Ба́бець ’маршчыніцца, карабаціцца (пра грушы, бульбу)’ (Сцяц.), ба́біцца ’старыцца, маршчыніцца (пра твар)’ (Гарэц.). Вытворнае ад ба́ба1 (гл.). Параўн. таксама бабчыцца (< бабка). Параўн. укр.бабі́ти ’зморшчвацца’, чэш.babčeti ’зморшчвацца (пра яблыкі)’. Попавіч (ЈФ, 19, 168) бачыць тут утварэнне ад прасл.bab‑ (bob‑|bob‑; гл. пад баб-).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балбе́с ’дурны’ (Нас., Касп.). Рус.балбе́с. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. казах.bilbes, тур., тат.bilmäs ’ён не ведае’). Бернекер, 40; Праабражэнскі, 1, 14; Фасмер, 1, 114. Параўн. яшчэ Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 18; Шанскі, 1, Б, 22 (тут удакладненні). Бел. слова, відавочна, запазычана праз пасрэдніцтва рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папежы́нец ’прыхільнік папы’ (Нас.). Крыніцай слова з’яўляецца польск.papież ’папа’ (гл. Кюнэ, Poln., 85) (Параўн. рус.па́пеж < польск.papież — Фасмер, 3, 200). Цяжэй вытлумачыць словаўтварэнне; магчыма, тут, як і ў ст.-чэш.papeženec, быў першапачаткова суф. ‑enec, як у імён маладых істот і патомкаў (гл. Махэк₂, 433).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́караткі ’караткаваты’ (ТСБМ; брасл., Сл. ПЗБ), сюды ж пры́каратка ’невялікая колькасць’ (Інстр. 3), пры́каратка ’недастакова, мала; караткавата’ (Нас., Шат.), прыкараць ’караткавата’ (Жд.). Вытворныя ад кораня каро́т‑/ко́рат‑ з семантыкай непаўнаты, якая захоўваецца ў прэфіксе. Цвяткоў (Запіскі, 1, 51) бачыць тут паралель да польск.przykrótki ’караткаваты’. Гл. каро́ткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́быць ‘назва зёлкі’: вуньдзіка — тубыць, а гэта прастрэл (ад апуду) (мёрск., Наша слова, 2008, 7 траўня). Несумненна, суадносіцца з іншымі назвамі лекавых ці чароўных раслін нітубіч, нятубіц і, мажліва, нятупнік (гл.), табуізаваныя назвы якіх шыфруюць іх месцазнаходжанне і прызначэнне; *‑ту(т) быць — літаральна ‘якая тут павінна знаходзіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґа́шта ’гваздзік’ (Сл. паўн.-зах.), ’садовая кветка, гашта’ (Сцяшк.). Гл. ґа́рштва.
Ґа́шта ’густа зарослая лесам даліна’ (Яшкін), таксама го́шча ’тс’ (там жа). Няяснае слова. Наўрад ці звязана з гу́шча ’густы лес, зараснік, дзе цяжка прайсці; нетры’ (гл. Яшкін), якое < gǫšča < *gǫstja (да *gǫstъ ’густы’). Цяжка вытлумачыць і варыянт го́шча. Здаецца, націск тут быў спачатку на канцы слова: зыходнае *гашча́ ўспрымалася як *гошча (г. зн. пры перанясенні націску на першы склад нібы «аднавілася» «зыходнае» ‑о‑, якога тут ніколі не было). Што датычыць слова га́шча, то, магчыма, яно звязана з бел.хашч ’гушчар, зараснік, нетры’ (гл. у Яшкіна), укр.хащ, ха́ща (азванчэнне х > г?). Для варыянта гошча ўсё ж такі, здаецца, знаходзіцца паралель: укр.хо́щик ’куст’ (у Грынч. са знакам запытання).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Láchenn -s смех, ро́гат;
das ist zum ~! гэ́та сме́шна!;
da vergéht éinem das ~тут ужо́ не да сме́ху;
zum ~ bríngen* рассмяшы́ць;
in ~ áusbrechen* зарагата́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
здзіўле́нне, ‑я, н.
Стан, выкліканы моцным уражаннем ад чаго‑н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага. Спыніцца ў здзіўленні. □ Тут былі і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці да гэтай кіпучай .. сілы жыцця, якая не любіць смерці, не любіць разбурэння.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зухава́тасць, ‑і, ж.
Зухаватыя паводзіны; бойкасць, удаласць, маладзецкасць. Машыну ён вёў з вясёлай зухаватасцю. Яраш, жартаўліва папярэдзіў: — Кірыла, я не застрахаваў свайго жыцця.Шамякін.Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жарабо́к, ‑бка, м.
Непакладаны конь; конь-самец. Жарабок-стаеннік. Племянны жарабок. □ Быў у .. [Шахлевіча] тут улюбёны жарабок са спецыяльным прызначэннем множыць конскую народу.Колас.На ўсім скаку мог заарканіць Касым самага дзікага жарабка, за кароткі час аб’ездзіць яго.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)