He writes with great ease — Ён пі́ша зь вялі́кай лёгкасьцю
3) свабо́да f., натура́льнасьць
2.
v.t.
1) супако́йваць
2) палягча́ць, зьмянша́ць (боль)
3) паслабля́ць, адпуска́ць (по́яс)
4) паво́льна, асьцяро́жна ру́хаць, перасо́ўваць
•
- at ease
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
га́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
Разм.
1. Ударыць з вялікай сілай. Молат жылістай рукой Возьме [каваль] ды як гакне.Бялевіч.
2. Ужываецца замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай, запалам, азартам (з захаваннем кіравання гэтых дзеясловаў). Выйшаўшы ад Хурса, не чуючы пад сабою ног, Фартушнік кінуўся ў піцейны дом і гакнуў паўтузіна піва.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лято́к, ‑тка, м.
1. Адтуліна ў доменнай печы, праз якую выпускаецца метал або шлак.
2. Адтуліна ў вуллі для вылету пчол. [Пчолы] на хвіліну спыняюцца ля самага краю лятка і куляй узлятаюць над кучаравым вішняком.Б. Стральцоў.// Адтуліна ў шпакоўні, дупле і пад. Да самай вялікай яблыні прыбіта жардзіна, на жардзіне — шпакоўня з бярозавай галінкай ля лятка.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да надарвацца (у 1 знач.).
2.перан. Рабіць што‑н. праз меру; старацца з усіх сіл. На рабоце.. [Антон] не надрываўся, са станцыі прыходзіў рана.Ракітны.// Крычаць з усіх сіл. Ля тэлефоннага апарата надрываўся карэктар.Мехаў.// Гучаць з вялікай сілай. Над гарадком гула, надрывалася сірэна супроцьпаветранай трывогі.Лынькоў.
3.Зал.да надрываць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́птам, прысл.
1.Вялікай колькасцю (пра куплю і продаж тавараў). [Лялькевіч] вельмі ўзрадаваўся, калі нейкі камерсант, відаць, гандляр мясам ці, можа, іншым чым, запрапанаваў купіць усе яго бочкі, цэбры, вёдры оптам.Шамякін.
2.перан.Разм. Поўнасцю, адразу. Нельга таксама ацэньваць творы оптам, абоймамі, калі да адных прад’яўляюцца сапраўдныя крытэрыі, а другім свядома робіцца скідка на важнасць тэмы.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрабава́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць патрабавальнага. Патрабавальнасць да людзей і гаспадарлівая натура склаліся ў Дарафея Іванавіча таму, што ён рана пачаў працаваць у калгасе.Дуброўскі.Да друкаванага слова К. Чорны адносіўся з вялікай пашанай, а таму і з высокай патрабавальнасцю. Літаратар не можа, не мае права быць абыякавым да таго, што выходзіць з-пад яго пяра.Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перага́р, ‑у, м.
1. Тое, што перагарэла. Усё нясуць, усё цягнуць той перагар і сыплюць ля сваіх хат і агародаў, каб менш было гразі.Ус.
2. Пах чаго‑н. перагарэлага. У паветры пахла перагарам бензіну і саляркі.Гроднеў.// Непрыемны пах з рота ад вялікай колькасці выпітых спіртных напіткаў. Ад Вадзіла патыхае перагарам гарэлкі і тытунём.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамагано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які завяршыўся перамогай, нясе перамогу. Гадавіна перамаганоснага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Перамаганоснае паўстанне. Перамаганоснае наступленне. □ З перамаганосным Кастрычнікам, з надыходам новай эры — эры сацыялізма — мы па праву звязваем і ўтварэнне ў снежні 1922 года Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.Машэраў.// Які перамагае ўсе перашкоды, пераможны. Перамаганоснае будаўніцтва камунізма. Перамаганосны рух наперад.// Які ўвасабляе перамогу. Перамаганосны сцяг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздо́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Шырокі, прывольны, раскінуты на вялікай прасторы. Раздольныя лугі. □ Пачыналася касьба на раздольных прырэчных лугах, рыхтаваліся да жніва.Хадкевіч.Прыедуць сябры. На зары У стэпе раздольным, цалінным — Ураз загудуць трактары, Запахне раллёй і бензінам...Вярцінскі.
2.перан. Свабодны, лёгкі. З раніцы да позняга вечара ішло ваеннае вучэнне, скончылася вольніца, раздольнае казацкае жыццё.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассціла́цца, ‑аецца; незак.
1.Незак.да разаслацца.
2. Размяшчацца на вялікай прасторы. Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку сінеў лубін.Шамякін.Абапал дарогі рассцілаліся зялёныя лугі.Мядзёлка.
3. Слацца нізка над паверхняй чаго‑н. Дым ішоў у глыбіню лесу і рассцілаўся там па зямлі.Кулакоўскі.
4.Зал.да рассцілаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)