АБСЕНТЭІ́ЗМ [ад лац. absens (absentis) які адсутнічае],
1) абыякавыя адносіны насельніцтва да паліт. жыцця краіны, ухіленне ад удзелу ў ім. Асабліва выяўляецца ў нежаданні ўдзельнічаць у галасаванні на выбарах рознага ўзроўню. У большасці краін, у т. л. на Беларусі, удзел у галасаванні разглядаецца заканадаўствам як суб’ектыўнае права выбаршчыка. Паводле законаў Аўстрыі, Бельгіі, Грэцыі, Даніі і інш. краін галасаванне з’яўляецца грамадзянскім абавязкам выбаршчыка, за невыкананне якога прадугледжаны адпаведныя адм., крымінальныя і інш. санкцыі.
2) Форма землеўладання, пры якой уладальнік зямлі без непасрэднага ўдзелу у працэсе вытворчасці атрымлівае грашовы прыбытак г.зв. земляробскі абсентэізм.
ваенна-навуч. ўстанова, якая рыхтавала кадры сярэдняга каманднага саставу для бел.нац., тэрытарыяльных і кадравых фарміраванняў Чырв. Арміі ў 1924—37. Тэрмін навучання 3 гады. Засн. на базе 81-х мінскіх пяхотных курсаў (з 1921). Камплектавалася курсантамі пераважна з карэннага насельніцтва. Большасць дысцыплін выкладалася на бел. мове. Выдавала шматтыражную газ. «Чырвоны сцяг». Рэарганізавана ў Мінскае ваеннае вучылішча. Сярод выхаванцаў Маршал Сав. Саюза І.І.Якубоўскі, генералы арміі В.А.Пянькоўскі, В.П.Маргелаў.
В.М.Герасімаў.
Газета «Чырвоны сцяг» Аб’яднанай беларускай вайсковай школы (6 ліст. 1930).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМЕНКА (Іван Іванавіч) (15.9.1924, с. Гаўрылаўка Новаваранцоўскага р-на Херсонскай вобл. — 27.4.1989),
украінскі археолаг. Чл.-кар.АН УССР (1982), д-ргіст.н. (1978). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1948). З 1948 навук. супрацоўнік Гіст. музея ў Днепрапятроўску. У 1958—72 у Ін-це археалогіі АНСССР, з 1973 дырэктар. З 1978 у Ін-це археалогіі АН Украіны. Вывучаў гісторыю насельніцтваУсх. Еўропы эпохі неаліту, меднага і бронзавага вякоў. Даследаваў на Беларусі (у Верхнім Падняпроўі) помнікі сярэднедняпроўскай культуры. Дзярж. прэмія Украіны 1980.
Тв.:
Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫСТО́НІК (Aristonikos, ? — 129 да нашай эры),
кіраўнік антырымскага паўстання 133 (або 132) — 129 да нашай эры ў Пергаме. Пазашлюбны сын пергамскага цара Яўмена II У паўстанні (пачалося пасля смерці зводнага брата Арыстоніка цара Атала III, які завяшчаў сваё царства Рыму) удзельнічалі частка насельніцтва Пергама, грэчаскія гарады Малой Азіі, наёмныя войскі, рабы. Паўстанцы марылі стварыць «сонечную дзяржаву», дзе б усе людзі былі роўнымі. У 130 да нашай эры яны разбілі каля Леўкі консульскую армію П.Ліцынія Краса, але ў 129 пацярпелі паражэнне пры Стратанікеі. Арыстонік трапіў у палон і пакараны смерцю. Пергам стаў рымскай правінцыяй пад назвай Азія.
першая школа вышэйшага ўзроўню на Украіне. Засн. каля 1576 К.В.Астрожскім у мяст. Астрог (цяпер горад у Ровенскай вобл.), вядомая пад назвай «акадэмія». Была асв. цэнтрам антыкаталіцкага кірунку. Выкладалі слав., грэч., лац. мовы, граматыку, арыфметыку, рыторыку, логіку, музыку, харавыя спевы. Першы рэктар — Г.Сматрыцкі. Пры школе дзейнічалі Астрожская друкарня і навук.-літ. гурток, члены якога выдавалі навуч. дапаможнікі, помнікі грэка-візант. пісьменства, палемічныя творы. Астрожская школа садзейнічала пашырэнню асветы сярод насельніцтва і арганізацыі школ, зрабіла ўплыў на адкрытыя пазней брацкія школы ў Львове, Кіеве, Вільні, Брэсце і інш. Спыніла дзейнасць у 1636.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРАЛІ́ЙСКІЯ МО́ВЫ,
сям’я моў, на якіх гаворыць карэннае насельніцтваАўстраліі (акрамя папуаскай мовы мірыям і тасманскіх моў). Агульная колькасць моў ад 200 да 600 (у сувязі з істотнымі адрозненнямі паміж дыялектамі), значная частка знікла або знікае. Аўстралійскія мовы ўключаюць 12 асобных моў і 16 сем’яў (найбольш моў у сям’і паманюнга — каля 180).
