спіча́сты, ‑ая, ‑ае.
З вострым верхам або канцом. У зеляніне садоў выдзяляюцца белыя сцены мазанак, з-за высокіх спічастых таполяў выглядае двухпавярховая чырвоная мураванка. С. Александровіч. Вось ён [герой] — на вуліцах Вільні, і я ўжо бачу старыя камяніцы са спічастымі гатычнымі дахамі, званіцы, масіўныя вастрабрамскія парталы. Арочка. На галаве спічастая шапка-будзёнаўка з вялікай чырвонай зоркай. П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяк-та́к, прысл.
1. З вялікай цяжкасцю; ледзь-ледзь. Сяк-так [Сцяпан] сарваў з сябе кашулю і забінтаваў перабітую каля самага пляча руку. Гроднеў.
2. Ніштавата; памяркоўна. Зіма прайшла яшчэ сяк-так, ды вось цяпер, вясной,.. крыху ўтаймаваная туга па плугу і сявеньцы — паднялася [у Кандрата Яцука] зноў. Брыль.
3. у знач. вык. Цярпіма. Пакуль сцямнела, ісці было яшчэ сяк-так. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уцёкі, ‑аў; адз. няма.
1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне. [Камісар:] — Уступай у камсамол. Бачыў, што робіцца ў горадзе пасля ўцёкаў белых? Трэба ачысціць горад ад белагвардзейскага бруду... «Полымя».
2. Самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе‑н. Незагоеныя раны абвалілі камандзіра атрада ўжо на другі дзень пасля ўцёкаў са шпіталя. Паслядовіч. Рыхтаваліся ўцёкі з лагера вялікай групы палонных. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыфрава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад шыфраваць.
2. у знач. прым. Напісаны ці перададзены шыфрам (у 1 знач.). На дне .. [Валінага] кошыка, у патайных сховах, ляжала шыфраваная запіска або нават рэвальвер ці тол. Якімовіч. Адначасова Рая прыняла шыфраваную радыёграму з Вялікай зямлі аб пачатку наступлення знятых з фронту буйных армейскіх часцей на партызанскі край. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфа́кцыя
(фр. réfaction, ад лац. re- = супраць + factio = дзеянне)
1) скідка з цаны тавару, абумоўленая гандлёвай здзелкай, у сувязі з уцечкай і псаваннем тавару або пры пастаўцы яго ніжэй прадугледжанай якасці;
2) скідка з тарыфу, якая прадастаўляецца даецца адпраўляльніку пры наяўнасці вялікай колькасці грузу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
merit [ˈmerɪt] n.
1. ва́ртасць;
a work of great artistic merit твор вялі́кай маста́цкай ва́ртасці
2. pl. merits до́брыя я́касці; перава́гі, плюсы́;
I don’t see any merits in being rich. Я не бачу ніякіх плюсоў у багацці.
3. заслу́га;
judge smb. on merit судзі́ць каго́-н. па заслу́гах;
Everyone is selected on merit. Кожнага выбіраюць па заслугах.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
consequence [ˈkɒnsɪkwəns] n.
1. вы́нік;
the consequences of an action вы́нікі ўчы́нку
2. высно́ва, вы́вад, заключэ́нне;
it follows as a logical consequence адсю́ль выніка́е, што
3. fml значэ́нне, зна́чнасць, ва́жнасць;
a matter of great consequence спра́ва вялі́кай ва́жнасці;
a person of consequence уплыво́вы чалаве́к;
it is of no consequence гэ́та не ма́е значэ́ння
♦
in consequence of fml у вы́ніку
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Бры́нза, таксама бры́ндза (Маш., Вешт.). Рус. бры́нза, брындза ’сыр з авечага малака’, укр. бри́нза, бри́ндза, польск. bryndza, чэш. brynza і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца рум. brînză ’тс’. У бел. мову слова папала, відаць, праз укр. або польск. мову. Рум. слова распаўсюдзілася ў многіх еўрапейскіх мовах, але яго паходжанне застаецца невядомым. Брукнер, 43; Бернекер, 93; Шалудзька, Rum., 128; Рудніцкі, 208; Чаранэску, 105; Крынжалэ, 221 і наст. Гл. яшчэ Кніежа, 109. Вельмі падрабязна і з вялікай літ-рай MESz, 1, 370. Параўн. яшчэ (спецыяльна пра бел. слова) Врабіе, Зб. Расэці, 993 і наст.; ён жа, RomSl, XIV, 134.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзе́рава ’дрэва’, таксама і ў форме дзе́раво (Сцяшк.). Апошняе, аднак, азначае ’матэрыял для будаўніцтва’. Форма дзе́рава зыходзіць, бясспрэчна, да прасл. лексемы *dervo, якое дало пачатак славянскім формам: рус. де́рево, укр. де́рево, польск. drzewo, чэш. dřevo, балг. дре́во, серб.-харв. дре̑во, ст.-слав. дрѣво і г. д. Роднаснымі формамі для прасл. *dervo ’дрэва’ лічацца літ. dervà ’смала; смалістае дрэва’, ст.-інд. dā́ru‑ ’дрэва’, кімр. derwen ’дуб’ і г. д. Тут вельмі разгалінаванае сямейства слоў з шматлікімі роднаснымі формамі, аблаўтнымі суадносінамі вакалізму і да т. п. З вялікай літаратуры параўн. Слаўскі, 1, 174; Фасмер, 1, 502; Трубачоў, Эт. сл., 4, 211–213.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касты́ль ’палка з загнутай ручкай’ (Бяльк.), кастылец, касты́ль ’тс’, ’крук’ (Сл. паўн.-зах., 2). Рус. косты́ль ’кастыль’, ’вялікі драўляны цвік’, ’цвік з загнутым верхнім канцом замест шляпкі’, дыял. ко́стыль ’палачка для пляцення лапцей’, укр. дыял. кости́ль ’частка вялікай падоўжанай пілы’, косту́ль ’палка, посах’. У іншых слав. мовах вядома толькі славен. kostílja ’дрэва Celtis australis’, ’пугаўё (з гэтага дрэва)’. Гл. агляд Трубачова, Эт. сл., 11, 167. Лічыцца вытворным ад прасл. *kostь ’косць і да т. п.’ (аб іншых значэннях гл. у Трубачова, Эт. сл.) суфіксам *‑ylь. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 582; Праабражэнскі, 1, 368; Фасмер, 2, 349; Трубачоў, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)