Памяшканне, месца для захоўвання чаго‑н. запаснога або таго, што не выкарыстоўваецца. /уперан.ужыв.Ішоў час, была другая работа, і гісторыя Міхаліны Казіміраўны, хоць я не раз успамінаў яе, ляжала ў маім творчым запасніку.Шамякін.// Сховішча для музейных экспанатаў, не ўключаных у экспазіцыю.
запасні́к, ‑а́, м.
Разм. Ваеннаабавязаны запасу. На Садовай ля знаёмага кожнаму запасніку двухпавярховага дома — натоўп людзей.Сабаленка.// Салдат запасной воінскай часці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падстаўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які падстаўляюць пад што‑н. або прыстаўляюць да чаго‑н. Падстаўны столік.
2. Падабраны для якой‑н. мэты замест сапраўднага. Яшчэ і цяпер захаваўся ў літоўскіх сёлах звычай, што, пакуль сапраўдныя маладыя рэгіструюцца, іх месца займаюць падстаўныя, звычайна пажылыя людзі.Броўка.
3.Уст. Прызначаны для замены (пра коней). [Кастусь з Алесем] ехалі адны, далёка паперадзе ўсіх астатніх. Логвін з падстаўнымі быў відаць ледзь не за вярсту.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́фа, ‑ы, ж.
1. Прадмет мэблі ў выглядзе высокай стаячай скрынкі з дзверцамі, які служыць для захоўвання чаго‑н. Тут [у святліцы] стаяла шафа, вялікі куфар, засланы белым абрусам, стол і нават некалькі крэслаў.Зарэцкі.Старая дастала з шафы слоік з маслам, аладкі, у шклянку наліла халоднага ўжо чаю.Мікуліч.
2. Прыстасаванне ў выглядзе скрынкі са створкай або дзверцамі, якое служыць для якіх‑н. мэт (сушкі, выпечкі і пад.). Сушыльная шафа. Выцяжная шафа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
якра́з.
1.прысл. У гэты час, момант.
Тут я. у хату ўвайшоў бацька.
2.прысл. Дакладна, у самы раз.
Я. такая кніга.
Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе.
3.прысл. (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны.
Сын — я. як бацька.
Шум я. як ад малатарні.
4.у знач.вык. Як па мерцы, як на каго-н. шыты.
Паліто мне я.
5.у знач.часц.Ужыв.для большай канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе.
Гэтага я. я і хацеў.
Міхась я. падыходзіць на такую работу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
збро́я, ‑і, ж.
1. Прылада, рэч для нападу ці абароны. Адама зачынілі ў зямлянцы разведчыкаў, цішком забраўшы адтуль усё, што магло быць зброяй.Брыль.[Юнакі] і зброю падрыхтавалі сабе: знайшлі пяць вінтовак і ўкралі ў немцаў два аўтаматы і скрыню гранат.Шамякін./узнач.зб.Супроцьтанкавая зброя. Ядзерная зброя./ Пра чыю‑н. армію, ваенную сілу. Сіла савецкай зброі.
2.перан. Сродак, спосаб для дасягнення, здзяйснення чаго‑н. Марксізм-ленінізм — вялікая ідэйная зброя, якая мабілізуе і арганізуе мільёны людзей для руху наперад, для новых перамог.«Полымя».Мастацтва павінна служыць зброяй для замацавання і ўглыблення новага ладу жыцця.Бядуля.
•••
Агнястрэльная зброя — зброя, якая страляе пры дапамозе пораху ці іншых выбуховых рэчываў.
Халодная зброя — зброя для рукапашнага бою, якой сякуць і колюць (кап’ё, меч, шабля, штык і інш.).
Бразгат, зброяйгл. бразгаць.
Скласці зброюгл. скласці.
Узняць зброюгл. узняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́хня, ‑і; Рмн. ‑хань; ж.