Фанетычная сістэма большасці аўстралійскіх моў мае тры галосныя (i, a, u), сярод зычных няма свісцячых і шыпячых, не адрозніваюцца глухія і звонкія. Націск, як правіла, на першым складзе. Граматычны лад усіх аўстралійскіх моў аглюцінатыўны. Парадак слоў у сказе — свабодны. Усе аўстралійскія мовы — бяспісьменныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі энеаліту (3-е — пач. 2-га тыс. да нашай эры) у вярхоўях Енісея і на Алтаі. Назва ад могільніка каля гары Афанасьеўская недалёка ад в. Бацяні (Хакасія). Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, жыло на паселішчах у драўляных паўзямлянках і наземных зрубных жытлах. Была развіта апрацоўка медзі. Нябожчыкаў хавалі ў скурчаным стане, у спушчаных у яму зрубах пад землянымі насыпамі ці каменнымі вымасткамі. Для афанасьеўскай культуры характэрны вастрадонны ці кругладонны яйцападобны посуд, упрыгожаны па ўсёй паверхні разным ці штампаваным арнаментам. Носьбіты афанасьеўскай культуры ў антрапал. і культ. дачыненні былі крайняй усх. галіной еўрапеоідных плямёнаў Еўразіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРБЕ́РСКІЯ МО́ВЫ,
група сваяцкіх моў карэннага белага насельніцтваПаўн. і Зах. Афрыкі. Належаць да семіта-хаміцкіх моў і ўтвараюць моўныя астраўкі ў араб. асяроддзі. Падзяляюцца на 2 дыялектныя групы: кабільская, берабер, шлех, туарэг, зенага і інш. (пераважна на тэр. Марока, Маўрытаніі і Сахары); сукупнасць моў пад агульнай назвай зенет (Алжыр, Туніс, Трыпалітанія). Берберскім мовам уласцівы афіксацыя і ўнутраная флексія кораня, які можа складацца з дзвюх ці трох зычных. Большая частка моў беспісьмовая. Да гэтай групы адносяцца і мёртвыя мовы: лівійская, нумідыйская і гетульская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ КАПЭ́ЛА ЕЗУІ́ЦКАЙ БУ́РСЫ.
Існавала ў 18 ст. пры Гродзенскай муз. бурсе езуітаў (адкрыта ў 1707), якая рыхтавала прафес. музыкантаў з ліку немаёмных слаёў насельніцтва. У 1773 у капэле было 11 інструменталістаў і вакалістаў, у т. л. платныя музыканты, а таксама вучні («хлопцы»). Капельмайстар Л.Каршулеўскі. Капэла ўключала 7 скрыпак, басэтлю, квартвіёлу, бас, 2 флейты, флейту-бас, 2 флейтроверсы, 5 валторнаў, 5 труб, 2 барабаны, клавікорд, арган і інш. У рэпертуары былі творы царк. (месы, магніфікаты) і свецкай (матэты, арыі, канцэрты, сімфоніі) музыкі кампазітараў Габермана, Кайзера, Квіткоўскага, Краўза, Паўлоўскага, Ратхгебера, Хішбергера, Чарвенкі, Шуле і інш.
археалагічная культура плямён эпохі неаліту (5—3-е тыс. да н.э.), якія жылі ў бас. Дуная. У 4500—4000 г. да н.э. распаўсюдзілася ў Зах. і Цэнтр. Еўропе. Больш за 40 помнікаў Д.к. вядомы на З Валыні, яе ўплывы і знаходкі сустракаюцца ў паўд.-зах. Беларусі. Насельніцтва Д.к. займалася земляробствам і жывёлагадоўляй. Жыллё — паўзямлянка, у зах.ч. арэала — наземнае слупавой канструкцыі. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Для Д.к. характэрны шарападобныя гаршкі з цыліндрычным горлам, крамянёвыя нажы, скрабкі, пласціны для сярпоў, наканечнікі стрэл, каменныя зерняцёркі, сякеры і інш. Д.к. ўплывала на нёманскую культуру.