смешнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху смешны; дзівакаваты. Адзін [хлопец] быў малы, што кідалася ў вочы, і ціхі, нават здаваўся панурым і смешнаватым з-за носа — і савінага трохі, і прастадушна-вялікага. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угаці́ць, угачу, угаціш, угаціць; зак., што ў што.

1. Выкарыстаць для гачэння, укласці ў гаць.

2. Разм. Зрасходаваць усё або вялікую колькасць чаго‑н. Угаціць усё масла ў адзін кацёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уза́хапы і уза́хапкі, прысл.

Разм. Наперабой; адзін перад адным. За спрыт у аддзяку Сустрэць яе [нафту] узахапы выпаліць: «Пайшла!» Калачынскі. Калгаснікі ўзахапкі пачалі касіць іржышча, падграбаючы яго разам з аўсом. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаля́днік, ‑а, м.

Уст. Рамеснік у цэхавага майстра ў феадальных гарадах Беларусі, Літвы, Польшчы. Раней у рамястве наёмным работнікам (але толькі ў цэхавым сэнсе гэтага слова) быў адзін чаляднік. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнаклён, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Нізкае дрэва або куст сямейства кляновых, адзін з відаў клёна. / ‑у; у знач. зб. Зараснікі чарнаклёну.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эрг 1, ‑а, м.

Спец. Адзінка работы (энергіі), роўная рабоце, выкананай сілай у адну дыну на шляху ў адзін сантыметр.

[Ад грэч. érgon — праца, работа.]

эрг 2, ‑а, м.

Пясчаны масіў у пустынях Паўночнай Афрыкі.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карыярэ́ксіс

(ад карыя- + гр. reksis = разрыў)

распад клетачнага ядра на часткі; адзін з прамежкавых этапаў некрабіёзу, які папярэднічае гібелі клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ка́тарсіс

(гр. katharsis = ачышчэнне)

1) паняцце антычнай эстэтыкі, ачышчэнне эмоцый мастацтвам;

2) адзін з метадаў псіхатэрапіі ў псіхааналізе З. Фрэйда.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

квартэро́н

(ісп. cuarterón, ад лац. quartus = чацвёрты)

назва асобы ў Амерыцы, адзін з продкаў якой у трэцім пакаленні быў неграм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крыпто́н

(ад гр. kryptos = схаваны)

хімічны элемент, адзін з інертных газаў выкарыстоўваецца для запаўнення электрычных лямпаў, рэкламных трубак і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)