сацыяльная група насельніцтва, пераважна збяднелыя наёмныя сяляне, якія вазілі соль, салёную і сушаную рыбу з Крыма, Дона, а таксама з Прусіі і Закарпацця. Туды везлі хлеб, сала, скуры. Чумацкі промысел існаваў на Украіне і часткова на Беларусі ў 16—1-йпал. 19 ст. (са з’яўленнем чыгунак паступова знік). Жыццё і побыт Ч. адлюстраваны ў чумацкіх песнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
anguish
[ˈæŋgwiʃ]1.
n.
му́ка, паку́та f., боль -ю m.
anguish of body and mind — фізы́чныя й мара́льныя паку́ты
2.
v.t.
му́чыць, спрычыня́ць паку́ты
3.
v.i.
паку́таваць, цярпе́ць; му́чыцца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
respectively
[rɪˈspektɪvli]
adv.
у адпаве́дным пара́дку, адпаве́дна
John, Peter and Paul are 10, 12, and 11 years old respectively — Янку, Петрусю́й Паўлюку́ адпаве́дна дзе́сяць, двана́ццаць і адзіна́ццаць гадо́ў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
unison
[ju:ˈnɪsən]
n.
1) унісо́н -у m.
in unison — ува ўнісо́н:
а) аднача́сна й зла́джана
to act in unison — дзе́яць у зго́дзе
б) сугу́чна (сьпява́ць, гуча́ць)
2) зго́да f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГЕРКУЛЕ́С (лац. Hercules),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Самая яркая зорка 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 140 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У Геркулесе знаходзіцца тыповае шаравое зорнае скопішча. У напрамку да Геркулеса рухаецца Сонечная сістэма (гл.Апекс). У Геркулесе выяўлены рэнтгенаўскі пульсар Her X-1, які атаясамліваецца з аптычна пераменнай зоркай HZ Her. На тэр. Беларусі сузор’е найлепей відаць вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЫМЕ́ (ад франц. bouts rimés рыфмаваныя канцы),
верш, напісаны на загадзя вядомыя рыфмы. Узнік у Францыі ў 1-йпал. 17 ст. як форма салоннай «лёгкай паэзіі», чыста літаратурная забава. З 20 ст. становіцца пераважна эстрадным жанрам. Прынцып бурыме пакладзены ў аснову некаторых бел.нар. песень: назвы ўсіх дзён тыдня прадвызначылі рыфмы, а разам з тым і арганізавалі вершаваныя радкі жартоўнай песні «Ад панядзелка да панядзелка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЖЫП»
(Jeep),
марка легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў павышанай праходнасці рознага прызначэння. Выпускаюцца аднайм. аддзяленнем амер. канцэрна «Крайслер» з 1963. Прататып — армейскія аўтамабілі «Віліс» і «Форд», якія выпускаліся ў гады 2-йсусв. вайны. Мадэлі поўна- або заднепрывадныя (з магчымасцю далучэння пярэдняга прывода); магутнасць рухавіка да 89—162 кВт, найб. скорасць да 180 км/гадз, аб’ём грузавога адсека 0,35—2,2 м³.
Да арт.«Джып». Грузапасажырскі аўтамабіль «Джып-Чэрокі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСФАЛЬТАВА́ННЕ,
размеркаванне на цвёрдай трывалай аснове асфальту і асфальтабетону. Асн. сферы прымянення — буд-ва дарог, аэрадромаў, гідраізаляцыйныя работы і інш. Робіцца асфальтабетонаўкладчыкам у 1—2 (3—4) слоі таўшчынёй ад 3—4 да 7—9 см. Асфальтабетонная сумесь утрамбоўваецца лёгкімі, потым цяжкімі каткамі. На Беларусі асфальтаванне вуліц пачалося ў 2-йпал. 19 ст. літым асфальтабетонам. На пач. 1995 працягласць заасфальтаваных дарог складала 77 тыс.км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬТАМІ́РА (Altamira),
пячора ў правінцыі Кантабрыя (Іспанія). У 2-йпал. 19 ст. тут выяўлены наскальныя рознакаляровыя выявы жывёл, стаянка эпохі салютрэ і ранняга мадлену. Даўжыня пячоры каля 280 м (з шэрагам залаў). Памеры намаляваных фігур (бізонаў і інш.) да 2,25 м. Паводле радыевугляроднага аналізу малюнкі зроблены каля 15500 г. назад. Альтаміра — найб. значная па мастацкім багацці «галерэя» першабытнага чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ (Andrè) Жак (25.2.1919, Парыж — 3.4.1988),
французскі лётчык, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Засл. лётчык Францыі. Вучыўся ва ун-це, скончыў лётную школу. З 1943 у СССР у складзе знішчальнага авіяпалка «Нармандыя—Нёман» 1-йпаветр. арміі. Удзельнік Віцебска-Аршанскай, Усх.-Прускай, Кёнігсбергскай аперацый. Зрабіў 113 баявых вылетаў, збіў 17 самалётаў праціўніка. Да 1969 у франц. арміі, палкоўнік.