1. Памяшканне з печчу або плітой для гатавання ежы. // Павозка або машына з катламі і плітой для гатавання ежы ў паходных умовах. Палкавая кухня. □ У вёсцы палалі кастры, дымілі паходныя кухні — гатавалася агульная вячэра.Лось.//Разм. Гатаванне ежы. Займацца кухняй.//перан.; чаго або якая. Разм. Скрыты, закулісны бок якой‑н. дзейнасці. Дыпламатычная кухня.
2. Падбор страў, характар ежы. Польская кухня. Французская кухня.
•••
Малочная кухня — а) стравы, прыгатаваныя на малацэ, з малака; б) установа, якая гатуе сумесі розных адвараў з малаком для грудных дзяцей.
[Ад ням. Küche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траншэ́я, ‑і, ж.
1. Вузкі, глыбокі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны. І толькі я падышоў да берага, як з траншэі, якую калісьці выкапалі ўздоўж рэчкі мае салдаты, падняліся два хлопчыкі.Хомчанка.// Вузкі роў для хавання ад асколкаў снарадаў і бомбаў.
2. Доўгі роў, канава і пад., якія служаць для ўкладкі, захоўвання або вырошчвання чаго‑н. Траншэя для кабеля. □ Пры запаўненні траншэй будзе дабаўляцца мякіна, здробненая салома і іншыя кампаненты з такім разлікам, каб атрымаць корм высокай якасці.«Звязда».
3.Спец. Адкрытая горная вырабатка.
[Фр. tranchée.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́дчанне, ‑я, н.
1. Паведамленне асобы пра тое, сведкай чаго яна была. Па сведчанню самога паэта, сюжэтам для.. паэмы [«Адплата кахання»] паслужыла праўдзівае здарэнне, якое ў даўнія часы мела месца недзе пад Тайнай, а затым зрабілася паданнем.Івашын.
2. Факты, рэчы і пад., што з’яўляюцца пацвярджэннем чаго‑н. Усе гэтыя драбніцы яго жыцця, якія непакоілі Любу, былі для яго [Хадкевіча] найлепшым сведчаннем іх блізкасці.Васілевіч.Там, за лесам, на высачэзных калонах заводскай пляцоўкі гарэлі чырвоныя сцяжкі — сведчанне перамог мантажнікаў, уладароў блакітных нябесных вышынь.Лукша.Яркім сведчаннем неадольнай жыццёвай сілы камуністычнага руху сталі першамайскія дэманстрацыі.«Маладосць».
3. Дача паказанняў на судзе. Старшыня суда.. папярэдзіў, што Пошта павінен гаварыць адну толькі праўду і што за непраўдзівае сведчанне ён будзе пакараны.Крапіва.
4. Афіцыйнае пацвярджэнне сапраўднасці чаго‑н. [Мікіта Мікітавіч:] — А так, без сведчання ўрача, пошта такую тэлеграму не прыме.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́ДКІЯ КРЫШТАЛІ́,
стан рэчыва, прамежкавы паміж цвёрдым крышталічным і ізатропным вадкім. Характарызуецца цякучасцю і поўнай ці частковай адсутнасцю трансляцыйнага парадку ў структуры пры захаванні арыентацыйнага парадку ў размяшчэнні малекул (гл.Далёкі і блізкі парадак). Вадкія крышталі маюць пэўны тэмпературны інтэрвал існавання.
