французскі хімік, адзін з заснавальнікаў сучаснай хіміі і заснавальнік тэрмахіміі. Чл. Парыжскай АН (1772). Скончыў Парыжскі ун-т (1763). У 1775—91 — дырэктар Упраўлення порахаў і салетраў, з 1768 член «Кампаніі водкупаў»; у час Вял.франц. рэвалюцыі разамзінш. адкупшчыкамі пакараны смерцю паводле прыгавору рэв. трыбуналу. Навук. працы Л. садзейнічалі ператварэнню хіміі ў навуку, заснаваную на дакладных вымярэннях: у хім. даследаваннях выкарыстоўваў колькасныя метады, у прыватнасці ўзважванне. Даказаў складаны састаў атм. паветра (1774—77), растлумачыў ролю кіслароду ў працэсах гарэння і акіслення. Стварыў кіслародную тэорыю гарэння (1780). Распрацаваў разамз К.Л.Бертале і інш.хім. наменклатуру і класіфікацыю цел (1786—87), напісаў «Пачатковы падручнік хіміі» (1789).
Літ.:
Дорфман Я.Г. Лавуазье. 2 изд. М., 1962;
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІ́НЫ,
у беларусаў і інш.слав. народаў сямейна-быт. свята, якім урачыста адзначаецца нараджэнне дзіцяці. У старажытнасці Р. мелі магічнае значэнне — яны павінны былі забяспечыць парадзісе і яе дзіцяці шчасце, здароўе, доўгі век; з’яўляліся святам прыняцця ў грамадства новага прадаўжальніка роду. Пасля прыняцця хрысціянства Р. былі звязаны з абрадам хрышчэння (хрэсьбіны). Бабка-павітуха купала дзіця, потым, трымаючы яго на руках, разамзкумамі абыходзіла 3 разы вакол стала, на якім ляжаў хлеб, які яны за кожным разам цалавалі. Пасля гэтага кумы з нованароджаным адпраўляліся ў царкву. Калі кумы з дзіцем вярталіся — збіраліся госці (толькі жанатыя мужчыны і замужнія жанчыны), гаспадар запрашаў усіх за стол. Пад канец святочнага абеду падавалі бабіну кашу. Р. суправаджаліся радзіннымі песнямі, рознымі абрадамі. Вял. значэнне на Р. меў абмен падарункамі, ручнікамі, наміткамі, палатном, хлебам. Пашыраны і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙЛ (Ryle) Марцін (27.9.1918, г. Брайтан, Вялікабрытанія — 14.10.1984),
англійскі радыёастраном. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1952), Нац.АН ЗША (1975). Замежны чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і л-ры (1968), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1970), АНСССР (1971). Скончыў Оксфардскі ун-т (1939). З 1945 у Кембрыджскім ун-це (з 1957 праф.), у 1957—82 дырэктар Малардскай радыёастр. абсерваторыі. У 1972—82 на пасадзе Каралеўскага астранома. Навук. працы па вывучэнні радыёвыпрамянення Сонца, ідэнтыфікацыі квазараў, статыст. аналізе радыёкрыніц у Сусвеце, касмалогіі. Стварыў першы радыёінтэрферометр (1946, разамз Дж.Позі). Пры дапамозе пабудаванага ім двухантэннага радыётэлескопа даследаваў вял. ўчастак неба і адкрыў 5 тыс. радыёкрыніц (1957). Прапанаваў метад апертурнага сінтэзу. Нобелеўская прэмія 1974 (разамз Э.Х’юішам).
Тв.:
Рус.пер. — Радиотелескопы с большой разрешающей силой // Успехи физ. наук. 1975. Т. 117, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛКАЧО́Ў Яўген Аркадзевіч (н. 5.8.1945, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (2000). Скончыў Маскоўскі ун-т (1969). З 1974 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай тэорыі, гісторыі і метадалогіі навукі, праблемах выкладання фізікі. Высветліў ролю тапалагічных эфектаў у дынаміцы класічных і квантавых сістэм на аснове алг. і геам. метадаў. Даследаваў заканамернасці працэсу ўспрымання новых ведаў рознымі сац. аб’ектамі і механізм пранікнення фіз. ведаў у агульнаадук. сферу на розных яе ўзроўнях. Адзін з аўтараў эксперым.навуч. камплекта для сярэдняй школы і агульнаадук. стандарта па фізіцы.
Тв.:
Кватернионы в релятивистской физике. Мн., 1989 (разамз А.В.Бярэзіным, Ю.А.Курачкіным);
Формирование адекватного образа науки как необходимый элемент гуманитарного образования. Мн., 1996 (разамз В.І.Дыніч. Л.М.Тамільчыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ШЧАНКА Віктар Елісеевіч (н. 15.3.1927, в. Бярозкі Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1968), праф. (1971). Засл. дз. нав. Башкірыі (1970). Засл. дз. нав. Расіі (1971). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1951) і Маскоўскі нафтавы ін-т (1956). З 1951 на гасп.-эканам. рабоце ў Сібіры. З 1960 заг. кафедры Уфімскага нафтавага ін-та. У 1983—95 заг. кафедры Гомельскага ун-та. Навук. працы па праблемах арганізацыі, планавання і павышэння эфектыўнасці вытв-сці ў нафтавай, газавай і нафтаперапр. прам-сці.
