Галаве́нь ’назва рыбы’ (БРС, Касп., Шат., Нас.). Параўн. рус. дыял. смал. голави́нь ’тс’. Паколькі гэтыя назвы ізаляваныя (сувязь з назвамі тыпу рус. дыял. головня́ ’галавень’ няпэўная, таму што рус. слова ж. р.), то, здаецца, пераконвае меркаванне Трубачова (Эт. сл., 7, 10) пра сувязь рус. голавинь з назвамі тыпу рус. гола́вль, голо́вль, го́лове́ль, укр. голове́ль ’тс’. Калі гэта так, мы можам прыняць дысіміляцыю л — л > л — н (*галаве́ль > галаве́нь). Зыходнай формай, якой Трубачоў надае статус праславянскай, з’яўляецца *golvjь (вытворнае з суф. ‑jь ад *golva ’галава’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кастамя́жына ’старая жывёліна’ (Шат.). Зыходнай можна лічыць форму (без суфіксальнай часткі) кастамяга ’тс’. Экспрэсіўнае па паходжанню слова. Можна меркаваць, што тут мы маем справу са складаным словам (зыходнае *kosto‑męga < *kosto‑męga, да *kostь ’косць’ і *męk‑ ’мяккі’; першапачаткова ’старая жывёліна са старымі, мяккімі ўжо касцямі’). З другога боку, ёсць такія Утварэнні, як, напрыклад, рус. костомьіга ’пакінуты ў полі касцяк’ (Даль), дзе першая частка слова тая ж, што ў кастамяжыне; некалькі розныя, але, відаць, роднасныя другія часткі⇉мяга і -мыга. Няясна. Няма ў Трубачова, Эт. сл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

etc. [ˌetˈsetərə] (скар. ад лацін. et cetera) і да таго́ падо́бнае/і да т.п.; і гэ́так дале́й/і г.д.;

We talked about our friends, plans, etc. Мы размаўлялі аб нашых сябрах, планах і г.д.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mortal​2 [ˈmɔ:tl] adj.

1. сме́ртны;

We are all mortal. Мы ўсе смертныя.

2. смяро́тны; смяртэ́льны;

a mortal wound смяро́тная ра́на;

a mortal sin смяро́тны грэх

3. fml страшэ́нны (пра страх і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

red​2 [red] adj. infml

1. чырво́ны;

a beautiful red rose прыго́жая чырво́ная ру́жа;

We painted the door bright red. Мы пафарбавалі дзверы ў ярка-чырвоны колер.

2. ры́жы, руды́;

red hair ры́жыя валасы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

shine​1 [ʃaɪn] n. святло́, бляск, гля́нец;

give a shine глянцава́ць, наво́дзіць гля́нец;

We’ll go rain оr shine. Мы паедзем, якое б ні было надвор’е.

♦

take a shine to smb./smth. рапто́ўна спадаба́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

spatial [ˈspeɪʃl] adj. fml

1. прасто́равы;

the changing spatial distribution of the population зме́нлівае тэрытарыя́льнае размеркава́нне насе́льніцтва;

We are temporal and spatial. Мы існуем у часе і прасторы.

2. касмі́чны;

spatial objects касмі́чныя аб’е́кты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

грэ́шна,

1. Прысл. да грэшны.

2. у знач. вык., з інф. Разм. Нядобра, недаравальна, недазвольна. Мы яе, такую смелую і адважную, бачым другі раз, і было б грэшна не ўважыць яе просьбу. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

айра́н, ‑у, м.

Прадукт і напітак з малака, распаўсюджаны ў Сібіры, Сярэдняй Азіі, Крыме і на Каўказе. Мы бурым другі тыдзень рыпучую зямлю. Працуем да зялёных квадратаў у вачах і п’ём айран. Лукша.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кізя́к, ‑у; мн. кізякі, ‑оў; м.

Гной з дамешкай саломы, які на поўдні СССР высушваецца ў выглядзе цаглін і скарыстоўваецца як паліва. Мы ехалі па бязлеснай мясцовасці, дзе асноўным палівам быў кізяк. «ЛіМ».

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)