Ры́пацца ’рухацца’ (Янк. Мат.), ’ёрзаць, рухацца’ (Гарэц.), ры́пнуць ’хутка пайсці’ (рэч.), рус. рыпаться ’безпаспяхова спрабаваць зрабіць што-небудзь’, дыял. рыпать, рыпе́ть ’рыпець’, укр. ри́пати ’рыпець’, ри́патися ’часта адчыняць дзверы’, польск. rypać ’шыбаваць’, ’уцякаць’, саст. ’біць нагой’, ’рыпець’, чэш. rýpati ’калупаць што-небудзь’, ’тыкаць’, ’піхаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, ’крыўдзіць’, rypati se ’калупацца’, славац. rýpať ’капаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, чэш. rypati ’капаць, рыць’, vyrypovatісці пружыністым, спешным крокам’, в.-луж. rypać ’калупаць’, н.-луж. rypaś, балг. рѝпам ’падкідваю ўверх’, ’падскокваю, скачу’. Прасл. *rypati ’рыць, рваць, капаць’. І.‑е. база *reup‑ ’ламаць’, ’вырываць’, ’рваць’, ’раздзіраць’, з расшыральнікам ‑s‑: *reups‑: *rups‑: *ryps‑; корань *reu‑ (: *rw‑) ’рыць’, ’капаць’ (Покарны, 1, 868–870; Куркіна, ОЛА, 135; БЕР, 6, 261–263 з літ-рай). Параўн. літ. ruõpti ’капаць’, raūpti ’выдзёўбваць’, ’раскалупваць’, rupěti ’клапаціцца’, ст.-в.-ням. roubon (ням. rauben) ’рабаваць’, лац. rumpo ’рву’, ’разрываю’, ст.-інд. ropayati ’абламвае’ (Чарных, 2, 130–131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

inschlagen*

1. vt

1) забіва́ць

2) разбіва́ць

3) заго́ртваць

4) ісці́ (якім-н. шляхам)

2. vi

1) удара́ць, папада́ць (пра маланку, снарад)

2) мець по́спех, быць хо́дкім;

das schlägt nicht in mein Fach ein гэ́та не па майму́ абся́гу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

церабі́ць, цераблю, цярэбіш, цярэбіць; незак., каго-што.

1. Прасякаць, прачышчаць лес. [Дзед Бадыль:].. ельнік такі густы, што і барсук не пралезе. Церабіць трэба. Крапіва. // Абсякаць галіны, сучча з паваленых дрэў. Лес валілі і церабілі незнаёмыя людзі. Дуброўскі. // Пракладаць, расчышчаць (дарогу, шлях), высякаючы кусты, дрэвы. Як ісці ды ісці — зайшлі [браты] ў такі цёмны лес, што і выбрацца з яго не могуць. Давай браты дарогу сабе церабіць: стукне Вячорнік булавою — асіны падаюць; стукне Паўночнік — елкі валяцца, а як стукне Світаннік — дубы з карэннямі выварочваюцца. Якімовіч. / у перан. ужыв. Будуем мартэны і домны, Будуем гіганты-заводы. Будуем, няволі не знаем, Цярэбім да шчасця дарогі. Купала. Ваяўнічая паэзія [П. Панчанкі] ідзе ў авангардзе часу, яна смела цярэбіць шлях наперад. Бялевіч. // Абчышчаць гародніну ад бацвіння, карэньчыкаў і пад. Церабіць буракі. □ Юстына церабіла цыбулю. Баранавых.

2. Чысціць дзюбай пер’е (пра птушак). Самотна бусел даўганогі Крыло цярэбіць на гняздзе. Калачынскі. // Вытрасаць, вылузваць, выкалупваць што‑н. з сярэдзіны чаго‑н. Нават вавёрка, што зусім блізка церабіла яловую шышку, і тая, відаць, не заўважала пагранічніка. Шыловіч. Мясцовы гаспадар крумкач хваёвых шышак церабіць не дазваляе. Корбан. // Разм. Хапаючы, прагна есці. Госці церабілі кілбасу з капустаю. Колас. [Мікуць] доўга глядзеў, як завадская свіння цярэбіць зялёную канюшыну. Чорны. / у перан. ужыв. Асабліва моцна воўчае племя церабіла авечыя чароды... Мележ.

