пры́красць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць прыкрага. [Іван] таропка ўзбег на круцізну, быццам уцякаючы ад думак аб.. [Джуліі], пакінутай унізе, але ўсё ж не могучы адолець прыкрасці сваіх адчуванняў. Быкаў.

2. Непрыемнае пачуццё незадавальнення, крыўды, смутку. Нібы знарок, на прыкрасць дзеду, праплывае [рыба] каля самай галачкі і нават носа не заверне. Крапіва. [Лёдзя] тройчы разглядала сябе ў люстра і тройчы з прыкрасцю адварочвалася. Карпаў. Алесю падабалася гасціннасць гаспадыні і ўжо з прыкрасцю думалася, што стрэлкі гадзінніка бягуць занадта хутка. Шыцік.

3. Тое, што выклікае пачуццё незадавальнення, крыўды; непрыемнасць. — Даруйце мне. Васіль Міронавіч, што прычыніў вам прыкрасць. Колас. Дома ўсе ведаюць, што калі Арцём Іванавіч гаворыць такія рэчы, у яго на працы былі нейкія прыкрасці. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спажы́так, ‑тку, м.

1. Тое, што служыць для харчавання, для ежы. Тры сыны былі ў мамы, тры сыны былі ў таты. Разумелі ўжо і самі, што пара шукаць занятак. Бо адкуль бацькі старыя будуць браць для іх спажытак? Дубоўка.

2. перан. Карысць, каштоўнасць. Спажытак ад мастацтва, вядома, не той, што ад матэрыяльных рэчаў, сцвярджае «Апокрыфам» паэт [М. Багдановіч], але гэты спажытак — такая ж рэальная рэч, нібы карысць ад хлеба. Лойка.

3. Карыстанне. Ідучы, [гурткоўцы] падзяліліся на чатыры звяны, каб ужо зусім самастойна абмураваць усе іншыя крынічкі на добры спажытак добрым людзям. Дубоўка.

4. Рэчы, якімі карыстаюцца; маёмасць. Чаго толькі не было на вышках старой клеці, куды гаспадары выкідалі розныя непатрэбныя спажыткі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трафе́й, ‑я, м.

1. часцей мн. (трафе́і, ‑яў). Узбраенне і ваенная маёмасць, захопленыя ў пераможанага праціўніка. Трафеяў знайшлі не дужа багата: адну нямецкую вінтоўку без затвора, патроны розных калібраў, ракетніцу і дзве гранаты. Сіняўскі. Не ўратавалі і адхонныя скалы, і навейшая зброя імперыялістаў: фалангістаў разбілі ўшчэнт, і багатыя ваенныя трафеі напоўнілі арсенал пераможцаў. Кухараў.

2. часцей мн. (трафе́і, ‑яў). Рэчы, здабыча як сведчанне або вынік перамогі, поспеху ў якой‑н. галіне. Паляўнічыя трафеі. □ Акуратненька ачысціўшы ад пяску,.. [Лабановіч] палажыў грыбы ў хустачку і з гэтымі трафеямі пайшоў далей. Колас. Амаль з кожных спаборніцтваў .. [Мечыслаў Палом] вяртаецца са спартыўнымі трафеямі. «Беларусь».

3. Арнаментальнае ўпрыгожанне ў выглядзе ваенных даспехаў.

[Фр. trophée.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штука́р, ‑а, м.

1. Артыст, які паказвае фокусы. А Зай — наш малайчына, Артыст, штукар і хлус, З лясной кінакарціны Пакручвае ўжо вус. Вітка.

2. Той, хто вырабляе розныя складаныя мудрагелістыя рэчы; майстар, вынаходца. Да .. святла ракет далучыўся пажар эшалона.. — Ну, штукары, так сказаць, ну, малайцы! Няўжо ж гэта тое, што я майстраваў? — тупаў дзядзька Кандрат. Брыль. Выйшаў пан, залюбаваўся новым палацам. — Ну, — кажа да Янкі, — бачу, штукар ты не горшы за мяне. Якімовіч.

