1.Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр для навакольных паселішчаў; у дарэвалюцыйнай Расіі — паселішча з царквой. Саўгас — вялікае сяло — патанаў у зеляніне.Асіпенка.Зазер’е — сяло вялікае. Адзін канец яго ўпіраецца ў возера, а другі хаваецца ў лесе.Ваданосаў.
2. Любы населены пункт негарадскога тыпу. Наўпрост ідзе дарога Праз гарады і сёлы.Аўрамчык.Звіняць, як срэбра, песні Па сёлах, гарадах.Колас.//зб. Жыхары такога паселішча. Прачнулася сяло таксама раней звычайнага.Васілевіч.Глядзела і не бачыла, Як збеглася сяло. Святое гора матчына Усім душу пякло.Панчанка.
•••
Ні к сялу ні к гораду — зусім недарэчы, неўпапад, не да месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураджа́й, ‑ю, м.
1. Колькасць збожжа, пладоў, траў, ягад, грыбоў і пад., якая ўрадзілася, вырасла. У садзе маладым ля хаты, Што вырас тут пасля вайны, На яблыкі ўраджай багаты — Да долу дрэўцы гнуць яны.Непачаловіч.[Сакратар партарганізацыі:] — Каб збіраць двухсотпудовыя ўраджаі, трэба добра асвоіць перадавую аграбіялогію.Паслядовіч.Сама паненка захацела прыняць удзел у зборы ўраджаю, але спалохалася ракаў.Маўр.
2.Вялікая колькасць, багацце збожжа, сена, пладоў, караняплодаў, грыбоў, усяго таго, што ўрадзіла. Лета было добрае, пагода спрыяла ўраджаю і рабоце.Колас.Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш.Прыказка.//перан.Разм. Пра з’яўленне вялікай колькасці каго‑, чаго‑н. На будоўлі .. [Яцкевічу] падаваецца — весела, хлопцаў многа, ды і на дзяўчат ураджай.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bulk
[bʌlk]1.
n.
1)
а) паме́р, аб’ём -у m.; ко́лькасьць f.
a vast bulk — вялі́кая ко́лькасьць
б) велічэ́зны паме́р
2) бо́льшая ча́стка; гало́ўная ма́са
3) груз -у m., пакла́жа f. (карабля́)
2.
v.i.
1) быць важкі́м, мець вялі́кае значэ́ньне
2) пабо́льшвацца, расьці́(пра су́му гро́шай)
•
- break bulk
- in bulk
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
territory
[ˈterətɔri]
n., pl. -ries
1) тэрыто́рыя f.
Much territory in Africa is desert — Вялі́кая тэрыто́рыя А́фрыкі заня́тая пусты́няй
2) раён -у m., абша́р зямлі́
The company leased a large territory for oil exploration — Кампа́нія ўзяла́ ў арэ́нду вялі́кі абша́р зямлі́ для по́шукаў на́фты
3) галіна́, сфэ́ра f. (наву́кі)
•
- Territory
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дарога, шлях / вялікая, для аўтамабіляў: шаша, шасэ, шасэйная дарога, аўтастрада, аўтамагістраль / палепшаная: тракт, гасцінец, бальшак / невялікая грунтовая: прасёлак / невялікая, збочвае з большай: паваротка, паваротак; артэрыя (перан.); пуць, пуціна, пуцявіна (паэт.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Бадзыго́н1 ’ежа з дранай бульбы, запечанай у чыгуне’ (Вешт.). Параўн. укр. (валын.) бадзьоні ’тс’ (Казачук, Бел.-укр. ізал., 32), бадзі ’від ежы з дранай бульбы, мукі, алею або сала, якая запякаецца і падаецца цёплай’ (Яварніцкі, Словник). Слова няяснае. Магчыма, запазычанне (адкуль?). Параўн. укр.бандз ’бульба’, будз ’высушаны тварог’, бундз ’авечы тварог; вялікі кусок авечага сыру’ (якое, відаць, мае рум. сувязі; да рум. слова bulz ’кусок мамалыгі з брынзай’, параўн. Губшмід, Schläuche, 25–27).