3. Тузаць, торгаць, перабіраць пальцамі што‑н. [Аўсянік] нервова цярэбіць махры на шаліку, якім абвязана шыя, нібы яму займае дыханне. Навуменка. Дзяўчына церабіла канцы цёплай хусткі. Карпюк. // перан. Разм. Надакучаць пытаннямі, просьбамі, справамі. — А паштоўку цяжка было напісаць? Мы б ведалі. А то з камітэта мяне цярэбяць: дзе Шукан ваша? А што я магла адказаць? Савіцкі.

4. Вырываючы з коранем, убіраць машынай з поля (лён). Церабіць лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Кідаць, шпурляць што‑н. Сёння Данька больш клапаціўся аб дзяўчатах. Ён паказваў, як лепш укалупіць гной на вілкі, як шыбаць праз акно на двор, не дужа торгаючы рукамі. Ермаловіч. // перан. Разм. Хутка, нядбайна гаварыць, вымаўляць (словы, рэплікі, заўвагі і пад.). Потым, мабыць, зразумеў [Максім] і чамусьці ўзлаваўся — пачаў злосна шыбаць словы. Шамякін.

2. Хутка, з вялікай сілай узлятаць угару; шугаць (пра полымя, дым і пад.). Шыбалі ўгару цёмныя стаўбуры дыму, вогненна бліскала полымя. Мележ. Полымя шыбае ўверх роўна, бо ў густым бярэзніку не праймае вецер. Пестрак. / у перан. ужыв. Гараць вераснёвыя ночы У неба шыбае агонь. Пушча. // Распаўсюджвацца, пранікаць куды‑н. Праз новыя крокаў трыста агонь ужо шыбаў па страсе. Чорны. Полымя шыбае праз дзверкі, гудуць паддувалы... Барашка. // безас. перан. Раптоўна ўрываючыся, дзейнічаць з вялікай сілай на каго‑н. У нос шыбала рэзкім пяньковым пахам, кастрыца абсыпала твар і калолася за каўняром. Быкаў. // перан. Налівацца чырванню, палымнець. [Каця] не спалохалася, пачуўшы, што ў скроні гулка забіла кроў, а твар шыбаў полымем. Алешка. // безас. перан. Выклікаць які‑н. стан. [Цобель:] Ну, уцягнуў ты мяне ў гісторыю!.. То ў холад, то ў пот шыбае! Мележ.

3. Разм. Хутка рухацца, ісці, ехаць і пад.; шыбаваць. — Ты вось што, — сказаў.. [гаспадарцы], — бяры сваіх памочніц і шыбай да машыны. Лупсякоў. А вечарком мы выпускалі У паветра белых галубоў. Зрабіўшы некалькі кругоў, У вышыню яны шыбалі. Багдановіч. Гутарка зацягнулася, і мы, выбраўшы зручны выпадак, пакінулі шумную кампанію паэтаў і ўжо шыбалі маскоўскім трамваем да Парку культуры і адпачынку імя М. Горкага. Хведаровіч. // Падаць, ісці (пра дождж, снег, град). Мяккі, пульхны, нібы з ваты, Мітуслівы і таўсматы З неба снег шыбае. Гілевіч.

4. Вельмі хутка расці. Вунь як трава шыбае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

clear2 [klɪə] v.

1. ачышча́ць; ачышча́цца; станаві́цца чы́стым/я́сным/празры́стым; прыбіра́ць;

clear one’s throat адка́шляцца;

clear the table прыбра́ць са стала́

2. апра́ўдваць; ачышча́ць ад падазрэ́нняў

3. пераско́кваць; браць перашко́ду

4. атры́мліваць чы́сты прыбы́так

clear away [ˌklɪərəˈweɪ] phr. v. прыбіра́ць; рассе́йвацца, разыхо́дзіцца

clear off [ˌklɪərˈɒf] phr. v.

1. ско́нчыць недаро́бленую пра́цу

2. infml ісці́ прэч

clear out [ˌklɪərˈaʊt] phr. v.

1. прыбіра́ць; апаражня́ць, спаражня́ць, ачышча́ць

2. infml выбіра́цца, змо́твацца

clear up [ˌklɪərˈʌp] phr. v.

