Мікроб ’дробны арганізм, бактэрыя’ (ТСБМ). З франц.microbe (1877 г.), якое са ст.-грэч.μικρός ’малы’ і βίος ’жыццё’ праз польск. і рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курале́сіць ’гаварыць недарэчнае, балбатаць’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус.курелейсон < ст.-грэч.κύριε ἐλέησον ’божа памілуй’. Гэта сакральная формула вымаўлялася няясна. Адсюль значэнне ’балбатаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дызентэ́рыя ’дызентэрыя’ (БРС). Рус.дизентери́я, укр.дизентері́я. Запазычанне з ням.Dysenterie (а гэта з вучонай латыні < грэч.). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 118.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́біс ’птушка атрада галянастых’ (ТСБМ). Запазычана праз пасрэдніцтва рус.и́бис з лац.ibis < грэч.ἴβις < ст.-егіп.Фасмер, 2, 113; Шанскі, 2, I, 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАРВАРЫ́ЗМ (ад грэч. barbarismos іншамоўны),
запазычанае слова ці выраз, якія ў бел. мове не асвоены або асвоены часткова (пераважна графічна). Вылучаюцца агульныя і індывідуальныя. Агульныя варварызмы выкарыстоўваюцца пастаянна і могуць паўтарацца ў розных тэкстах: cito — тэрмінова (у медыцыне), tête à tête — з вока на вока. Індывідуальныя сустракаюцца пераважна ў мове маст. л-ры для стварэння мясц. каларыту; яны звычайна не паўтараюцца і не выходзяць за межы аднаго твора: «Звон кафедральны кліча на Ave» (М.Танк), «Згодны... Суцінку!.. Лайёт!..» — загуло ў натоўпе» (П.Броўка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫКАЦЭ́ЛЕ [ад лац. varix (varicis) уздуцце на венах + грэч. kēlē пухліна],
варыкознае расшырэнне вен семявага канаціка ў чалавека і жывёл. У мужчын узнікае пераважна ў маладым узросце, часцей у перыяд палавога выспявання. Суправаджаецца непрыемным адчуваннем у вобласці машонкі, цягучым болем у яечках і пахвіне, які ўзмацняецца пры фіз. нагрузцы, палавым узбуджэнні. Магчымы парушэнні палавой функцыі і сперматагенезу (алігазааспермія), бясплоднасць.
Варыкацэле развіваецца пры парушэнні адтоку крыві з яечкавай вены, часцей злева. Адпаведная палавіна машонкі павялічаная, вылучаюцца гронкападобныя вузлавата-расшыраныя вены семявага канаціка. Паступова развіваецца атрафія яечка. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЗІ́ДЫЯ (ад грэч. basidion фундамент),
орган палавога споранашэння ў базідыяльных грыбоў. Утвараецца на канцах дыкарыятычных гіфаў з двух’ядровых клетак. Бываюць: аднаклетачныя (холабазідыі), складзеныя з дзвюх частак (гетэрабазідыі), падзеленыя на 4 клеткі папярочнымі перагародкамі (фрагмабазідыі, або склерабазідыі). У прымітыўных відаў узнікаюць непасрэдна на міцэліі або пры прарастанні спец. клетак (тэліяспораў), у больш высокаарганізаваных — на паверхні ці ў сярэдзіне пладовых цел. На кожнай з іх экзагенна развіваюцца па 2—4 базідыяспоры. У час развіцця базідыя нагадвае сумку. У базідыі завяршаецца палавы працэс — зліваюцца ядры дыкарыёна і дыплоіднае ядро рэдукцыйна дзеліцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЗІС, база (ад грэч. basis аснова),
1) у матэматыцы — найменшае падмноства некаторага мноства, з якога пэўнымі аперацыямі можна атрымаць любы элемент гэтага мноства. Напрыклад, 1 аперацыямі складання і множання можна атрымаць любы натуральны лік. У вектарнай прасторы такі набор вектараў, што адвольны вектар адназначна выяўляецца ў выглядзе лінейнай камбінацыі вектараў гэтага набору. Колькасць элементаў базісу наз. размернасцю прасторы. Гл. таксама Артаганальная сістэма, Артаганальнае пераўтварэнне.
2) У фізіцы базіс крышталічнай структуры — поўная сукупнасць каардынатаў цэнтраў атамаў у сіметрычна незалежнай вобласці крышт. структуры. Эксперыментальнае вызначэнне праводзіцца метадамі рэнтгенаўскага структурнага аналізу, электронаграфіі, нейтронаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГА́РЫЯ (грэч. angareia),
1) у Рымскай імперыі, Візантыі, дзяржавах сярэдневяковай Еўропы (імперыі Каралінгаў, Балгарыі, Польшчы і інш.) дзярж. ямская павіннасць — пастаўка ўючнай жывёлы для дзярж. перавозак. У 13—14 ст. у Візантыі і Балгарыі ангарыя ўключала і інш. павіннасці (работа на буд-ве дарог, мастоў, крэпасцяў).
2) У Візантыі, феад. Італіі і некаторых інш. краінах Еўропы паншчына і інш. павіннасці на карысць землеўладальніка.
3) У міжнар. праве захоп дзяржавай, якая ваюе, у сваіх портах гандл. суднаў нейтральных краін для выкарыстання ў ваен. мэтах (перавозкі войскаў, узбраення і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАГЕ́НЫ [ад грэч. anër (andros) мужчына + ген(ы)],
мужчынскія палавыя гармоны пазваночных. Складаюцца з вытворных халестэрыну — тэстастэрону і андрастэрону. Па хім. будове — стэроіды.
У мужчынскім арганізме ўтвараюцца семяннікамі і коркавым слоем наднырачнікаў, у жаночым — коркавым слоем наднырачнікаў і часткова яечнікамі. Забяспечваюць развіццё мужчынскіх палавых органаў, другасных палавых адзнак, мышачнай сістэмы, ствараюць станоўчы баланс бялкоў. Утварэнне андрагенаў залежыць ад ганадатропнай функцыі гіпофіза, якая кантралюецца ц. н. с. Выкарыстоўваюць у медыцыне пры парушэннях палавой функцыі, у клімактэрычны перыяд, таксама ў жывёлагадоўлі. Андрагены знойдзены ў ганадах многіх беспазваночных і ў насенні некаторых раслін.