у старажытнарымскай міфалогіі багіня, апякунка рамёстваў і мастацтваў. РазамзЮпітэрам і Юнонай складала Капіталійскую трыяду. З канца 3 ст. да н.э.М., атаясамленая згрэч.Афінай, шанавалася таксама як багіня дзярж. мудрасці і вайны, апякунка пісьменнікаў, акцёраў, музыкантаў, урачоў і настаўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЭТО́Н (франц. phaéton ад імя грэч. міфал. героя Фаэтона),
1) конная брычка з адкідным верхам.
2) Кузаў аўтамабіля з мяккім адкідным верхам (тэнтам). Мае 2 ці 3 рады сядзенняў. Бывае 2- або 4-дзвярны са здымнымі (часам разамз рамкамі) шыбамі бакавых акон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАНЬКАВЕ́ЦКАЯ (сапр.Адасоўская) Марыя Канстанцінаўна
(4.8.1854, в. Занькі Чарнігаўскай вобл., Украіна — 4.10.1934),
украінская актрыса і тэатр. дзеяч. Нар. артыстка Украіны (1923). З 1882 вядучая актрыса ўкр. труп М.Крапіўніцкага, М.Старыцкага, М.Садоўскага, П.Саксаганскага, І.Карпенкі-Карага і інш. У 1907 разамз Садоўскім арганізавала першы ўкр.т-р у Кіеве. Узначальвала Нар.т-р у Нежыне (1918), удзельнічала (разамз Саксаганскім) у стварэнні Нар.т-ра ў Кіеве (1918, цяпер Львоўскі ўкр.драм.т-р імя М.Занькавецкай). Сцэнічная творчасць адметная шчырасцю перажыванняў, майстэрствам унутранага і знешняга пераўвасаблення. Сярод лепшых роляў: Наталка, Цярпіліха («Наталка-Палтаўка» І.Катлярэўскага), Галя («Назар Стадоля» Т.Шаўчэнкі), Харыціна, Сафія («Наймічка», «Бесталанная» Карпенкі-Карага), Аза («Цыганка Аза» Старыцкага), Аксюша («Лес» А.Астроўскага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАСТЫ́РСКІЯ СЯЛЯ́НЕ,
сяляне, якія жылі і працавалі на зямлі, што належала манастыру, былі ўласнасцю пэўнага манаскага ордэна або манастыра. Былі часткай царк. сялян. Уласнасцю манастыроў яны станавіліся ў выніку падараванняў манастырам вял. князямі, магнатамі і шляхтай зямельных надзелаў разамз сялянамі. На Беларусі М.с. з’явіліся, верагодна, у 12 ст.разамз заснаваннем першых правасл. манастыроў. Колькасць М.с. пачала рэзка павялічвацца з 15 ст., калі на тэр.ВКЛ стала адкрывацца шмат каталіцкіх манастыроў, пачаўся рост манастырскіх уладанняў. Адзінай сістэмы падаткаабкладання ў манастырах не існавала. У пэўных выпадках манастыр дапамагаў сялянам умацаваць сваю гаспадарку, але часам адбывалася рэзкае павелічэнне павіннаснага ўціску, каб выправіць цяжкае эканам. становішча манастыра або атрымаць прыбытак. У манастырах, дзе было ўведзена правіла складаць інвентары і ўставы, сяляне звычайна выконвалі толькі вызначаныя ў іх павіннасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁРЫШКІН Рыгор Андрэевіч (6.2.1898, г. Новачаркаск, Расія — 30.10.1990),
бел. вучоны ў галіне гідратэхн. будаўніцтва. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), праф. (1954). Скончыў Данскі (у г. Новачаркаск) політэхн.ін-т (1922). З 1922 займаўся праектаваннем і буд-вам гідратэхн. збудаванняў (Волга-Данскі канал, Цымлянскі гідравузел і інш.). У 1953—65 заг. кафедры гідратэхн. будаўніцтва Бел.політэхн. ін-та. Адначасова ў 1960—63 дырэктар Ін-та водных праблем АН Беларусі. Працы па даследаванні збудаванняў гідравузлоў, па разліку і канструяванні буйных гідратэхн. збудаванняў.
Тв.:
Гидротехническое строительство в БССР (разамз Ф.П.Вінакуравым, С.П.Міхайлавым) // Сб. науч. работ Ин-та стр-ва и архитектуры АНБССР. Мн., 1958. Вып. 2;
Определение высоты прыжка воды в русле с переменным уклоном дна (разамз В.А.Хавічам) // Докл.АНБССР. 1968. Т. 12, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧО́К Рыгор Іванавіч (н. 4.9.1939, в. Зазерка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне геалогіі і геаграфіі. Д-ргеагр.н. (1989). Скончыў БДУ (1960, 1970). У 1964—67 і 1978—90 у Ін-це геал. навук АН Беларусі, у 1970—78 у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. З 1990 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (заг. лабараторыі). Навук. працы па выкарыстанні колькасных і матэм. метадаў і камп’ютэрнага мадэліравання ў геал. і геагр. даследаваннях, сістэмна-структурнай метадалогіі аналізу ландшафтаў Беларусі.
