горад у Эстоніі, на р. Пярну, пры ўпадзенні яе ў Рыжскі заліў. Вядомы з 13 ст., у рус. летапісах — Пернава. Да 1917 афіц. назва Пернаў. 54,2 тыс.ж. (2000). Марскі порт і рачная прыстань. Чыг. станцыя. Прам-сць: рыбная, дрэваапр., харч., лёгкая. Маш.-буд.з-д і інш.Драм.тэатр. Музеі: краязн., мемарыяльны паэтэсы Л.Койдула. Прыморскі кліматычны і гразевы курорт. Турбаза. Арх. помнікі: Чырвоная вежа (14 ст.), Талінскія вароты (17 ст.), ратуша (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧМАНД (Richmond),
горад на ПдУ ЗША, адм. ц. штата Віргінія. Засн. у 1607. У 1861—65 — сталіца канфедэрацыі Паўд. штатаў. 194,2 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1 млн.ж. (1998). Порт у нізоўях р. Джэймс, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Важны гандл.-фін. цэнтр Поўдня ЗША. Гандлёва-размеркавальны цэнтр с.-г. раёна (тытунь і арахіс). Прам-сць: тытунёвая (адзін з гал. цэнтраў у краіне), хім., цэлюлозна-папяровая, паліграф., металаапр., радыёэлектронная. 20 ун-таў і каледжаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДЖА-ДЫ-КАЛА́БРЫЯ (Reggio di Calabria),
горад на Пд Італіі, адм. цэнтр аднайм. правінцыі. Засн. ў 720 да н.э. З прыгарадамі каля 200 тыс.ж. (2000). Порт у Месінскім праліве; чыг. паромам звязаны з г. Месіна (в-аў Сіцылія).
Аэрапорт. Прам-сць: харч. і харчасмакавая, дрэваапр., машынабуд. (вагонабудаванне). База рыбалоўства. Ун-т. Геафіз. абсерваторыя. Нац. музей. Частыя землетрасенні; пасля разбуральнага землетрасення 1908 горад перабудаваны. Руіны стараж.-грэч. храмаў і жылых дамоў (пераважна 4 ст. да н.э.). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСІ́ФІ (Recife),
Пернамбуку, горад у Бразіліі, на крайнім усходзе мацерыка Паўд. Амерыка. Адм. ц. штата Пернамбуку. Засн. ў 1548 на месцы рыбацкага пасёлка. Разам з прыгарадамі каля 3 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Найважн. порт краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр ПнУ Бразіліі. Прам-сць: харчасмакавая (цукровая, тытунёвая, спіртагарэлачная), тэкст., маш.-буд., цэм., хім., гарбарна-абутковая. 3 ун-ты. Філалагічная акадэмія, Музей штата. Арх. помнікі калан. перыяду і класіцызму 19 ст. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАМЕ́НТА (Sacramento),
горад на З ЗША. Адм. ц. штата Каліфорнія. Засн. ў 1839 як гандл. факторыя. Рост горада звязаны з «залатой ліхаманкай» 1840-х г. Цэнтр штата з 1854. 404,2 тыс ж., з прыгарадамі больш за 1,6 млн.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт на р. Сакрамента Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр паўн.ч. Каліфарнійскай даліны. Прам-сць: ракетна-касм. (вытв-сць рухавікоў), радыёэлектронная, харч. (плодакансервавая, мясная). 12 каледжаў і універсітэтаў. Музеі і галерэя мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕ́ (араб.Сла, Сала),
горад у Марока, на Атлантычным узбярэжжы, у вусці р. Бу-Рэгрэг; уваходзіць у склад сталічнай агламерацыі г. Рабат. Засн. ў 11 ст. Каля 500 тыс.ж., у агламерацыі каля 1,5 млн.ж. (2000). Марскі порт. Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. (кансервавая, мукамольная, алейная) і дрэваапрацоўчая. Саматужная вытв-сць дываноў і ганчарных вырабаў. Сярэдневяковыя сцены са шматлікімі брамамі. Вялікая мячэць (11—12 ст.), медрэсэ Абу-ль-Хасана і Бу-Інанія (14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ЛУІ́С-ПАТАСІ́ (San Luis Potosi),
горад у Цэнтр. Мексіцы, на Мексіканскім нагор’і, на выш. каля 1900 м. Адм. ц. аднайменнага штата. Засн. ў 1576. Каля 750 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр стараж. раёна здабычы серабра, свінцу, медзі, цынку. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, с.-г. машынабудаванне, хім., харчовая; чыг. майстэрні, канатна-вяровачныя, шарсцяныя і інш. прадпрыемствы. Ун-т. Арх. помнікі 17—18 ст., у т. л. касцёлы ў стылі барока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-КРУС (Santa Cruz),
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, горад у цэнтр.ч. Балівіі. Адм. ц.аднайм. дэпартамента. Засн. ў 1560. 1065 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Чыг. станцыя на чыгунцы ў Бразілію і Аргенціну, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. цэнтр усх.ч. краіны. Прам-сць: харчасмакавая (вінаробчая, цукр., тытунёвая, шакаладная), гарбарна-абутковая, дрэваапрацоўчая; у прыгарадзе Эль-Пальмарэ нафтаперапрацоўка. Цэнтр раёна арашальнага земляробства (бавоўнік, цукр. трыснёг, тытунь, рыс, кава, какава). Ун-т. Арх. помнікі каланіяльнага перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́КЕШФЕ́ХЕРВАР (Székesfehérvár),
горад у цэнтр.ч. Венгрыі. Засн. ў 11 ст. на месцы стараж.-рым. паселішча Альба-Рэгія. Да сярэдзіны 16 ст. месца каранавання і пахавання венгерскіх каралёў. Каля 110 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., каляровая металургія, дрэваапр., тэкст., харчовая. Карцінная галерэя імя І.Чока. Руіны раманскай базілікі (11 ст.), гатычная капліца (15 ст.), барочныя сабор (18 ст.) і касцёл кармелітаў (18 ст.); Палац біскупа (19 ст.) у стылі класіцызму і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РГІЕЎ ПАСА́Д (у 1925—30 Сергіеў, у 1930—92 Загорск),
горад у Маскоўскай вобл. Расіі. Вядомы з 1340. Фарміраваўся вакол Троіца-Сергіевай лаўры. 111 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. З-ды: оптыка-мех., маш.-буд., «Аўтаспецабсталяванне», эл.-мех., хім., лакафарбавы, школьных прылад і інш.; прадпрыемствы лёгкай прам-сці. Вытв-сць лялек. Музей лялек. Увядзенская і Пятніцкая пасадскія цэрквы (16 ст.), Пятніцкі калодзеж (17—18 ст.). Арх. ансамбль Троіца-Сергіевай лаўры ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.