4.перан., каго (што). Тое, што і забіць (у 1 знач.; разм.).
У. на месцы з аўтамата.
5.што. Зрабіць укладку (валасоў).
У. валасы.
|| незак.уклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 і 5 знач.) іукла́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.уклада́нне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.), укла́дванне, -я, н.іукла́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́са
(іт. cassa)
1) установа або аддзяленне ва ўстанове, на прадпрыемстве для прыёму і выдачы грошай (напр. ашчадная к., білетная к.);
2) скрынка, шафа для захоўвання грошай;
3) наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства, арганізацыі;
4) раздзеленая на ячэйкі скрынка са шрыфтам для набору.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіга́нт
(гр. gigas, -antos)
1) чалавек, жывёліна або расліна незвычайна вялікага росту; волат, велікан (напр. слон-г., дуб-г);
2) вялікае і важнае па значэнні прадпрыемства (завод-г.);
3) перан. чалавек, які вызначаецца значнымі дасягненнямі ў якой-н. галіне дзейнасці (г. думкі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аб’е́кт
(лац. obiectum = прадмет)
1) усё тое, што складае частку знешняга, матэрыяльнага свету;
2) факт, прадмет, з’ява, якія трэба вывучыць, разгледзець (напр. а. назірання);
3) прадпрыемства, будоўля, асобны ўчастак чаго-н. як месца чалавечай дзейнасці (напр. а, будаўнінтва, ваенны а.);
4) лінгв. дапаўненне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
канцэ́сія
(лац. concessio)
1) дагавор аб перадачы замежнай фірме ў эксплуатацыю на пэўны тэрмін прыродных багаццяў, прадпрыемстваў і іншых гаспадарчых аб’ектаў, якія належаць дзяржаве;
2) прадпрыемства, якое арганізавана на аснове такога дагавору.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
РЭ́ЧЫЦКІ РАЁН.
У цэнтры Гомельскай вобл. Утвораны 8.12.1926. Пл. 2,7 тыс.км². Нас. 46 тыс.чал. (2001, без райцэнтра), гарадскога 12,8%. Сярэдняя шчыльн. 17 чал. на 1 км² Цэнтр — г.Рэчыца. Уключае г.Васілевічы, г.п.Зарэчча, 189 сельскіх населеных пунктаў, Васілевіцкі гарадскі Савет, Зарэцкі пасялковы Савет, 20 сельсаветаў: Азершчынскі, Артукоўскі, Бабіцкі, Баршчоўскі, Белабалоцкі, Вышамірскі, Глыбаўскі, Дземяхоўскі, Дуброўскі, Жмураўскі, Заспенскі, Камсамольскі, Капараўскі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Новабарсуцкі, Перасвятоўскі, Ровенскаслабодскі, Свірыдавіцкі, Холмецкі.
Тэр. раёна ў межах Прыдняпроўскай нізіны. Паверхня пераважна пласкахвалістая з выступамі марэнных град і ўзгоркаў на З, забалочанымі плоскімі паніжэннямі і ўчасткамі дзюнна-ўзгоркавых форм на У. Пераважаюць выш. 130—140 м (75% тэр.), найвыш. пункт 161 м (за 2 км на Пд ад в. Камсамольск). Агульны нахіл з ПнЗ на ПдУ. Карысныя выкапні: нафта і спадарожны гаручы газ (асн. раён здабычы на Беларусі, гл.Рэчыцкае радовішча нафты) торф, пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, гліны і суглінкі. Сярэдняя т-растудз. -6,7 °C, ліп. 18,5 °C Ападкаў 609 мм за год. Вегетац. перыяд 194 сут. Найб.р. Дняпро з прытокамі Бярэзіна і Ведрыч з Днепрыкам. Каналы: Кербіцкі, Нізавы, Рэчыцкі (усе часткова), Ветхінскі, Перавалоцкі, Бонда і інш. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (27,5%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (27,1%), тарфяна-балотныя (17,6%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (16,2%), поймавыя (алювіяльныя, 11,5%). Пад лесам 46% тэрыторыі. Пераважаюць лясы хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, дубовыя, радзей трапляюцца асінавыя, грабавыя, яловыя і інш. Штучныя насаджэнні (30,8%) пераважна хваёвыя. Балоты займаюць 3% тэр. раёна. Найб. балотныя масівы Васілевічы-І, Шэўб-Кабылёва, Крапіўніцкае балота, Шчыгус, Белае-Пагарэлец, Янаўскае балота. У межах раёна ландшафтны заказнік рэсп. значэння Смычок, біял. заказнік мясц. значэння Закрашынскі Мох. Помнікі прыроды рэсп. значэння — дуброва ва Узнажскім лясніцтве, мясц. значэння — дуброва ў Баршчоўскім і ясеннікі ў Васілевіцкім і Караваціцкім лясніцтвах.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 93 тыс.га, з іх асушаных 44,6 тыс.га. На 1.1.2001 у раёне 15 калгасаў, 8 камунальных с.-г. прадпрыемстваў, с.-г.прадпрыемства «Дземяхі», племзавод «Ведрыч», падсобная гаспадарка «Крынкі» Гомельскага аддз.Бел. чыгункі, прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Рэчыцкае ПМС», аграхім. лабараторыя, насенная інспекцыя і міжраённая льнонасенстанцыя. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, ільнаводстве, вырошчванні збожжавых, кармавых і пладова-ягадных культур, бульбы, агародніны. Прадпрыемствы харч. (спірт, канцэнтрат кваснага сусла, крухмал, кісель, хлебапрадукты, камбікорм, жытняя мука), першаснай апрацоўкі лёну (ільновалакно), металаапр. (запчасткі для с.-г. машын) прам-сці, аблспажыўсаюза (кансервы з агародніны і мяса, мінер. вада і вінныя напіткі); Васілевіцкі і Рэчыцкі лясгасы (аднаўленне і догляд лясных насаджэнняў, дрэваапрацоўка); ААТ «Буравая кампанія «Дэльта» (свідравіны на ваду). Па тэр. раёна праходзяць: чыг. Гомель—Калінкавічы, аўтамагістраль Расія—Гомель—Кобрын, аўтадарогі Рэчыца—Парычы, Рэчыца—Хойнікі і Рэчыца—Лоеў. Суднаходства па рэках Дняпро і Бярэзіна. У раёне 27 сярэдніх, 11 базавых, 5 пач., 4 муз., 2 спарт. школы, дзіцячая школа мастацтваў, школа-інтэрнат, 2 спецшколы, Дом дзіцячай творчасці, ПТВ, с.-г. тэхнікум, 32 дашкольныя ўстановы, 59 сельскіх дамоў культуры і клубаў, 56 б-к, 6 бальніц, 2 дыспансеры, 3 паліклінікі, 4 амбулаторыі, 44 фельч.-ак. пункты, 3 санаторыі-прафілакторыі. Ровенскаслабодскі музей баявой і працоўнай славы. Выдаецца газ. «Дняпровец».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РВЕНЬСКІ РАЁН.
