КУСТАНА́Й,
горад у Казахстане, цэнтр Кустанайскай вобл., на р. Табол. Засн. ў 1883, у 1893—95 наз. Нікалаеўск. 233,9 тыс. ж. (1995). Чыг. вузел. Прам-сць: металаапр., хім. (хімвалакно), лёгкая, харч., мэблевая; вытв-сць буд. матэрыялаў. Здабыча жал. руды (Кустанайскі жалезарудны раён). 2 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей.
т. 9, с. 57
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́САН-СІ́ЦІ (Quezon City),
горад на Філіпінах, на в-ве Лусон. Засн. ў 1940. Названы ў гонар першага прэзідэнта Філіпін М.Кесана. У 1948—76 афіцыйная сталіца краіны, знаходзіцца ў складзе Вял. Манілы. 1,7 млн. ж. (1994). Прам-сць: лёгкая, харч., хім., металаапрацоўчая. Ун-т. Цэнтр ядзерных даследаванняў.
т. 8, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРКУ́К,
горад на ПнУ Ірака. Адм. ц. мухафазы Таамім. Больш за 600 тыс. ж. (1996, з прыгарадамі). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы нафты. Ад К. ідуць нафтаправоды ў парты Баніяс (Сірыя) і Трыпалі (Ліван). Нафтаперапр. з-д. Вытв-сць серы. Гарбарна-абутковая і тэкст. прам-сць.
т. 8, с. 280
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСУ́МУ (Kisumu),
горад на З Кеніі. Адм. ц. прав. Ньянза. Каля 200 тыс. ж. (1996). Порт на воз. Вікторыя. Чыгункай злучаны з портам Мамбаса на Індыйскім ак. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. і рыбалавецкага раёна. Тэкст. ф-ка. Цукр. з-ды. Прадпрыемствы па перапрацоўцы рыбы. Суднарамонт.
т. 8, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́СТЭР (Leicester),
горад у цэнтр. ч. Вялікабрытаніі, на р. Сор. Адм. ц. графства Лестэршыр. Узнік на месцы кельцкіх і стараж.-рымскіх паселішчаў. Каля 300 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: трыкат., абутковая, машынабудаўнічая. Ун-т. Музей, маст. галерэя. Руіны замка (11 ст.), сабор (12 ст.).
т. 9, с. 220
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТЛ-РОК (Little Rock),
горад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Арканзас. Каля 170 тыс. ж., з горадам Норт-Літл-Рок і прыгарадамі 500 тыс. ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-фін. цэнтр. Прам-сць: хім., эл.-тэхн., радыёэлектронная, шынная, металургічная, бавоўнаачышчальная, паліграф., харч., авіяц., прыладабудаўнічая. Ун-т.
т. 9, с. 314
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́РЫЯ (Zaria),
горад у паўн. ч. Нігерыі, у штаце Кадуна. Засн. каля 1536. Каля 350 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр гандлю бавоўнай, тытунём, арахісам. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, тэкст., алейная, тытунёвая, хім., мэблевая, паліграф., маш.-будаўнічая. Традыц. рамёствы: ткацтва, фарбаванне тканін, дубленне скур. Ун-т.
т. 6, с. 541
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРТГЕ́МПТАН (Northampton),
горад у Вялікабрытаніі, адм. цэнтр графства Нартгемптаншыр, на р. Нін. Вядомы з 914. 184 тыс. ж. (1991). Прам-сць: гарбарна-абутковая, машынабудаванне (абсталяванне для абутковай прам-сці, пад’ёмна-трансп. землярыйнае, аўта- і авіядэталі), радыёэлектроніка. Раманскі сабор (11—12 ст.), інш. арх. помнікі 12 і 17 ст.
т. 11, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НДО́ЛА (Ndola),
горад на ПнЗ Замбіі. Адм. ц. прав. Копербелт. Засн. ў 1902. Каля 400 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Канцавы пункт нафтаправода з Дар-эс-Салама (Танзанія). Міжнар. аэрапорт. Цэнтр прам-сці каляровых металаў; развіты нафтаперапр., хім., аўтазборачная, шынная, харч., металаапр., цэм., мэблевая прам-сць. ЦЭС.
т. 11, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРЫНГА́ (Neringa),
горад у Літве, на Куршскай касе Балтыйскага м. Узнік у 1961 у выніку аб’яднання курортных пасёлкаў Ніда (адм. цэнтр), Юадкрантэ, Прэйла і Первалка. 2,7 тыс. ж. (1993). Выцягнуты ўздоўж мора на 50 км, паромам звязаны з г. Клайпеда. Рыбалоўства. Марскі курорт. У Нідзе — Дом-музей Т.Мана.
т. 11, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)