Бадзыго́н2 ’штосьці грувасткае, вялізнае’ (Клім.). Можна меркаваць, што гэта метафарычнае ўжыванне бадзыго́н1 (гл.): ’ежа, бабка, запечаная ў чыгуне (ежа няпэўнай формы, вялікая бабка)’ → ’штосьці няпэўнае, вялікае’ (параўн. розныя значэнні слоў ба́ба, ба́бка, якія азначаюць і ’ежу з бульбы’).
Ву́йма2 ’процьма, маса, вялікая колькасць’ (мсцісл., З нар. сл.); ’шмат’ (Мат. Гом.), уйма ’тс’ (Цых.), рус.у́йма ’мноства’ ад узяць, вазьму́, першапачаткова ’колькі можа змясціцца’.
Ву́йма3 ’?’, параўн. у «Энеідзе навыварат»: «А грэкі вуйму нарабілі, як ляда Трою ўсю спалілі». Адпавядае польск.ujma ’страта, шкода, крыўда’, чэш.újma ’шкода, страта’; сюды таксама рус.смал.вуйма ’дзіва, цуд; бяда’. Да уя́ць, уня́ць ’узяць, убавіць, зменшыць’; параўн. незак. трыванне уймава́ць ’браць, змяншаць’ (Некр. і Байк.) і інш. прыставачныя ўтварэнні ад *jęti (гл. узяць, пяць); зыходнае значэнне слова ўзнаўляецца, як ’рабунак, грабёж’, з далейшым развіццём ’шкода, крыўда’, у сувязі з чым няма падстаў дапускаць запазычанне з іншых моў.
Маркоўнік2 ’сасновы абалоністы лес’ (слаўг., Яшк.). Магчыма, роднасным да яго будзе рус.новасіб.морковник ’дрэва з тонкім ствалом і вялікім, тоўстым камлём’. Да морква (гл.). Семантычны перанос паводле падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суляя́ ’бутля’ (Гарэц.), сулі́я ’вялікая бутэлька’ (Бяльк.), суле́я, суле́йка ’лейка’ (Ласт.), суле́йка ’бутэлька, паўштоф, плоская бутля’ (віц., Шн.; Нік., Оч.). Параўн. укр.сулія́, рус.сулея́ ’тс’. Этымалагізавалася на аснове прасл.*liti (гл. ліць) як *sǫlěja (Фасмер, 3, 800; Трубачоў, Ремесл. терм., 258), чым, відаць, тлумачыцца і форма суле́я (аўтарскі наватвор Ластоўскага?). Параўноўваюць таксама са ст.-польск.sulnica ’бутэлька, пляшка’, польск.дыял.sulak ’гаршчок’, sulnik ’прымітыўная пасудзіна (звычайна з дрэва)’, славен.дыял.sȗlj ’ражка’, ’драўляная пасудзіна (для салёнага мяса, тварагу)’, якія Сной (гл. Бязлай, 3, 341) разам з чэш.дыял.šulek ’скрынка, каробка’ параўноўвае з літ.šùlė ’пасудзіна’, першапачаткова, відаць, зробленая з дрэва, што дае падставы звязаць гэтыя словы з шула (гл.). Няпэўна, параўн. суляк, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тычы́на ‘жэрдка’ (Яруш., Шымк. Собр., Доўн.-Зап. 2), ‘вялікая палка, доўгі шост’ (ТСБМ, Шат., Адм., Ян.; пух., іўеў, Сл. ПЗБ), ‘тонкая жардзіна, якая ўтыкаецца ў зямлю’ (Нас., Растарг.), ‘завостраны шост’ (Гарэц., Байк. і Некр.), тычына́ ‘тс’ (ашм., Стан.), тычы́нка: хмель тычынку абвівае ‘тс’ (Сержп. Прык.), ‘жэрдка, падвешаная ўверсе над печчу’ (свісл., Шатал.), ст.-бел.тычина ‘вяха, тычка’ (1585 г., ГСБМ). Параўн. укр.тичи́на ‘тычка’, рус.тычи́на ‘тс’, польск.tyczyna ‘тс’. Утворана пры дапамозе суф. ‑ін‑а ад ты́каць, ткнуць (гл.); не выключана ўтварэнне ад *tyčь ці *tъkъ (з падаўжэннем вакалізму асновы) і таго ж суфікса ‑ін‑а. Сюды ж тычы́н ‘вочап у студні з жураўлём’ (ваўк., ДАБМ, камент., 810) са зменай родавага канчатка пад уплывам вочап, тыч і інш.