Размешчаны на ПдУ Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,6 тыс.км². Нас. 37,1 тыс.чал. (2003), гарадскога 43%. Сярэдняя шчыльн. 23 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Чэрвень. Раён уключае г.п.Смілавічы, 197 сельскіх нас. пунктаў, Смілавіцкі пасялковы Савет, 10 сельсаветаў: Вайнілаўскі, Валевачоўскі, Грабянецкі, Калодзежскі, Кліноцкі, Лядскі, Раваніцкі, Руднянскі, Смілавіцкі, Хутарскі.
Тэр. раёна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня пласкахвалістая, каля 70% яе на выш. 180—200 м і 30% — 160—180 м. Найвыш. пункт 209 м (на Пн ад в. Валевачы). Агульны нахіл з ПнЗ на ПдУ. Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, цагельныя суглінкі і гліны, сапрапель. Сярэдняя т-растудз. -6,9 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 602 мм за год. Вегетац. перыяд 187 сут. Найб.р. Волма з прытокам Гаць, Уса з Гануткай і Дабрыцай, Уша. Азёры: Пясочнае, Дзікае, Лукава. Вадасх. Волма. Глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (33,3%), дзярнова-падзолістыя глеяватыя (16,6%), тарфяна-балотныя (11%) і інш. Пад лесам 38,6% плошчы. Пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя, асінавыя, дубовыя лясы. Штучныя насаджэнні (каля 25%) пераважна хваёвыя. Пад балотамі 1% плошчы (найб. Краснае, Рудзянец). На тэр. раёна біял. заказнік мясц. значэння Чэрвеньскі; ахоўныя тарфянікі: Падастрэўе, Краснае, Дуброва, Плінтаўка, Дубкі, Рудзянец, Валмянка, Падор, Уса, у пойме р. Волма, Крысін Дуб, Вялікае, Кажамячышча, Чэрвеньскае, Салажкі. Помнікі прыроды: рэсп. значэння, парк «Раванічы», хвоі чорныя ў г.п. Смілавічы; мясц. значэння — паркі «Смілавічы», «Убель» і «Калодзежы».
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 81 тыс.га, з іх асушаных 26 тыс.га. На 1.9.2003 у раёне 6 калгасаў, 4 раённыя унітарныя с.-г. прадпрыемствы, рэсп. унітарнае с.-г.прадпрыемства, «Эксперым. база «Натальеўск», 9 с.-г.вытв. кааператываў, 37 фермерскіх гаспадарак, аграрна-прамысл.прадпрыемства «Чэрвеньскае». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, рапсу, лёну, бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: дрэваапр. (мэбля, піламатэрыялы), нафтаперапр. (нафтабітум), харч. (цэльнамалочныя прадукты, сушаная агародніна, віно, безалкагольныя напіткі), каап. (хлебабулачныя і каўбасныя вырабы), лёгкай (валены абутак, скураны тавар); рыбгас «Волма», лясгас. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Мінск—Чэрвень—Магілёў, Чэрвень—Мар’іна Горка, Чэрвень—Смалявічы і інш. У раёне 17 сярэдніх, 10 базавых, 3 пач., 1 вячэрняя школа, гімназія, дом-прытулак, с.-г.прафес. ліцэй, дзярж.агр. каледж, ПТВ, 30 дашкольных устаноў, 24 клубы, 32 б-кі, 6 бальніц, 2 амбулаторыі, 23 фельч.-ак. пункты, 1 санаторый. Чэрвеньскі краязнаўчы музей, музей кампазітара С.Манюшкі ў пас. Азёрны. Помнікі архітэктуры: касцёл Антонія (канец 18 — пач. 19 ст.) і палацава-паркавы комплекс (2-я пал. 19 ст.) у в. Раванічы. Гіст. помнікі: мемарыяльны комплекс «Разгром» (1982—84) за 3,5 км на ПнЗ ад в. Раваніцкая Слабада на месцы базіравання ў 1942—44 міжраённага падп. камітэта КП(б)Б Мінскай зоны, Чэрвеньскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, штаба партыз. брыгады «Разгром». Выдаецца газ. «Раённы веснік».
Літ.:
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Мінская вобл.Кн. 2. Мн., 1987;