Пераходы цвёрдага крышталічнага рэчыва ў вадкі крышталь і далей у ізатропную вадкасць і адваротныя працэсы з’яўляюцца фазавымі пераходамі. Паводле спосабу атрымання вадкія крышталі падзяляюцца на ліятропныя (утвараюцца пры растварэнні шэрагу злучэнняў у ізатропных вадкасцях; напр., сістэма мыла — вада) і тэрматропныя (узнікаюць пры плаўленні некаторых рэчываў). Па арганізацыі малекулярнай структуры адрозніваюць вадкія крышталі нематычныя (з вылучаным напрамкам арыентацыі малекул — дырэктарам і адсутнасцю трансляцыйнага парадку), смектычныя (з пэўнай ступенню трансляцыйнага парадку — слаістасцю) і халестэрычныя (нематычныя, у якіх дырэктары сумежных слаёў утвараюць паміж сабою вугал, з-за чаго ўзнікае вінтавая структура). Узаемная арыентаванасць малекул абумоўлівае анізатрапіюфіз. уласцівасцей вадкіх крышталёў: пругкасці, электраправоднасці, магн. успрымальнасці, дыэлектрычнай пранікальнасці і інш., што выкарыстоўваецца для выяўлення і рэгістрацыі фіз. уздзеянняў (эл. і магн. палёў, змены т-ры і інш.). Многія арган. рэчывы чалавечага арганізма (эфіры халестэрыну, міэлін, біямембраны) знаходзяцца ў стане вадкіх крышталёў.
Вадкія крышталі выкарыстоўваюцца ў інфарм. дысплеях (калькулятары, электронныя гадзіннікі, вымяральныя прылады і інш.), пераўтваральніках відарысаў, прыладах цеплабачання, мед. тэрмаіндыкатарах і інш. На Беларусі даследаванні вадкіх крышталёў праводзяцца ў БДУ, Мінскім і Віцебскім мед. ін-тах, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, навук.-вытв. аб’яднанні «Інтэграл» і інш.
Літ.:
Чандрасекар С. Жидкие кристаллы: Пер. с англ.М., 1980;
Текстурообразование и структурная упорядоченность в жидких кристаллах. Мн., 1987.
В.І.Навуменка.
Тыпы вадкіх крышталёў: а — нематычны; б — смектычны; в — халестэрычны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МЕННАЯ ПЕЧ, домна,
шахтавая печ для выплаўкі чыгуну з жалезарудных матэрыялаў (афлюсаванага агламерату, акатышаў, жал. руды). Характарызуецца карысным аб’ёмам (бывае да 5000 м³ і больш) і прадукцыйнасцю (да 12 000 т/сут і больш). Працягласць бесперапыннага дзеяння ад пуску да спынення на капітальны рамонт (т.зв. кампанія) 10—15, часам 20 і больш гадоў.
Зверху праз калашнік у печ загружаюць порцыямі (калошамі) зыходную плавільную сыравіну (шыхту), знізу праз фурмы ў горне падаюць нагрэтае і абагачанае кіслародам паветра, вадкае. газа- або пылападобнае паліва. У шахце з жалезаруднай часткі шыхты адбываецца ўзнаўленне жалеза з вокіслаў і насычэнне яго вугляродам, у выніку чаго ўтвараецца чыгун (гл.Доменны працэс). У распары (самая шырокая цыліндрычная ч. печы) і заплечыках (конусная ч.) чыгун і шлак плавяцца (пераходзяць у вадкі стан) і праз спец. адтуліны (ляткі) перыядычна выпускаюцца ў каўшы. Доменны газ, які ўтвараецца ў доменным працэсе, выходзіць з Д.п. праз газаадводы; шлак гранулюецца (выкарыстоўваецца ў буд-ве). Д.п. футэруюць вогнетрывалай муроўкай: верхнюю ч. выкладваюць малагліназёмістым, ніжнюю — высокагліназёмістым шамотам; ч. горна, дзе назапашваецца чыгун. і под — вугляродзістымі блокамі. Звонку печ адзяецца ў стальны кажух, які ахалоджваецца пераважна праточнай вадой. Д.п. абсталёўваецца скіпавымі пад’ёмнікамі з ваганеткамі або канвеерамі, сродкамі механізацыі і аўтаматызацыі вытв. працэсу. Непадалёку ад Д.п. звычайна размяшчаецца агламерацыйная ф-ка (гл.Агламерацыя). Д.п. з’явіліся ў Еўропе ў сярэдзіне 14 ст., у Расіі каля 1630.