пава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ахоплівае ўсіх, многіх; пагалоўны. Павальныя вобыскі. □ [Міхась:] — Пасля нашага знаёмства пачаліся павальныя арышты. Хведаровіч. Пачаўся самы страшны — верхавы, ці так званы павальны пажар. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павызнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Вызначыць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Павызначаць абавязкі. Павызначаць цэны. Павызначаць маршруты. Павызначаць дзяжурных. Павызначаць межы слупамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выцерці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павыціраць хусцінкамі твары.

2. Вынасіць, абшмуляць што‑н. у многіх месцах. Павыціраць локці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагадава́цца, ‑дуемся, ‑дуецеся, ‑дуюцца; зак.

Выгадавацца, вырасці — пра ўсіх, многіх. Жонкі ў .. [Піліпа Андрэевіча] няма, а дзеці пагадаваліся ўжо і ўсе трое жывуць, як кажуць, на сваім хлебе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагасцява́ць, ‑цюю, ‑цюеш, ‑цюе; зак.

Тое, што і пагасціць. Бабка ведала ўсіх будачнікаў па адзін і па другі бок раз’езду і вельмі раіла пагасцяваць у Бабініча. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пайме́нна, прысл.

Кожнага па імені (назваць, успомніць і пад.). Згадаю я ўсіх вас пайменна, Для кожнага слова знайду, З кім лавы бурылі адменна, Крышылі ўзрыўчаткай руду. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрапіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Прапіць усё, многае або ўсіх, многіх. [Грында:] — У Мінску цэлы квартал дамоў у .. [майго бацькі] быў. Ды сніўся.. папрапіваў усе дамы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразбяга́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разбегчыся — пра ўсіх, многіх. Цяпер дзед жыў адзін — усе паразбягаліся ад яго. Колас. Студэнты паразбягаліся з інтэрната пасля першай бамбёжкі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасплю́шчваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Расплюшчыць (вочы) — пра ўсіх, многіх (гл. расплюшчыць ​1).

парасплю́шчваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Расплюшчыць усё, многае (гл. расплюшчыць ​2).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пассо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Ссунуць усё, многае або ўсіх, многіх. Канцэрт скончыўся. Хлопцы хуценька пассоўвалі да сцен крэслы і расчысцілі месца, пачаліся танцы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)