Тв.:
Пространственно-временная структура гидрометеорологического режима Белоруссии и прилегающих регионов. Мн., 1980;
Математико-картографическое моделирование природных условий Белоруссии. Мн., 1984 (разамз Т.Ф.Цурковай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІННАМАЗГАВЫ́Я НЕ́РВЫ,
сіметрычныя парныя нервы, якія ўтвараюцца карэньчыкамі спіннога мозга. Выходзяць з міжпазваночных адтулін паміж дугамі пазванкоў, размяркоўваюцца па ўсім целе пазваночных жывёл і чалавека.
Кожны нерв мае 2 карэньчыкі — пярэдні (утрымлівае рухальныя нерв. валокны) і задні (утрымлівае адчувальныя нерв. валокны). Па выхадзе з міжпазваночных адтулін С.н. падзяляюцца на галіны: пярэднія і заднія, рэтраградныя абалонкавыя (да абалонак спіннога мозга) і белыя злучальныя (да сімпатычнага ствала). У чалавека 31 пара С.н.: 8 шыйных, 12 грудных, 5 паяснічных, 5 крыжавых, 1 пара хвастцовых. Пярэднія галіны С.н. і ўтвораныя імі шыйнае, плечавое, паяснічнае, крыжавое і хвастцовае спляценні інервуюць скуру, унутр. органы, шкілетныя мышцы цела; заднія — скуру патыліцы, спіны, мышцы задняй паверхні цела. Пашкоджанне С.н. разамз карэньчыкамі прыводзіць да радыкуліту, разам са спляценнем — да плексіту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛМУ́Д (стараж.-яўр., літар. — вывучэнне),
збор дагматычных рэлігійна-этычных і прававых палажэнняў іудаізму, складзены ў 4 ст. да н.э. — 5 ст.н.э. Пачатак яго стварэнню паклалі іудзейскія законавучыцелі (танаі), якія займаліся тлумачэннем Пяцікніжжа. Іх вусныя і пісьмовыя тлумачэнні Торы атрымалі назву Мішна (паўтор, другі закон). Збор тлумачэнняў Мішны пад назвай Гемара (дапаўненне) разамз самой Мішнай склалі Т. Тлумачэнні Мішны зроблены ў Палесціне і ў Вавілоніі, таму адрозніваюць 2 варыянты Т. — палесцінскі, або іерусалімскі, і вавілонскі. У Т. разамзрэліг. і грамадзянскім законамі змешчаны міфы, легенды, фальклор, а таксама звесткі па матэматыцы, геаграфіі, прыродазнаўстве, медыцыне, гісторыі і інш. навуках. Першае поўнае выданне Т. — Т. вавілонскі надрукаваны ў 1520—23 у Венецыі ў друкарні Д.Бомберга. На Беларусі Т. вядомы з канца 14 ст., калі тут заснаваны першыя яўр. абшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́ЕЎ Генрых Мікалаевіч (н. 2.11.1932, Баку),
бел. вучоны ў галіне працэсаў і апаратаў хім. тэхналогіі. Д-рхім.н. (1971), праф. (1981). Акад.Бел.інж. акадэміі (1994). Скончыў Азерб.ін-т нафты і хіміі (1954). З 1988 у Полацкім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па працэсах хім. тэхналогіі, аналізатарах у нафтахім. прам-сці. Распрацаваў працэсы акісляльнага аманолізу прапілену, сінтэзу бутылкаўчуку. Прапанаваў комплексную схему перапрацоўкі арганазмяшчальных адходаў у паліўны газ ці сыравіну для нафтахіміі, камп’ютэрную сістэму для аналізу вадкіх нафтапрадуктаў.
Тв.:
Закономерности гидродинамики и массопереноса в струйных аппаратах (разамз А.У.Чарняўскай) // Инженерно-физ. журн. 2000. 1. 74, № 3;
Определение молекулярной массы и плотности продуктов при помощи компьютерной системы «Полоцк» (разамз А.В.Дуброўскім) // Хим. и нефтегазовое машиностроение. 2003. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМЦО́Ў Міхаіл Пятровіч (н. 29.3.1954, в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1999). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе (з 1978 у НДІ прыкладных фіз. праблем). Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, ’лазернай фізіцы. Даследаваў фатоніку цыянінавых фарбавальнікаў, у выніку чаго даў рэкамендацыі па мэтанакіраваным сінтэзе новых злучэнняў, аптымізацыі іх выкарыстання як асновы лазерных асяроддзяў, аптычных дыскаў, фотатэрапіі і дыягностыкі раку. Распрацаваў метады і прылады для спектраскапічных даследаванняў складаных малекул і паўправадніковых структур.
Тв.:
Влияние энергии фотонов на процессы необратимых фотопревращений полиметиновых красителей (разамз Я.С.Варапаем) // Журн. прикладной спектроскопии. 1995. Т. 65, № 2;
Особенности флуоресценции полиметиновых красителей — фотосенсибилизаторов нового поколения (разамз Я.С.Варапаем) // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем. Мн., 2002.