1. Уволю паглядзець. Дзяўчынцы вельмі хацелася пастаяць, добра нагледзецца на дзівосную кветку.Сіняўскі.[Стэпа:] — Хоць пасядзі на расстанні з мацерай. Бо калі мы ўжо ўгледзімся — хто можа сказаць... — Яна разгорнілася і заплакала. — Дай мне наглядзецца на цябе...Гартны./(задмоўем «не» абодзеясл. «магчы»). [Маці] — Не пушчу раней, не пушчу... Я яшчэ на вас, дзеткі, добра не нагледзелася.Пальчэўскі.Некалькі дзён .. [Галя і Зоя] не адыходзілі адна ад другой і не маглі наглядзецца адна на адну.Сяргейчык.
2. Паглядзець, убачыць многа чаго‑н.; убачыць не адзін раз што‑н. У хаце поўна кабет, яны пры ўваходзе Міці на хвіліну змоўклі, а потым зноў загаварылі пра сваё.. — чаго нагледзеліся яны, колькі набедаваліся...Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Minútef -, -n хвілі́на, міну́та;
auf die ~ хвілі́на ў хвілі́ну;
éine hálbe ~ паўхвілі́ны;
fünf ~n nach drei пяць хвілі́н чацвёртай;
zehn ~n vor eins без дзесяці́ хвілі́н адна́ (гадзі́на)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дысфаты́чны
(ад дыс- + гр. photos = святло);
д-ая зона — адна з зон Сусветнага акіяна, якая ахоплівае тоўшчу вады ад 200 да 1500 м, куды пранікае нязначная колькасць сонечных прамянёў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цвінглія́нства
[ад ням. U. Zwingli = прозвішча дзеяча Рэфармацыі ў Швейцарыі (1484—1531)]
адна з плыняў у Рэфармацыі, узнікла ў 16 ст. у Швейцарыі і Германіі, пазней злілася з кальвінізмам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ко́жа ’скура’ (Сл. паўн.-зах., Ян., ТС, Бяльк.). Укр.кожа, рус.кожа, ст.-рус.кожа ’тс’, ст.-слав.кожа, балг.кожа, макед.кожа, серб.-харв.ко̏жа, славен.kóža ’тс’, польск.koża, чэш.kuže, славац.koža, в.-луж.koža, н.-луж.koža, палаб.tʼuza ’тс’. Адна з найбольш надзейных этымалогій увогуле: этымалогія Зубатага, AfslPh, 16, 396: koža < koz‑ja. Спачатку kozja (skora) ’казіная скура’. Аб іншых этымалогіях гл. Трубачоў, Эт. сл., 12, 36. Параўн. таксама апошнюю спробу тлумачэння БорысьЗФЛ, 25, 1, 169–170.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́чыва ’печаныя вырабы з мукі’ (ТСБМ), пе́чыво ’тс’, ’адна выпечка хлеба’ (слонім., саліг., Нар. словатв.; рагач., кіраў., Нар. сл.; Шат.), укр.пе́чиво ’тс’, ’смажанае мяса’, рус.пе́чиво ’печанае; смажанае’, польск.pieczywo ’пячэнне’, в.-луж.pječwo ’хлебабулачныя вырабы’, н.-луж.pjacywo ’пячэнне, булачкі’, чэш., славац.pečivo ’тс’, ’хлебабулачныя вырабы’, славен.pecívo ’праца хлебапёка’, серб.-харв.пе̏циво ’булачныя вырабы’, ’што-небудзь спечанае’, ’смажаніна’, макед.печиво ’смажанае мяса’, балг.печи́во ’смажанае ў духоўцы альбо на пліце’. Прасл.*pečivo ’якое пячэцца’ (Бязлай, 3, 18). Да пячы́ (гл.).
Адкрыты 29.5.1970 у г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. Плошча выставачных залаў 259 м². У музеі 406 экспанатаў (1996). Экспануюцца творы Бялыніцкага-Бірулі («Лёд прайшоў», «Лес зазелянеў», «Апошні снег», «Маладыя бярозкі», усяго 26 карцін), бел. жывапісцаў Н.Воранава, П.Данелія, Ф.Дарашэвіча, К.Касмачова, П.Крохалева, А.Шыбнёва, скульпт. Л.Гумілеўскага, І.Міско, Г.Мурамцава, С.Селіханава і інш.
Бялыніцкі мастацкі музей імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі. Адна з залаў музея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЙНРУБ (Яўсей Рыгоравіч) (н. 2.5.1910, г. Барысаў),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскі індустр.ін-т (1931), курсы ваен. перакладчыкаў (1937), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну удзельнік абароны Беларусі, баёў пад Смаленскам, Масквой, Тулай, Арлом, вызвалення Беларусі. Танк. брыгада пад камандаваннем палк. Вайнруб вызначылася ў Вісла-Одэрскай аперацыі, вызваліла больш за 400 нас. пунктаў Польшчы, адна з першых уварвалася ў Берлін. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕВА (сапр.Юркоўская) Марыя Фёдараўна
(1868, С.-Пецярбург — 8.12.1953),
руская актрыса. З 1894 артыстка Т-ва мастацтва і л-ры, у 1898—1905 у МХТ. З тонкім лірызмам выконвала ролі ў п’есах Г.Гаўптмана (Раўтэндэляйн — «Патанулы звон», Кетэ — «Адзінокія»), А.Чэхава (Ірына — «Тры сястры», Аня — «Вішнёвы сад»), М.Горкага (Наташа — «На дне», Ліза — «Дзеці сонца», Мар’я Львоўна — «Дачнікі»). Адна са стваральнікаў і артыстка (1919—26) Вял.драм.т-ра ў Петраградзе. У 1931—48 дырэктар Маскоўскага Дома вучоных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́КЕН-ХІ́ЛСКІ ЧАЛАВЕ́К, радэзійскі чалавек,
адна з формаў выкапнёвага чалавека, характарыстыкі якога блізкія да неандэртальцаў. Знойдзены ў 1921 у пячоры Брокен-Хіл у Замбіі. Выяўлены вял. чэрап, адметны прымітыўнымі асаблівасцямі (магутны надвочны валік, ссунуты назад лоб, масіўная частка твару). Аб’ём мозга невялікі (1280 см³). Адносіцца да палеаантрапаў, хоць некаторыя адзнакі набліжаюць яго да пітэкантрапаў. Жыў прыкладна 30 000 г. назад, верагодна, адначасова з раннімі прадстаўнікамі людзей сучаснага фіз. тыпу. Большасць вучоных лічыць яго бакавой формай у эвалюцыі чалавека.