Зу́зліць ’плакаць, ныць’ (ашмян., Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. уст. дыял. зу́зи, зу́зни ’шум, гоман’ (Жэлях.). Верагодна, гукапераймальнае, магчыма, з літ. zū̃zti ’гусці’ > *зусці > *зузла ’той, хто гудзіць (ные)’ > зузліць ’ныць’. Параўн. зурзаць, зюзюкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казёлак, казёлкі ’расліна Ranunculus acer’ (Касп.). Самастойнае вытворнае ад казёл і суфіксам ак(‑ок) (улічваючы месца націску, не выключаны польскі уплыў). Магчыма, толькі лакальная адаптацыя (словаўтваральная) больш шырока вядомага козелец, гл. там і этымалогія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канволь ’паркаль з атласнымі палосачкамі’ (ветк., Мат. Гом.). Відавочна, з ням. Kammvolle ’часаная воўна’, што не звязваецца семантычна. Магчыма, недакладна запісана значэнне ў інфарматара або гэта семантычны перанос: паркаль вырабляецца таксама з часанай бавоўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клу́нда ’хто сварлівы, бурклівы’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне з суфіксам ‑да і назалізацыяй каранёвага вакалізму. Параўн. рус. шлёнда ад шляться. Тады шунда ад клуціць (< польск. kłócić). Параўн. клутня (гл.) таго ж паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурэц ’нырэц (у ваду)’ (пух., З нар. сл.). Да ныра́ць (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324; ‑у‑ (замест ‑ы), магчыма, пад уплывам польск. dać nurka ’нырнуць, шмыгнуць’, драг. да́тэ ну́рта ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Набану́цца, набону́цца ’напароцца’ (ганц., Сл. ПЗБ). З *набоднуцца (ад бадаць ’калоць’) у выніку фанетычнага пераходу дн > н, магчыма, праз стадыю падваення ‑нн‑, параўн. спадніца, дыял. спанніца, спаніца (гл. ДАБМ, к. 60, 329 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нехарму́зный ’нехлямяжы, непрыгожы’ (Юрч.), нехорму́з‑ ны ’вельмі непрыгожы, непрывабны’ (ТС). Няясна. Магчыма, ад хорма, ’форма’, параўн. нехорматны ’неахайны, неакуратны’ (ТС), з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. нехору́зны ’вельмі непрыгожы’, рус. кехольный і нехолюзный ’неахайны’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня́нё (дзіц.) ’мяса’ (Клім.), ня́ня ’тс’ (Сл. ЦРБ). Тыповае «дзіцячае» слова няяснага, магчыма, гукапераймальнага паходжання, параўн. рус. ня́ня ’грудзі’, марыйск. ńäńä ’хлеб’, што можа быць звязана з ням‑ням ’есці’ (гл. Фасмер, 3, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пасталні́к, іван. постолнык ’сенажаць, размешчаная адразу за хатамі’ (Сл. Брэс.). Да пастаўнік (гл.). Мена ‑л‑ замест ‑ў‑/‑в⇉вынік пераводу на палес. гаворку польск. pastewnik, мена а > омагчыма, пад уплывам лексемы постолы ’лапці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапу́шчаны ’ператоплены’ (Скарбы), перапусці́ць ’ператапіць (пра тлушч)’ (карэл., Шатал.). Да пушча́ць ’дазваляць вольна цячы’: пушчаць кроў (Нас.), магчыма, польск. przepuścić ’ператапіць’, першапачаткова — ’пускаць праз што-небудзь (цераз вароты, праз вузкую адтуліну, рэшата і пад.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)