ГЕРАСІМО́ВІЧ (Пётр Мікалаевіч) (12.3.1912, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскайвобл. — 20.4.1990),
бел. мастацтвазнавец і графік. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1933). Выкладаў у Мазырскім пед. тэхнікуме (1933—41), у 1945—82 працаваў у Дзярж.маст. музеі Беларусі. Аўтар прац пра бел.выяўл. мастацтва, манаграфій пра мастакоў Я.А.Зайцава (М., 1958) і А.М.Тычыну (Мн., 1961). Асн. творы станковай графікі: «Год 1919», «Год 1930» (абодва 1968), «Памятай, таварыш», «Пасля навальніцы» (абодва 1970), партрэты Я.Коласа і Я.Купалы (абодва 1982).
Тв.:
Изобразительное искусство Белорусской ССР. М., 1957 (з П.П.Нікіфаравым);
Изобразительное искусство Белоруссии (з ім жа) // Искусство, рожденное Октябрем. М., 1967;
Дзяржаўны мастацкі музей БССР: [Альбом]. Мн., 1976 (з А.К.Рэсінай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫЯ ПО́МНІКІ ПРЫРО́ДЫ,
гідралагічныя аб’екты натуральнага або штучнага паходжання, каштоўныя ў экалагічных, навуковых, эстэтычных, гісторыка-культурных адносінах. Да гідралагічных помнікаў прыроды могуць належаць азёры, балоты, вадасховішчы, сажалкі, участкі рэк з поймамі, старых каналаў, крыніцы. На Беларусі (на 1.1.1997) 2 помнікі рэсп. значэння (Палыкавіцкая крыніца ў Магілёўскім і Блакітная крыніца ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл.) і 41 мясц. значэння, з іх 19 у Мінскай, 14 у Магілёўскай і 8 у Віцебскай абл. На іх тэр. ўстаноўлены асобы рэжым аховы і выкарыстання: забаронены меліярац. работы, змяненне рэчышчаў, парушэнні берагоў і поймы, знішчэнне берагаахоўнай воднай і балотнай расліннасці, скідванне сцёкавых вод, здабыча карысных выкапняў і інш. мерапрыемствы, якія выклікаюць засмечванне, забруджванне, вычарпанне вадаёмаў ці змяненне хім. саставу вод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНАВІ́ЦКІ (Аляксандр Юльянавіч) (23.3.1914, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскайвобл. — 24.7.1975),
бел. вучоны-патафізіёлаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1950), д-рмед.н. (1940), праф. (1948). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1936). З 1941 у Іркуцку, з 1944 у Ін-це агульнай і эксперым. паталогіі, адначасова з 1948 у Маскоўскім стаматалагічным ін-це. З 1950 дырэктар Ін-та тэарэт. медыцыны АНБССР, у 1953—59 у Ін-це аховы мацярынства і дзяцінства, у 1958—63 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах рэактыўнасці арганізма, шоку, следавых рэакцый у паталогіі, кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны.
Тв.:
Экспериментальная терапия некоторых форм гипоксии головного мозга // Компенсаторные приспособления при патологии сердечно-сосудистой системы. Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАВЕ́Й (Міхаіл Сямёнавіч) (н. 31.1.1949, в. Карацк Клецкага р-на Мінскайвобл.),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1982). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Сярод работ: кампазіцыйныя партрэты Я.Коласа (1981), У.Караткевіча, Н.Гілевіча, Я.Брыля, П.Панчанкі (1982), В.Быкава (1983), І.Шамякіна (1984), С.Палуяна («Ён быў як месяц адзінокі», 1991), І.Лучанка і М.Барысевіча (1985); серыі «Пачынальнікі» (1987), «Патсдам. Парк. Сан-Сусі» (1991), «Сцежкаю да храма» (1992); дыптых «Ад продкаў да Адраджэння» (1992); цыкл «Начныя краявіды» (1994—95). Аформіў кнігі: В.Гігевіча «Астравы на далёкіх азёрах», Н.Гілевіча «Святлынь», А.Куляшова «Крылы», С.Палуяна «Лісты ў будучыню», У.Рубанава «Светлы ручай любві», Я.Брыля «Пробліскі», В.Біянкі «Лясная газета» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКШТЫНО́ВІЧ (Міхаіл Фаміч) (1892, в. Жомайдзь Валожынскага р-на Мінскайвобл. — 28.6.1950),
савецкі ваен. дзеяч, ген.-лейт. (1945). Скончыў Віленскае камерцыйнае вучылішча (1912), Ташкенцкую школу прапаршчыкаў (1916), курсы «Выстрал» (1924) і ўдасканалення вышэйшага камсаставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1927, 1931). З 1915 у арміі, з 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—23 ваяваў на Усх. фронце, супраць басмачоў у Ферганскай вобл. У 1924—25 нач. Ташкенцкай ваен. школы, з 1931 нам. камандзіра, камандзір дывізіі, корпуса. У Вял.Айч. вайну на Калінінскім, 2-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах; часці і злучэнні пад яго камандаваннем вызначыліся ў Вісла-Одэрскай і Берлінскай (1945) аперацыях. Пасля вайны ў Генштабе Узбр. Сіл СССР. Яго імем названа вуліца ў г. Валожын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРНО́С,
1) верхняе адзенне бел. жанчын. Апраналі ў халоднае надвор’е як святочную вопратку замест світкі ці кажуха. Падобнае адзенне (бурнус) вядома ў рус. жанчын. Пашыраны з 19 ст. пад уплывам зах.-еўрап.гар. касцюма. Шылі з шэрага, радзей белага, саматканага валенага сукна. Аднабортны, доўгі, расшыраны ўнізе бурнос зашпільваўся на гузікі, меў адкладны каўнер (на Вілейшчыне без каўняра) і 2 невял. Бакавыя завышаныя кішэні. Аздаблялі нашыўкамі і аблямоўкай чорнага аксаміту, шоўкавай ці сацінавай тасьмы, дэкар. строчкай. Бытавалі ў строях Панямоння і Цэнтр. Беларусі да 1930-х г. 2) Мужчынскае верхняе адзенне, тое, што бурка.