Тв.:
Повышение производительности труда в добыче нефти. М., 1976 (разамз Э.А.Зайнетдзінавым);
НОТ и техническое нормирование на нефтяных предприятиях. 2 изд. М., 1986 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РМАШ Мікалай Адамавіч (8.6.1933, в. Востранка Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1956). З 1960 у Ін-це матэматыкі (заг. лабараторыі), з 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі (у 1970—83 нам. дырэктара) Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі і метадах стварэння аўтаматызаваных інфарм.сістэм. Распрацаваў тэарэт. асновы аўтаматызацыі інфарм. забеспячэння працэсаў праектавання ў машынабудаванні, шэраг тэхн. прылад і прыстасаванняў для ЭВМ, спосабы запісу і счытвання галаграм, відарысаў, пошуку інфармацыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Автоматизация информационного обеспечения процессов проектирования. Мн., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРО́Н,
састаўная квазічасціца, якая рухаецца ў крышталі; адно засн. паняццяў электроннай тэорыі праводнасці паўправаднікоў і дыэлектрыкаў з іоннай рашоткай. Складаецца зэлектрона праводнасці (ці дзіркі), што рухаецца разамз выкліканай ім дэфармацыяй крышт. рашоткі (фанонам). Дае магчымасць апісаць многія эл., фотаэл. і аптычныя з’явы ў рэчывах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМО́САЎ Мікалай Міхайлавіч (н. 6.12.1913, с. Альховае Валагодскай вобл., Расія),
украінскі хірург.Акад.АН Украіны (1969), чл.-кар.АМНСССР (1961), засл. дз. нав. Украіны (1959), Герой Сац. Працы (1973). Скончыў Архангельскі мед.ін-т (1939). З 1952 узначальваў клініку грудной хірургіі, з 1983 дырэктар Ін-та сардэчна-сасудзістай хірургіі ў Кіеве. Навук. працы па пытаннях хірургіі сэрца і лёгкіх, біял. і мед. кібернетыцы. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана дыягностыка парокаў сэрца з дапамогай ЭВМ, створана дзеючая фізіял. мадэль «унутранага асяроддзя арганізма» чалавека і інш. Аўтар літ.тв. «Думкі і сэрца» (1965), «Запіскі з будучыні» (1967) і інш. Ленінская прэмія 1961, Дзярж. прэмія Украіны 1978.
Тв.:
Операции на сердце с искусственным кровообращением. Киев, 1962 (разамз І.Л.Лісавым, Л.М.Сідарэнка);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎСКІ Уладзімір Эдуардавіч (н. 13.9.1930, Мінск),
бел. архітэктар. Засл.арх. Беларусі (1979). Канд. архітэктуры (1966). Скончыў БПІ (1958). З 1958 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект», з 1965 гал. архітэктар, з 1972 дырэктар БелНДІдзіпрасельбуда. З 1965 адначасова выкладаў у БПА. У 1992—2000 гал. эксперт Галоўэкспертызы Мін-ва архітэктуры і буд-ва Беларусі. Асн. работы: праект дэталёвай планіроўкі і забудовы г. Салігорск, праекты дэталёвай планіроўкі зон адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы і воз. Нарач (усе 1959—60), дом адпачынку на воз. Нарач (1959—61), будынак БелНДІдзіпрасельбуда і лабараторны корпус з-да імя Вавілава (1969) у Мінску, праект і забудова в. Малеч у Бярозаўскім р-не (1969—81, усе ў сааўт.).
Тв.:
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1973 (у сааўт.);
Проектирование и строительство промышленных комплексов. Мн., 1975 (разамз І.Г.Малковым);
Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979 (разамз Р.М.Алімавым);
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Сяргей Васілевіч (н. 25.4.1934, с. Белаводскае Чуйскай вобл., Кыргызстан),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1988). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958), дзе і працаваў. З 1961 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (з 1965 заг. лабараторыі, з 1970 нам. дырэктара і адначасова нач.СКБз доследнай вытв-сцю). З 1986 у Бел. ун-це транспарту (у 1986—2001 прарэктар, у 1994—2001 адначасова рэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі пры ун-це). Навук. працы па тэхналогіі і канструяванні маш.-буд. вырабаў на аснове металаў і палімераў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Зубчатые передачи из пластмасс. Мн., 1965 (разамз У.А.Белым, А.І.Свірыдзёнкам);
Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);