з-паді (перад збегам зычных) з-па́да, прыназ. з Р.
1. Абазначае накіраванасць дзеяння з якога-н. месца, што знаходзіцца пад чым-н.
Выбрацца з-пад снегу.
2. Абазначае накіраванасць дзеяння, паяўлення з якога-н. месца, што знаходзіцца каля чаго-н.
Прыехалі з-пад Баранавіч.
3. Указвае на вызваленне ад якога-н.становішча, стану і пад.
Выйсці з-пад агню.
Уцячы з-пад варты.
4. Указвае на былое прызначэнне прадмета як ёмішча для чаго-н.
Бутэлька з-пад малака.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ро́ўнасць, -і, ж.
1. Уласцівасць і стан роўнага, а таксама пра вялікае роўнае месца.
Гаворка раптам страціла р.
Палявая р.
2. Поўнае падабенства, аднолькавасць (па велічыні, колькасці, якасці і пад.).
Р. сіл.
3.Становішча людзей у грамадстве, што выяўляецца ў аднолькавых адносінах да сродкаў вытворчасці і ў карыстанні аднолькавымі палітычнымі і грамадзянскімі правамі.
Р. народаў і нацый.
4. У матэматыцы: суадносіны паміж велічынямі, якія паказваюць, што адна велічыня роўная другой.
Знак роўнасці (=).
Ставіць знак роўнасці паміж кім-, чым-н. (перан.: прызнаваць раўнацэнным).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ліхама́нка ’хваравіты стан з гарачкай і дрыготкай’, ’малярыя, трасца’, ’гарачкавая дзейнасць’ (Гарэц., Касп., ТСБМ, Растарг.; паўд.-усх., КЭС), укр.харк.лихома́нка, рус.лихома́нка ’тс’, ’ліхадзейка’, ’хлус’, ’благі чалавек’, ’пракуда’. Бел. слова прымыкае да рус. моўнага арэалу, у якім гэта лексема з’яўляецца табуістычнай назвай ад лихоманка ’круцелька, ашуканка’, лихома́нить ’прыносіць зло, бяду’, рус.лихоман, кур. ’д’ябал’, усх. ’махляр’, паўн.-дзв. ’вар’ят’, ст.-рус.лихоманъ ’тс’, укр.палес.лихо́ма ’бяда, цяжкае становішча’, лихоманка ’ліхаманка’, польск.lichman ’мот’. Прасл.lixomanъ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 93). Да lixo > лі́ха і maniti > мані́ць (гл.) (Зяленін, Табу, 2, 77; Фасмер, 2, 505).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́рат1 ’чорт?’: Каровы карат не возьме (Адамчык), на́ратка: шукаць нараткі ’шукаць бяды сабе, на сваю галаву’ (карэл., Янк. Мат.). Няясна. Магчыма, мае агульнае паходжанне з парт ’упарты, наравісты чалавек’ (з *на + рътъ ’вастрыё’, гл. Фасмер, 3, 46) або з наридка ’чары’ (гл.). Не выключана сувязь з карат ’нерат, верша’, пераносна ’безвыходнае становішча’ ў сувязі з канструкцыяй рыбалоўнай лавушкі.
На́рат2 ’нерат, верша’ (Сл. ПЗБ), нараток ’тс’ (полак., З нар. сл.: докш., Сл. ПЗБ), ’вераўчаная сетка ў форме мяшка, у якую кладуць сена для каня, адпраўляючыся ў далёкую дарогу’ (полац., Нар. лекс.; міёр., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.; Сл. ПЗБ). Гл. норат, нерат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эканамі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эканомікі (у 1 знач.), складае, утварае эканоміку. Эканамічны базіс. Эканамічная палітыка. Эканамічныя законы.// Які вызначаецца характарам адносін вытворчасці і размеркавання, выклікаецца гэтымі адносінамі. Эканамічны крызіс. Эканамічнае становішча рабочага класа пры капіталізме.
2. Які мае адносіны да арганізацыі і вядзення эканомікі. Эканамічны раён. Эканамічная нарада.
