эмтээ́саўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да эмтээс, належыць ёй. Эмтээсаўская машына. □ Нельга ўжо было пазнаць ні эмтээсаўскай сядзібы, ні Старыцы — усё было адноўлена, адбудавана. Хадкевіч. // Які працуе ў эмтээс. Эмтээсаўскі шафёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́трый

(н.-лац. yttrium, ад Ytterby = назва мясцовасці ў Швецыі)

хімічны элемент, які належыць да групы рэдказямельных элементаў, шэры лёгкі метал; выкарыстоўваецца для легіравання сталі, чыгуну і сплаваў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

gezíemen vi, vimp і ~, sich падыхо́дзіць, пасава́ць, быць да тва́ру, быць ва́ртым;

es gezíemt sich трэ́ба, нале́жыць;

die Áusdrücke ~ sich nicht гэ́та непрысто́йныя вы́разы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

owing

[ˈoʊɪŋ]

adj.

1) ві́нны, ві́нен; вінава́ты

a man owing money — чалаве́к вінава́ты гро́шы

2) нале́жны

pay what is owing — заплаці, што нале́жыць

3) які́ выніка́е з чаго́

owing to — з прычы́ны чаго́; дзя́куючы чаму́; у вы́ніку чаго́, праз што

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

аблічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што.

1. Ашукаць пры падліку, даць менш, чым належыць. Аблічыць пакупніка.

2. Разм. Зрабіць падлік, палічыць што‑н. Дарогі, цёмныя дарогі! Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касце́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да касцёла, належыць яму. Касцельныя званы. Касцельная вежа. Касцельны служка. □ Кажуць, што даўней гэта быў касцельны дом. Ён памятае яшчэ ўніятаў на Беларусі, царызм, кароткачасовую ўладу немцаў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́варанкаў і жа́ўранкаў, ‑ава.

Які належыць жаваранку, жаўранку, уласцівы яму. Твары пазіралі ў далёкае неба, нібы ўглядаліся ў вячыстае сонца, прыслухоўваліся да жаваранкавай песні, што ўслаўляла веліч і радасць жыцця, яго мудрую бессмяротнасць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаатрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Кніжн. Атрымаць менш, чым трэба, чым належыць. З 1929–1930 гадоў прыкметна зменшыўся прыток вады ў Каспійскае мора. Яно недаатрымала яе прыкладна 900 кубічных кіламетраў. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што і чаго.

Насыпаць не поўнасцю, менш, чым належыць. Недасыпаць збожжа ў засек.

недасыпа́ць ​1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да недаспаць.

недасыпа́ць ​2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да недасы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раённы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да раёна (у 3 знач.), належыць яму. Раённы цэнтр. Раённая газета. □ Хвалюецца і нават злуецца начальнік раённай міліцыі Сушко. Колас. Днямі меўся адбыцца раённы агляд мастацкай самадзейнасці. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)