гідраша́хта

(ад гідра- + шахта)

прадпрыемства горнай прамысловасці, дзе здабычу каменнага вугалю або іншых карысных выкапняў праводзяць з прымяненнем гідрамеханізацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адэно́ма

(ад гр. aden = залоза + -ома)

дабраякасная пухліна, якая можа развівацца ў залозістых органах (малочнай, шчытападобнай і іншых залозах).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алеандаміцы́н

[ад алеанд(р) + -міцын]

лекавы прэпарат, які прыгнятае рост многіх шкодных мікробаў; выкарыстоўваецца пры лячэнні запалення лёгкіх, ангіны, атыту і іншых хвароб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абляты́ў

[лац. (casus) ablativus]

лінгв. адкладальны склон у лацінскай і некаторых іншых мовах; у беларускай мове адпавядае творнаму склону.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

булімі́я

(гр. bulimia)

няўтольны голад, які суправаджаецца слабасцю, болем у падлыжачнай вобласці; назіраецца пры эндакрынных і некаторых іншых хваробах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бу́шаль

(англ. bushel)

мера ёмістасці вадкіх і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах (каля 36 л).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

валанцёр

(фр. volontaire)

асоба, якая добраахвотна паступіла на вайсковую службу; добраахвотнік (у Англіі, Францыі, Італіі і некаторых іншых краінах).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ве́ркблей

(ням. Werkblei, ад Werk = выраб + Blei = свінец)

свінец з прымессю іншых металаў, які атрымліваецца пры плаўцы свінцовых руд.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

візі́р2, везі́р

(тур. wezir, ад ар. väzir)

вышэйшы саноўнік, дзяржаўны саветнік у Турцыі і іншых краінах Блізкага Усходу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нігро́л

(ад лац. niger = чорны + ол)

уст. від змазачнага масла для аўтамабільных, трактарных і іншых рухавікоў, прадукт перапрацоўкі нафты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)