3. Той, хто схільны да выдумак, хітрыкаў, махлярства; выдумшчык, жартаўнік. У крайняй ад шляху [хаце] жыў стары Пракоп, па прозвішчу Смык, славуты на ўсю ваколіцу каваль. Выдумшчык і штукар, любімец васілішкаўскай моладзі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаць, здам, здасі́ здасць; здадзім, здасце́, здаду́ць; здаў, здала́, -ло́; здай; зда́дзены; зак.

1. каго-што. Перадаць каму-н. (пра наяўнае, выкананае, даручанае).

З. рэчы ў багаж.

З. дакументы ў архіў.

З. дзяжурства.

З. хлеб дзяржаве.

З. манаграфію ў друк.

З. затрыманага ў міліцыю.

2. што. Аддаць у наём.

З. пакой кватарантам.

З. зямлю ў арэнду.

3. што. Уступіць, аддаць непрыяцелю (у выніку няўдачнага бою ці без бою).

З. горад.

З. пазіцыі (таксама перан.).

4. што. Аслабіць, зменшыць, не справіўшыся.

З. тэмп работы.

5. што. Раздаць у гульні (карты).

6. што. Вытрымаць іспыты на веды, уменне.

З. залік.

З. нормы па бегу.

7. Стаць слабейшым, цішэйшым, горшым (разм.).

Пад вясну мароз здаў.

Сэрца здало.

Машына здала.

|| незак. здава́ць, здаю́, здае́ш, здае́; здаём, здаяце́, здаю́ць; здава́й.

|| наз. зда́ча, -ы, ж. (да 1—3, 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скла́сціся, складу́ся, складзе́шся, складзе́цца; складзёмся, складзяце́ся, складу́цца; складзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утварыцца з асобных частак, элементаў.

З асобных кніг і часопісаў склалася невялікая бібліятэка.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Узнікнуць, з’явіцца ў працэсе творчасці (пра песню, верш і пад.).

У людзей склалася многа легенд пра гэта страшнае месца ў лесе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпрацавацца, устанавіцца, сфарміравацца.

У мяне склалася добрае ўяўленне аб фільме.

4. Набыць якую-н. форму, выгляд (пра губы, рукі, ногі, цела чалавека).

5. Зрабіць складчыну (разм.).

С. на паездку за горад.

6. Спакаваць, падрыхтаваць свае рэчы для ад’езду (разм.).

С. для ад’езду.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымацца ў выніку пошукаў.

Дзённікавыя запісы склаліся ў асобнае апавяданне.

|| незак. скла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца і склада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. скла́дванне, -я, н. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fry

I [fraɪ]

1.

fried, frying; v.t.

сма́жыць, сква́рыць

to fry potatoes — сма́жыць бу́льбу

2.

v.i.

сма́жыцца, сква́рыцца

3.

n.

сма́жанае мя́са, сма́жаная ры́ба, сма́жанка, смажані́на f.

II [fraɪ]

n., pl. fry

1) дро́бная ры́ба

2) малады́я істо́ты, драбната́, драбяза́, жамяра́ f., мале́ча -ы f. (і пра дзяце́й)

informal small fry –

а) мале́ча (дзе́ці)

