бортмеха́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Член лётнага экіпажа (самалёта, верталёта і пад.), які адказвае за стан і работу матораў, абсталявання, прыбораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганара́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Грашовая ўзнагарода, якую атрымліваюць літаратары, мастакі, журналісты і пад. за сваю працу.

|| прым. ганара́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

Кінуць, упусціць што-н. цяжкае з грукатам або ўтварыць шум, грукат.

За лесам гракнуў пярун.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кілава́т-гадзі́на, -ы, ж.

Адзінка вымярэння энергіі электрычнага току, роўная рабоце, што выконваецца за 1 гадзіну пры магутнасці току ў 1 кілават.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кішэ́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Частка стрававальнай сістэмы чалавека і жывёл, якая пачынаецца за страўнікам і заканчваецца прамой кішкай; сукупнасць кішак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інду́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Частка электрычнай машыны, адказная за ўтварэнне ў ёй працоўнага магнітнага патоку.

|| прым. інду́ктарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́скацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Падымацца, чапляючыся нагамі і рукамі за што-н.

К. на дрэва.

|| зак. ускара́скацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дармавы́, -а́я, -о́е і дармо́вы, -ая, -ае.

Бясплатны, атрыманы за нішто, без грошай.

Д. абед.

Дармавому каню ў зубы не глядзяць (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзённы, -ая, -ае.

1. гл. дзень.

2. Які вырабляецца на працягу аднаго дня; які атрымліваецца за адзін дзень.

Дзённая выпрацоўка.

Дзённая зарплата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (уст.).

Сяброўка маладой у час вясельнага абраду.

Праксэда была за дружку ў Тэклі.