3. Звязаны з вывучэннем эканомікі (у 1, 3 знач.). Эканамічная геаграфія.// Атрыманы ў выніку рацыянальнага выкарыстання метадаў працы, новых матэрыялаў. Эканамічны эфект.// Матэрыяльны, грашовы; які вызначае чыё‑н. маёмаснае становішча, матэрыяльны дабрабыт. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — ..адчыніць праявы музей. Не апошнюю ролю ў гэтай справе адыгрывалі і меркаванні пэўнай эканамічнай выгады.Колас.
4. Які дае эканомію (у 1 знач.), патрабуе найменшых затрат; выгадны ў гаспадарчых адносінах. Распрацоўваюцца новыя, усё больш дасканалыя і эканамічныя віды рэактараў.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
advancement
[ədˈvænsmənt]
n.
1) рух напе́рад, прасо́ўваньне n.
2) по́ступ -у m., удасканале́ньне n.
3) павышэ́ньне n.
His new position is a great advancement — Яго́нае но́вае стано́вішча — вялі́кае павышэ́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«САЮ́З РУ́СКАГА НАРО́ДА»,
манархічная арг-цыя чарнасоценнага кірунку (гл.Чарнасоценцы) у Расіі ў 1905—17. Засн. 8.11.1905, карыстаўся маральнай і фін. падтрымкай урада. Цэнтр (Гал. савет) знаходзіўся ў С.-Пецярбургу. Паводле ўрадавых звестак у 1907 налічваў каля 350 тыс.чл. (правасл. духавенства, чыноўнікі, памешчыкі, гандляры, сяляне, рабочыя, рамеснікі і інш.), больш як 3 тыс.мясц. аддзелаў у 66 губернях. Кіраўнікі: А.І.Дубровін, У.М.Пурышкевіч, протаіерэй Іаан Кранштацкі, акад. А.Л.Сабалеўскі, І.Я.Гурлянд і інш.Гал. друкаваны орган — газ. «Русское знамя»; У Статуце саюза (1906) пад «рускім народам» разумеліся рускія, украінцы і беларусы; паводле некат. даследчыкаў, у бел. і ўкр. губернях знаходзілася каля 50% членаў «С.р.н.». Праграма саюза прадугледжвала захаванне адзінай непадзельнай Рас. імперыі, самадзярж. ладу, прыватнай уласнасці на зямлю, пераважнае становішча рускіх у дзяржаве, барацьбу з «засіллем іншародцаў» і панаваннем бюракратыі, паляпшэнне становішча працоўных. Саюз лічыў яўрэяў гал. арганізатарамі рэв. барацьбы і носьбітамі сацыяліст. ідэй, распальваў антысемітызм, які стаў прычынай шматлікіх яўр. пагромаў (у т. л. ў 1906 у Гомелі і Беластоку). На Беларусі актывістамі «С.р.н.» былі П.Р.Бывалькевіч, Л.М.Саланевіч, епіскап гомельскі Мітрафан і інш. Буйныя арг-цыі саюза дзейнічалі ў Аршанскім, Гомельскім, Быхаўскім, Лепельскім і інш. паветах, у гарадах Бабруйск, Пінск, Рэчыца і інш. У канцы 1910 у Гродне ўзнік філіял «С.р.н.» — «Гродзенскі рускі нацыянальны саюз». «С.р.н.» выступаў супраць бел.нац. руху, які лічыў прапольскім. 1910—11 мясц. арг-цыі саюза падбухторвалі сялян супраць памешчыкаў-палякаў. У 1908 са складу «С.р.н.» вылучыўся ультраправы «Саюз Міхаіла Архангела», у 1911 — «Усерасійскі дубровінскі саюз рускага народа» на чале з Дубровіным. Пасля лют. рэвалюцыі 1917 «С.р.н.» самаліквідаваўся.
Літ.:
Политическая история России в партиях и лицах. М., 1994;
Кожинов В. «Черносотенцы» и революция. 2 изд. М., 1998.