3) Плашч з капюшонам з белай шарсцяной тканіны ў арабаў.
М.Ф.Раманюк.
Маладзіца ў святочным бурносе. Вілейскі раён Мінскай вобласці. Канец 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫКА́Ш (Вікенцій Міхайлавіч) (9.8.1931, в. Саломерка Маладзечанскага р-на Мінскайвобл. — 17.10.1992),
бел. фізік, адзін з арганізатараў даследаванняў па фізіцы сегнетаэлектрыкаў. Д-р фізіка-матэм. н. (1985), праф. (1988). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1954). З 1958 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1968 у Мінскім радыётэхн. ін-це. Навук. працы па тэхналогіі вырошчвання сегнетаэлектрычных крышталёў і вывучэнні ўплыву вонкавых уздзеянняў на іх уласцівасці.
Тв.:
Сборник задач по статистической физике. Мн., 1979 (разам з А.І.Болсунам, В.В.Аксёнавым);
Физика в живой природе. 2 изд. Мн., 1984 (разам з Б.А.Кімбарам, І.М.Варыкашам);
Кіраўніцтва да рашэння задач па агульнай фізіцы. Мн., 1995 (разам з М.С.Цэдрыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЙСЕНГО́Ф (Генрых Уладзіслававіч) (7.8.1859, б. маёнтак Пакрэўна, Рокішкскі р-н, Літва — 1922),
бел. жывапісец. Вучыўся ў Рысавальнай школе В.Герсана ў Варшаве (1874—78), Пецярбургскай АМ (1878—82), у Мюнхене (1889), Парыжы (1900). Амаль увесь час жыў у в. Русаковічы (Пухавіцкі р-нМінскайвобл.). Пісаў пераважна пейзажы. У маст. выстаўках удзельнічаў з 1889. Сярод твораў: «Транспарт палонных» (1886), «Перавозка параненых» і «Беларускія могілкі. Русаковічы» (1889), «Куток у Польным» (1891), «Беларускія паляўнічыя» і «Снег» (1894), «Світанак на возеры», «Паляўнічы з сабакам» (Нац.маст. музей Беларусі), «Прадчуванне», «Надвячорак», «Хмара», «Цішыня» (усе 1910-я г.), пейзажы Літвы. Стварыў эскізы дыплома с.-г. і прамысл. выстаўкі ў Мінску (1901).
Літ.:
Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX ст.Мн., 1971. С. 82—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛА́РУЧЫ,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскайвобл., на р. Вяча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдЗ ад Лагойска, 26 км ад Мінска. 89 ж., 55 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
З 16 ст.мяст. Бяларуч Мінскага пав.ВКЛ. У 1600 мястэчка, маёнтак і двор Бяларучы належалі А.Друцкай-Горскай. У 1870 цэнтр Бяларуцкай вол., у 1880 — 140 ж, 15 двароў, царква, нар. вучылішча, якое ў 1898 скончыў Я.Купала. З 1924 цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 Лагойскага р-наў. У Вял.Айч. вайну ў чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1942 спалілі вёску і загубілі 13 жыхароў. У 1970 — 164 ж., 54 двары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНШТЭ́ЙН (Арон Ісакавіч) (парт.псеўд.Рахміэль, Рахмілевіч; 23.11.1877, Вільня — 1938),
удзельнік рэв. руху. Скончыў Віленскі яўр. настаўніцкі ін-т (1897). З 1897 чл. Бунда, з 1901 чл. яго ЦК, у 1917—21 старшыня ЦК Бунда. Неаднаразова арыштоўваўся царскімі ўладамі, у 1914—17 сасланы ў Сібір. З 1917 чл. выканкома Мінскага гар. Савета, старшыня Мінскайгар. думы. Ад імя Бунда падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР (31.7.1920). У 1920 чл.ВРКБССР. Пасля 2-га Усебел. з’езда Саветаў (снеж. 1920) старшыня Саўнаргаса БССР. У 1921 чл.ЦБКП(б)Б, чл. Прэзідыума ЦВКБССР. З канца 1921 у Кіргізіі. З 1923 чл. калегіі Наркамфіна СССР, нач.Гал. ўпраўлення дзярж.фін. кантролю. У 1938 рэпрэсіраваны.