1. Тонкая і вузкая пласцінка, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак і пад. ў розных вымяральных прыборах.
С. барометра.
Секундная с.
2. Знак у выглядзе рысы, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць кароткія рыскі.
С. напрамку руху.
3. Вузкі і доўгі намыўны выступ сушы; пясчаная каса.
С. прычала.
4. Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі.
На чыгуначнай станцыі дзейнічаюць аўтаматычныя стрэлкі.
5. Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе.
Стрэлкі нарцысаў.
|| памянш.стрэ́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.стрэ́лачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
учапі́цца, учаплю́ся, учэ́пішся, учэ́піцца; зак.
1.за каго-што, у каго-што. Моцна ўхапіцца за каго-, што-н. або ўплесціся за што-н., у што-н.
У. за борт машыны.
У. ў валасы.
2.за што. Зачапіцца за што-н.
Кручок вуды ўчапіўся за водарасці.
3.чым за што. Закрануць што-н. у час руху.
У. воссю калёс за шула варот.
4.перан., за што. Тое, што і ухапіцца (у 2 знач.).
У. за думку.
5.за кім-чым. Далучыцца самавольна, без папярэдняй згоды да тых, хто ідзе куды-н.
За намі ўчапіўся сабака.
|| незак.учэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
а́зімут
(фр. azimut, ад ар. as-samt = дарога)
1) астр. вугал паміж плоскасцю мерыдыяна дадзенага пункта і вертыкальнай плоскасцю, якая праходзіць праз гэты пункт і аб’ект назірання;
2) вугал паміж напрамкам руху і напрамкам на поўнач (параўн.пеленг 1).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
амартыза́цыя
(с.-лац. amortisatio = аслабленне)
1) паступовае зношванне машын, абсталявання, збудаванняў і перанясенне іх вартасці на прадукцыю;
2) паступовае пагашэнне доўгу асобай або арганізацыяй перыядычнымі ўзносамі;
3) змякчэнне штуршкоў, удараў пры руху машын, пасадцы самалётаў з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
драйв
(англ. drive)
1) сп. моцны і нізкі адбіўны ўдар па мячу пры гульні ў тэніс;
2) энергічная манера выканання ў джазе, пры якой дасягаецца эфект нарастаючага паскарэння тэмпу, актыўнай накіраванасці руху;
3) сістэма рэстаранаў, якія абслугоўваюць кліентаў на машынах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
іне́рцыя
(лац. inertia = нерухомасць, бяздзейнасць)
1) уласцівасць цела захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя прычына не выведзе яго з гэтага стану (напр. ляцець па інерцыі);
2) перан. вяласць, бяздзейнасць, коснасць (напр. і. мыслення, і. быту).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
cal
м. цаля;
ani na cal — ні на цалю;
wytworny w każdym ~u — вытанчаны ў кожным руху; элегантны;
dżentelmen w każdym ~u — джэнтльмен з ног да галавы;
cal po ~u — крок за крокам; паціху; патроху; паволі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АМСТЭРДА́МСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л ПРАФСАЮ́ЗАЎ, Міжнародная федэрацыя прафсаюзаў,
міжнар. аб’яднанне рэфармісцкіх прафсаюзаў у 1919—45. Створаны на кангрэсе ў Амстэрдаме. Гал. мэты: развіццё міжнар.сац. заканадаўства, барацьба з мілітарызмам і рэакцыяй, падтрымка міжнар.прафс. дзеянняў. Кіраўнікі Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў рэалізоўвалі ў прафс.руху палітыку с.-д. партый, якія належалі да Інтэрнацыянала 2-га. Амстэрдамскі інтэрнацыянал прафсаюзаў аб’ядноўваў пераважна прафцэнтры краін Зах. Еўропы (14 краін, 17 738 тыс.чал. у 1919; 26 краін, 19 425 тыс.чал. у 1937). Распушчаны пасля стварэння Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАЮ́К (Нестар Ільіч) (парт.псеўд.Мядзведзеў, Алёша; 12.10.1906, в. Сычы Брэсцкага р-на — 2.3.1976),
удзельнік рэв. і нац.-вызв.руху ў Зах. Беларусі. З 1926 сакратар Гродзенскага акр.к-та КСМЗБ, з 1927 чл. сакратарыята ЦК КСМЗБ. За рэв. дзейнасць у 1928 зняволены на 8 гадоў. У 1938—39 палітвязень Бяроза-Картузскага канцлагера. У вер. 1939 арганізоўваў у Пінску паўстанцкія атрады. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Цэнтр. фронце ў знішчальнай авіяцыі. У 1947—53 на гасп. і сав. рабоце ў Брэсце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІМЕ́ДАВА СПІРА́ЛЬ,
крывая, якую апісвае пункт пры руху з пастаяннай скорасцю па прамой, што раўнамерна паварочваецца ў плоскасці вакол аднаго са сваіх пунктаў. Названа ў гонар Архімеда. Калі пункт О лічыць полюсам, а прамую з выбраным на ёй напрамкам за палярную вось, то ўраўненне Архімедава спіраль ў палярных каардынатах: ρ=αφ, дзе α = V/ω (V — лінейная, ω — вуглавая скорасці). Архімедава спіраль мае 2 галіны: суцэльную ( φ > 0 ) і штрыхавую ( φ < 0 ).