
|| наз. уда́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
філігра́нны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да філіграні; зроблены з філіграні (у 1 знач.).
Філігранныя вырабы.
2. перан. Вельмі дакладны, які патрабуе асаблівай увагі да дробязей і дэталей, старанна і тонка выкананы.
Філіграннае майстэрства.
|| прым. філігра́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жахлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае жах, вельмі страшны. Не забыць пра жахлівыя рэчы: Мерцвякоў адубелых пласты, Узарваныя хаты, масты. Броўка. // Роспачны, поўны жаху. І енк, і плач, калёс засмягшых скрып,.. — Усё злівалася ў жахлівы крык. Танк. // Вельмі цяжкі, пакутлівы, трагічны. Жахлівая смерць. Жахлівае здарэнне. // Разм. Вельмі дрэнны. Жахлівая дарога.
2. Вельмі моцны (пра ступень інтэнсіўнасці чаго‑н.), крайні ў сваім праяўленні. Смешнай і разам з тым жахлівай іроніяй гучаў плакат. Мікуліч. Пан Вальвацкі.. прагуляў.. усё, што маглі даць яму некалькі маёнткаў пры жахлівай эксплуатацыі парабкаў і падзённікаў. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stabbing [ˈstæbɪŋ] adj. прані́злівы, во́стры;
a stabbing pain ве́льмі во́стры боль;
stabbing glare асляпля́льнае святло́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
hugely [ˈhju:dʒli] adv. ве́льмі, выклю́чна;
hugely successful які́ мае вялі́кі по́спех;
hugely pleased стра́шна задаво́лены
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
extremely [ɪkˈstri:mli] adv. ве́льмі, надзвыча́йна, надзвы́чай;
Was it difficult? – Extremely. Ці цяжка гэта было? – Надзвычайна.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
glum [glʌm] adj. пану́ры, пахму́рны, су́мны;
You look very glum. У цябе вельмі сумны выгляд.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
gorgeous [ˈgɔ:dʒəs] adj. infml цудо́ўны, ве́льмі прыва́бны; бліску́чы;
What a gorgeous day! Які цудоўны дзень!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)