Абл. Паспець або сумець зрабіць што‑н. у зручны час, у найбольш спрыяльны момант. Падгадае [Петрусёк], калі Міхась у добрым гуморы са школы вернецца, падкоціцца да яго гэтакай хітрай лісічкай.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазу́р, ‑а; мн. пазуры, ‑оў; м.
Абл.
1. Кіпцюр. У адным пакоі .. некалькі .. плакатаў. Пілсудскі з бізуном у руках, Чэмберлен з д’ябальскімі пазурамі замест пазногцяў.Чорны.
2. Ногаць. З пазуроў цякла кроў. Пальцы склейваліся.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакалыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абл. Калывацца некаторы час. Ванька-ўстанька крыху пакалываўся і спыніўся.// Рухацца, хістаючыся. — Дзесяць хвілін стаіш! — аб’явіў шафёр, саскочыў на асфальт, ляпнуў дзверцамі і ўразвалку, крыху касалапа, пакалываўся да касы.Жук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склець, ‑е́ю, ‑е́еш, ‑е́е; незак.
Абл. Зябнуць, мерзнуць, стыць. [Сымон Мікуць:] Мы толькі ўдвух з канём былі сёння на полі. Дождж ідзе, а мы склеем удвух.Чорны.Склелі дрэвы, склелі будынкі. Ракаталі, заходзілася на марозе трактары.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцішка́, прысл.
Абл.
1. Ціха, нягучна. Настрой у нас быў прыўзняты, мы сцішка перагаворваліся, жартавалі.Ляўданскі.
2. Непрыкметна, патаемна. І вось, паявіўшыся неўзаметку, сцішка, усё больш і больш мяне пачынала трывожыць адчуванне нейкай няёмкасці.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Станавіцца таўсцейшым, больш тоўстым. Дрэвы ўсе раслі, таўшчалі, А закіданы дубок .. Змізарнелы і адметны, Для другіх дубоў чужы, З ім быў кожны непрыветны, Як той камень на мяжы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. увык, ‑ла; зак.
Абл. Прывыкнуць да чаго‑н. — Увыкла... Смаліць, як мужчына, проста сорам... Нядаўна заходжу дома на кухню, а .. [жонка] сядзіць і смокча: з маіх недакуркаў зрабіла папяроску.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ура́нку, прысл.
Абл. Раніцай. — А бульбу мамка ўранку варыла, — ахвотна азвалася малое.Быкаў.У канцы кастрычніка на нізкіх мясцінах пачалі паяўляцца ўранку сівыя замаразкі.Курто.Кастусь затрымаўся — уранку Ён ездзіў па кніжкі ў раён.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасце́ць, ‑ціць; незак.
Абл. Шастаць (у 1 знач.). Шасцяць у калоссі сярпы, Сцяною дабро залягло.Купала.Ідзе падарожніца хутка, Сукенка ад ветру шасціць.Калачынскі.Вечар быў цёплы, вуліца пустая, таямнічая, загадкава шасцелі лісцем таполі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
французскі драматург; найбуйнейшы прадстаўнік класіцызму, стваральнік жанру «высокай камедыі», якая паклала пачатак новаму этапу развіцця франц. і сусв. драматургіі. Скончыў Клермонскі калеж (1639). Адзін з заснавальнікаў «Бліскучага тэатра» (1643, Парыж). У 1645—58 з трупай вандроўных камедыянтаў раз’язджаў па франц. правінцыі. Першыя камедыі «Шалёны» (паст. 1655), «Любоўная сварка» (паст. 1656) заснаваны на традыцыях італьян.камедыі дэль артэ і франц.нар. фарса. П’еса «Цырымонлівыя паненкі» (паст. 1659) скіравана супраць прэцыёзнага, манернага і надуманага мастацтва. У блізкай да фарса камедыі «Школа мужоў» (паст. 1661) і першай «высокай камедыі» «Школа жонак» (паст. 1662) выступіў супраць сямейнага дэспатызму, у абарону натуральнага пачуцця. Свае эстэт. і грамадз. прынцыпы выклаў у п’есах «Крытыка «Школы жонак» і «Версальскі экспромт» (абедзве паст. 1663). Вяршыня яго творчасці — камедыі «Тарцюф» (паст. 1664), «Дон Жуан» (паст. 1665), «Мізантроп» (паст. 1666), «Скупы» (паст. 1668), «Мешчанін у дваранах» (паст. 1670), «Хітрыкі Скапэна» (паст. 1671), «Прытворнахворы» (паст. 1673) і інш., у якіх выкрываецца душэўная фальшывасць і рэліг. ханжаства, крывадушнасць і хцівасць, прыкрытыя ідэямі хрысціянства, патрыятызму, нар. карысці. Развіваючы традыцыі нар. тэатра, М. дасягнуў сапр. рэалізму пры стварэнні вобразаў людзей з народа (слугі Сганарэль, Маскарыль і інш.), галерэі «вечных тыпаў» (Тарцюф, Дон Жуан, Гарпагон і інш.). Аўтар камедый балетаў на музыку Ж.Б.Люлі: «Надакучлівыя» (1661), «Шлюб пад прымусам» (1664), «Спадар дэ Пурсаньяк» (1669) і інш. На Беларусі ўпершыню п’есы М. паст. ў Нясвіжскім т-ры Радзівілаў, перакладзеныя і пераробленыя для т-ра У.Радзівіл («Цырымонлівыя паненкі», 1749; «Сганарэль», «Мешчанін у дваранах», «Жорж Дандэн», усе 1751; «Лекар паняволі», 1752; «Маскарыль», 1756). На бел. сцэне ставіліся спектаклі: «Мешчанін у дваранах» (Бел.т-р імя Я.Купалы, 1924, 1967, пер. Ю.Гаўрука), «Жорж Дандэн» (т-р імя Я.Купалы, 1926; Гродзенскі абл.драм.т-р, 1979), «Цырымонлівыя паненкі» (т-р імя Я.Купалы, 1926), «Шлюб пад прымусам» (т-р імя Я.Купалы, 1926), «Тарцюф» (Бел. ТРАМ, 1934; Дзярж. рускі драм.т-р, 1935; т-р імя Я.Купалы, 1987), «Скупы» (т-р імя Я.Купалы, 1937), «Хітрыкі Скапэна» (Бел.рэсп.т-р юнага гледача, 1940; рускі драм.т-р, 1955), «Лекар паняволі» (Бел.т-р імя Я.Коласа, 1940), «Прытворнахворы» (Гомельскі абл.драм.т-р, 1973), «Школа жонак» (Гродзенскі абл.драм.т-р, 1986), «Нежанаты мнагажэнец» (т-р імя Я.Купалы, 1993, пер. Р.Барадуліна, своеасаблівая пераробка камедыі «Спадар дэ Пурсаньяк»).
Тв.:
Рус.пер. — Полн. собр. соч.Т. 1—3. М., 1985—87.
Літ.:
Бояджиев Г.Н. Мольер: Ист. пути формирования жанра высокой комедии. М., 1967;
Бордонов Ж. Мольер: Пер. с фр.М., 1983;
Булгаков М.А. Жизнь господина де Мольера. [4 изд]. М., 1991;
Барысава Т.Ц. Мальер на беларускай сцэне. Мн., 1972.