бел. кампазітар. Скончыла Бел. акадэмію музыкі (1991, клас Дз.Смольскага). Працуе ў тэхніках муз. авангарда. Чл.Бел. асацыяцыі сучаснай музыкі. Сяродасн. твораў: «Супрэматызмы» для сімф. аркестра (1993, 1-я прэмія на міжнар. конкурсе «Musik and Earth», Сафія, 1996), «Нумерацыі для аркестра», «АУМ» для мяшанага хору і сімф. аркестра, «Крышталь у святле промня» для камернага ансамбля, «Алегорыя» для сапрана, барытона і камернага ансамбля, «Лічбы» для фп., электронная кампазіцыя «Conus sonoris».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МАНАЎ (Леанід Уладзіміравіч) (н. 20.6.1958, Мінск),
бел. жывапісец. Сын У.К.Гоманава. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1982). З 1989 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Сярод твораў: тэматычныя карціны «Пралескі» (1985), «Чайная на ферме», «Смутак» (1986), «Пастух» (1987), «Праз стагоддзі. Ф.Скарына» (1990); партрэт даяркі С.М.Сузько (1978); пейзажы «Стары Мазыр» (1978), «Від горада Сянно» (1990), «Бездарожжа» (1992), «Маўчанне птушак» (1995), нацюрморт з гармонікам (1989) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ (Афанасій Рыгоравіч) (21.1.1782, слабада Васільеўская, Тамбоўская вобл., Расія — 13.5.1868),
рускі архітэктар, прадстаўнік маст.ампіру. Да 1804 прыгонны. Вучыўся ў І.Дз.Жылярдзі, у Крамлёўскай арх. школе. З 1808 да 1840-х г.гал. архітэктар маск. Выхаваўчага дома. Сярод работ у Маскве: дамы Селязнёвай (цяпер Музей А.С.Пушкіна, 1814), Лапухіна — Станіцкай (цяпер Музей Л.М.Талстога), царква Вял. Ушэсця каля Нікіцкіх варот (1820-я г.); шэраг сядзібных дамоў у Маскоўскай вобл. У апошнія гады працаваў у духу эклектычнай архітэктуры.
бел. спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Майстар спорту (1956). Засл. трэнер Беларусі (1961), засл. трэнер СССР (1963). Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1972). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1952). З 1976 дацэнт кафедры спарт. барацьбы Акадэміі фіз. выхавання і спорту. У 1964—76 трэнер зборнай каманды СССР па вольнай барацьбе — пераможцы Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), чэмпіянатаў свету (1970—71, 1973—76), Еўропы (1970—71, 1973—76). Сярод выхаванцаў А.Мядзведзь, Л.Кітоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭЙВС ((Graves) Майкл) (н. 1934, г. Індыянапаліс, ЗША),
амерыканскі архітэктар. Скончыў ун-ты ў Цынцынаты і Гарвардскі. З 1962 праф. Прынстанскага ун-та. З 1964 кіраўнік фірмы «Майкл Грэйвс» у Прынстане. Будынкі, створаныя паводле яго праектаў у стылі постмадэрнізму, вызначаюцца вытанчаным элегантным густам. Сярод работ: Музей прыроды і навукі (1967), «Александэрхаўс» (1973) — абедзве ў Прынстане, грамадскія будынкі ў Портлендзе (1982) і Луісвілі (1986) і інш. Вядомы і як мастак-манументаліст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СТАВА (Ларыса Мікалаеўна) (н. 29.1.1947, г. Каўнас, Літва),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Працуе ў тэхніцы габелену. Аформіла інтэр’еры выканкома ў г. Глыбокае — нацюрморты «Вясновы» і «Восеньскі» (1985), санаторыя «Нарач» — трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (1987). Сярод твораў: серыя «Кветкі» (1985—95), «Ружовая птушка» (1986), «Пошук» (1989), «Дрэва ў квецені» (1990), «Снегіры» (1995), «Касачы» (1996) і інш. Работы адметныя эмацыянальнай выразнасцю, актыўнасцю колеру, у іх — святочнасць, захапленне прыродай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАН (Ікума) (н. 7.4.1924, Токіо),
японскі кампазітар. Скончыў Такійскую школу музыкі (1945; цяпер Такійскі ун-т прыгожых мастацтваў і музыкі). У 1947—50 выкладаў у Такійскай кансерваторыі. У 1953 арганізаваў авангардысцкі гурток «Група трох» (з Я.Акутагава і Т.Маюдзумі). Працуе практычна ва ўсіх муз. жанрах. Сярод твораў: 4 оперы, найб. папулярная «Юдзуру» («Жураўліныя пёры»; паст. 1952), балет, кантаты, 5 сімфоній (1950—65), concerto grosso, камерна-інстр. творы, хары, вак. цыклы, песні і інш. Аўтар муз.-крытычных прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́Ц,
гарадзішча 8 — пач. 10 ст. роменскай культуры каля г.п. Пакацілаўка пад г. Харкаў (Украіна), на правым беразе р. Уды. У 11—13 ст.стараж.ўсх.-слав. горад на памежжы Кіеўскай Русі. Пад 1185 упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе. Археал. даследаваннямі выяўлена, што ў 12 ст. Д. меў умацаваны дзядзінец, пасад з жытламі рамеснікаў. Сярод знаходак вырабы з жалеза, шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы, кальчугі, рэчы матэрыяльнай культуры полаўцаў. Пасля мангола-татарскіх набегаў у 13 ст. Д. заняпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГЯ́ЛА (Алег Міхайлавіч) (н. 28.7.1940, Мінск),
бел. жывапісец. Сын М.Х.Даўгялы. Скончыў тэатр.-маст.ін-т (1967). Працуе ў пейзажным і быт. жанрах. Сярод твораў: «Гарадскі пейзаж» (1965), «Клятва партызан» (мазаіка), «Мінск. Кафедральны сабор» (абодва 1967), «Пасля работы» (1970), «Лагойшчына» (1982), «Нясвіжскі замак» (1988), «Тураўская царква» (1990), «Белая вежа. Камянец» (1992), «Касцёл у Сопаце» (1994), «Замак у Гданьску» (1995), «Месячная ноч» (1997) і інш. Палітра мастака разнастайная і маляўнічая, работы прасякнуты паэт. успрыманнем прыроды, эмацыянальнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ВА, Панна (лац. Virgo),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Самая яркая зорка — Спіка (L Дз., 1-й візуальнай зорнай велічыні) разам з 3 менш яркімі зоркамі ўтварае фігуру ромба, бачную простым вокам. У сузор’і 95 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні; выяўлена скопішча (2,5 тыс.) галактык спіральнай структуры, сярод якіх размешчана магутная крыніца радыёвыпрамянення — радыёгалактыка Дз.-А. У Дз. знаходзіцца пункт асенняга раўнадзенства. На тэр. Беларусі сузор’е відаць у канцы зімы і вясною.