востра... (а таксама вастра...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па знач. адпавядае:

1) слову «востры», напр.: востравугольны, востракантовы;

2) словам «вельмі», «надта», «надзвычай», напр.: вострадэфіцытны, востразаразны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуздэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Частка вупражы — аброць з рамянёў з цуглямі, якая надзяваецца на галаву каню.

Раменная в.

|| прым. вуздэ́чкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авія...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае:

1) знач. слова «авіяцыйны», напр.: авіязавод, авіяпрамысловасць, авіябаза, авіядэсант, авіямеханік, авіяшкола;

2) знач. слова «паветраны», напр.: авіядэсант, авіясувязь, авіятранспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

земля... (гл. земле...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «земле...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: землябітны, землязнавец, землязнаўства, землякоп, земляроб, землясос.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лейкацы́ты, -аў, адз. -цы́т, М -цы́це, м. (спец.).

Састаўная частка крыві — бясколерныя клеткі, якія паглынаюць бактэрыі і выпрацоўваюць антыцелы.

|| прым. лейкацы́тны, -ая, -ае і лейкацыта́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матаві́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.

2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мыс, -а, М мы́се, мн. -ы, -аў, м.

Частка сушы, якая выдаецца ў мора, возера.

|| памянш. мысо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (разм.).

|| прым. мы́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мязга́, -і, ж.

1. Мяккая частка дрэва, што знаходзіцца паміж карой і драўнінай.

Сасновая м.

2. Маса, якая атрымліваецца пасля расцірання чаго-н.

Бульбяная м.

Вінаградная м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарка...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да наркотыкаў, напр.: наркабізнес, наркамафія;

2) які мае адносіны да наркозу, напр.: наркагіпноз, наркапсіхатэрапія, наркаэлектрашок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насагло́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Верхняя частка глоткі, якая ўтварае поласць ззаду носа, што пераходзіць у сярэднюю частку глоткі.

|| прым. насагло́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)