б) ня ва́ртыя ўва́гі рэ́чы або́ лю́дзі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ахвя́ра (БРС, Грыг., Мядзв., Гарэц., Касп.), афяра (Нас., Касп., Мал., Сцяшк.), ’рэлігійны зарок; дар у царкву, касцёл’ (Нік. Очерки, 152), афярырэчы, якія давалі ў царкву’ (Арх. ГУ), ахвярнік ’асоба, якая ходзіць па вёсках і збірае грошы на рэлігійныя патрэбы’ (КЭС, лаг.), ахвяраваць (БРС, Гарэц., Бяльк., Грыг.), афяраваць (Сцяшк.), ’даць зарок’ (Мал.), ст.-бел. з канца XV ст. офяра і офера (Гіст. мовы, 1, 198, 218), з першай палавіны XV ст. ѡферовати ’ахвяраваць, даваць зарок’ (Нас. гіст.; Гіст. мовы, 1, 52), укр. охвіра, офіра, охвірувати. Запазычана з польск. ofiara (ст.-польск. ofiera), ofiarować, гл. Цвяткоў, Запіскі, 1, 53; Гіст. мовы, 1, 181, дзе з чэш. ofěra, ст.-чэш. offěra, offerovati ад лац. offere ’запрапанаваць, прынесці ў дар’, параўн. Шцібэр, RÉS, 39, 8; Махэк₂, 410, Кюнэ, Poln., 82; Басай і Сяткоўскі (SEPS, 11 (1972), 14) дапускаюць для чэшскага слова нямецкае пасрэдніцтва (с.-в.-ням. Opfer).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малімонік, малімонічак, малімончык, маліму͡он ’пястун, распешчаны’, ’ахвочы да ласункаў, прысмакаў, ’пераборлівы ў ядзе’, ’чалавек, які карыстаецца прывілеямі і злоўжывае імі’ (Нас., Федар. 2; драг., З нар. сл., Нар. лекс.; КЭС, лаг.; Пан. дыс.), малімонка ’жанчына, разборлівая ў ежы’, ’фанабэрыстая жанчына’, ’пястуха’ (Нас.; віл., Нар. сл.), малімонтка ’какетка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); малімонікі ’ласункі, пяшчота, абяцанкі’ (Нас.), малімоніць ’песціць, як дзіцё’, малімоніцца ’ўдаваць сябе за малога’ (КЭС, лаг.), ’песціцца, як малыя дзеці, цырымоніцца’ (Нас.), малімон, марымон ’пірог з гатунковай пшанічнай мукі’, марымоны ’смачныя рэчы’ (ТС). Польск. malimończyk, marymontczyk ’вучань колішняй сельскагаспадарчай і лясной школы ў мястэчку Marymont, (якое нібыта з франц. Mariemont ’гара Марыі’) каля Варшавы, дзе быў і ўзорны млын, які малоў муку высокага гатунку’. Адсюль пазней значэнне ’печыва — далікатэс з марымонцкай мукі’ > ’ласунак’ > ’той, хто есць ласункі, далікатэсы’ > ’паніч, беларучка, пястун’ (Варш. сл., 2, 890; Карскі, 1, 148; 2–3, 101; Марозаў, Пыт. мовазн. і метад., 161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЎКАВЫ́СКІ ПАВЕ́Т.

Існаваў на Беларусі ў 16—20 ст. Утвораны ў 1507 у складзе Навагрудскага ваяводства ВКЛ. Межы павета ўдакладняліся ў час адм.-тэр. рэформы 1565—66 і пазней. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Гродзенскім ваяводстве ВКЛ, пасля 3-га падзелу (1795) у Рас. імперыі: з 1795 у Слонімскай, з 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губ. Павятовы цэнтр — г. Ваўкавыск. Пл. павета 3413,2 кв. вярсты, нас. 149 678 чал. (1897). У Ваўкавыскі павет ўваходзіла 25 валасцей: Баярская, Біскупцоўская, Вільчукоўская, Вярэйкаўская, Гарнастаеўская, Дабравольская, Зельзінская, Зэльвенская, Ізабелінская, Крамяніцкая, Лыскаўская, Межырэцкая, Мсцібаўская, Падароская, Пескаўская, Поразаўская, Пянюгаўская, Роская, Самаравіцкая, Свіслацкая, Талачманоўская, Тарнопальская, Шылавіцкая, Шымкоўская, Юшкаўская. У павеце было 13 мястэчак: Зэльва, Ізабелін, Крамяніца, Лапеніца, Лыскава (Лыскі), Малая Лапеніца, Мсцібава, Новы Двор, Поразава, Пескі, Рось, Свіслач і Ялоўка; 6 сёл, 437 вёсак і 348 дробных нас. пунктаў (1889). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 павет у складзе Польшчы, у Беластоцкім ваяводстве. Былыя воласці ўзбуйнены і пераўтвораны ў гміны. У 1927 пл. 3892 км², нас. 115 261 чал., 16 гмін: у т. л. Біскупская (Біскупцоўская), Зэльвенская, Ізабелінская, Лыскаўская, Межырэцкая, Мсцібаўская, Падароская, Поразаўская, Роская, Свіслацкая, Тарнопальская, Церашкоўская, Шылавіцкая, Ялоўская. З 1939 у складзе БССР, з 4.12.1939 у Беластоцкай вобласці, 15.1.1940 скасаваны, на яго тэр. ўтвораны Ваўкавыскі раён.

т. 4, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)