1. праясня́ць; праясня́цца; праясне́ць; высвятля́ць;

clear up a misunderstanding высвятля́ць непаразуме́нне

2. прыбіра́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lead2 [li:d] v. (led)

1. ве́сці (у розных знач.);

lead smb. by the hand ве́сці каго́-н. за руку́;

Where does the road lead? Куды вядзе гэта дарога?;

He led an active life. Ён вёў актыўны лад жыцця;

lead the way пака́зваць даро́гу, ве́сці за сабо́й

2. кірава́ць, быць на чале́;

lead a party/a campaign быць на чале́ па́ртыі/кампа́ніі;

lead a choir кірава́ць хо́рам

lead smb. by the nose прымуша́ць каго́-н. ісці́ на павадку́, трыма́ць каго́-н. на павадку́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nature [ˈneɪtʃə] n.

1. прыро́да;

(Mother) Nature ма́ці-прыро́да;

the laws of nature зако́ны прыро́ды

2. нату́ра, хара́ктар;

human nature чалаве́чая/людска́я прыро́да, чалаве́чыя сла́басці;

by nature па прыро́дзе, па хара́ктары, па нату́ры;

He is kind by nature. Па характары ён добры чалавек.

3. тып, род, сорт;

Things of that nature do not interest me. Падобныя рэчы мяне не цікавяць.

against nature ненатура́льны, ненарма́льны; амара́льны;

let nature take its course не ўме́швацца ў ход падзе́й; дазваля́ць падзе́ям ісці́ сваі́м пара́дкам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

клони́ться

1. хілі́цца; (наклоняться) нахіля́цца; (набок — ещё) вярну́цца; (склоняться) схіля́цца; (нагибаться) нагіна́цца; (гнуться) гну́цца;

2. перен. хілі́цца; (склоняться) схіля́цца; (приближаться) набліжа́цца; (идти) ісці́; (подходить) падыхо́дзіць; (иметь какое-л. направление) быць скірава́ным, скіро́ўвацца;

день клони́лся к ве́черу дзень хілі́ўся (схіля́ўся) к ве́чару;

де́ло клони́лось к развя́зке спра́ва набліжа́лася (ішла́) да развя́зкі;

его́ предложе́ние клони́лось к тому́, что́бы… яго́ прапано́ва была́ скірава́на да таго́, каб…

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перемежа́ться перамяжо́ўвацца; однако в большинстве случаев лучше переводить синонимами; (чередоваться) чаргава́цца (з чым); (сменяться) змяня́цца (чым); (переплетаться) пераплята́цца (з чым); (перемешиваться) пераме́швацца (з чым); а также соответствующими глаг. ісці́, з’яўля́цца, узніка́ць и т. п. в сочетании с нареч. упераме́жку (з чым);

снег перемежа́лся с гра́дом снег ішо́ў упераме́жку з гра́дам, снег змяня́ўся гра́дам;

пласты́ гли́ны перемежа́лись песко́м пласты́ глі́ны перамяжо́ўваліся пяско́м;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ёсць 1,

1. Форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова «быць». Люба адчула, што яна не адзінокая, што каля яе ёсць свае, родныя людзі. Шамякін. [Хлопцы] не захацелі, каб Аня праводзіла: самі знойдуць, карты і компас ёсць. Мележ.

2. Служыць звязкай у састаўным іменным выказніку. — Як не пазнаць! — сказаў стары. — Ты ёсць Наш стараста... З. Астапенка.

3. Ужываецца як вокліч радасці, задаволенасці з прычыны якой‑н. удачы. Ёсць! Трапіў якраз у цэль.

•••

Так і ёсць гл. так.

Што (колькі) ёсць духу гл. дух.

Як ёсць — усё, поўнасцю, цалкам. Ці добра мне, ці кепска мне, Я ўсё, як ёсць, перажыву. Астрэйка.

ёсць 2, выкл.

Адказ падначаленага камандзіру, які абазначае: зразумела, будзе выканана. — Адно аддзяленне накіруй праводзіць абоз, а тры — да мінёраў.. Сам, вядзі аддзяленне. — Ёсць! Можна ісці выконваць? М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)