ГРЫШАНО́ВІЧ (Валерый Мікалаевіч) (псеўд.Дзедаў Валерый, Баркоўскі-Дзедаў Валерый; н. 3.3.1947, г.п. Халопенічы Крупскага р-на Мінскайвобл.),
паэт, публіцыст. Піша на рус. і бел. мовах. Скончыў Маскоўскі ун-т (1973). З 1969 на камсамольскай, з 1983 на парт. рабоце. У 1987—93 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1968. Аўтар зб. вершаў «Стронцый у кроплі расы» (1990), паэм «Вока бездані» (1989), «Беларусь, Хрыстос і маланка» (1993), «Святое прычасце» (1994), кінасцэнарыя (з М.Кацюшэнкам) «Хроніка знаходжання на Зямлі» пра лётчыка-касманаўта У.Кавалёнка (паст. 1980). У творах Грышановіча — роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, сутнасцю чалавечага жыцця, боль за бездухоўнасць грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́СКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у Грэскім р-не Мінскайвобл. пад кіраўніцтвам Грэскага падп. РК КП(б)Б. Арганізатар і кіраўнік У.І.Заяц. Налічвала каля 80 чал., 4 групы: у бальніцы в. Грэск (кіраўнік Ю.Г.Войчык), вёсках Стараселле (А.В.Вадап’ян), Гацук (Заяц), Вобчае (І.І.Каско). Падпольшчыкі вялі сярод насельніцтва агітац. работу, распаўсюджвалі звесткі Саўінфармбюро, перадавалі партызанам звесткі пра рух варожага транспарту, папярэджвалі пра карныя аперацыі акупантаў, псавалі тэлеф. сувязь праціўніка, спалілі некалькі мастоў на шашэйных дарогах, пусцілі пад адхон варожы эшалон, разграмілі апорны пункт фашыстаў у в. Вобчае, захапілі абоз з прадуктамі і пераправілі партызанам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГУ́МЕНСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1795—1923 у Мінскайгуб. Цэнтр — г. Ігумен (сучасны Чэрвень). Пл. 9,4 тыс.км², нас. 234 792 чал. (1897). Падзелены на 22 воласці (1912); Амяльнянскую (з 13.12.1922 Кнорынская), Белічанскую, Брадзецкую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Магілёўскім пав.), Верхменскую, Грабёнскую, Даўжанскую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Быхаўскім пав.), Дудзіцкую, Дукорскую, Кліноцкую, Магільнянскую (з 29.7.1920 у Нясвіжскім пав.), Навасёлкаўскую, Пагарэльскую, Пагосцкую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Магілёўскім пав.), Пярэжырскую, Пухавіцкую, Слабада-Пырашаўскую, Смілавіцкую, Уздзенскую (з 1.8.1923 у Мінскім пав.), Хутарскую (б. Юравіцкая), Цітвянскую, Шацкую, Якшыцкую. З 18.9.1923 у сувязі з перайменаваннем г. Ігумен у Чэрвень наз.Чэрвеньскі павет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЯСЛА́ЎСКАЕ КНЯ́СТВА,
удзельнае княства Полацкай зямлі. Цэнтр — г. Ізяслаў (цяпер г.Заслаўе). У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца як княства пад 1127 у час княжання Брачыслава. У канцы 1150-х г. княства — аб’ект барацьбы за валоданне ім мінскіх князёў і нашчадкаў Брачыслава, якіх падтрымліваў полацкі кн.Рагвалод Барысавіч. З 1160 у складзе Мінскай зямлі, з канца 13 ст. ў складзе ВКЛ: з 1345 належала Яўнуту, потым яго нашчадкам — князям Заслаўскім. У выніку падзелу паміж нашчадкамі і продажу часткі яго тэрыторыі княства значна паменшала. У гіст. л-ры ёсць меркаванне пра існаванне ў 12 ст. Ізяслаўска-Лагожскага княства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЛІЯ,
рака ў Лагойскім і Вілейскім р-нах Мінскайвобл., у бас.р. Вілія. Даўж. 62 км. Пл. вадазбору 1220 км². Утвараецца ад зліцця рэк Каменка і Бачылаўка, цячэ па паўн.-зах. схілах Мінскага ўзв., ніжэй па паўд.-ўсх. ускраіне Нарачана-Вілейскай нізіны. Асн. прытокі: Сліжанка, Мышкаўка, Выпрата, Жучок, Рыбчанка (злева), Дроздка (справа). Даліна невыразная, шыр. 2—3 км. Пойма забалочаная, нізкая, шыр. 300—500 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае, шыр. у межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м³/с. Прымае сцёк з меліярац. каналаў. У ніжнім цячэнні — зона адпачынку Вілейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́К (Мікалай Станіслававіч) (н. 29.10.1945, в. Дзешчанка Уздзенскага р-на Мінскайвобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1966). З 1966 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1988 нам. дырэктара). У 1976—77 у Гомельскім дзярж. ун-це. Навук. працы па крышталяоптыцы, крышталеакустыцы, нелінейнай акустыцы. Распрацаваў нелінейна-аптычныя метады і прылады для вымярэння параметраў лазернага выпрамянення і кіравання імі; спосабы кіроўнага факусіравання і сканіравання ультрагукавых пучкоў.
Тв.:
Генерация мощного излучения с перестройкой спектра в области 280—385 нм (у сааўт.) // Письма в ЖЭТФ. 1972. T.15, вып. 1;
Внутрирезонаторная лазерная спектроскопия с применением нелинейного преобразования частоты (у сааўт.) // Квантовая электроника. 1988. Т. 15, № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Вілорый Аляксеевіч) (н. 18.1.1934, г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскайвобл.),
бел. мастак тэлебачання. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1956). У 1957—92 мастак-пастаноўшчык Бел.рэсп. студыі тэлебачання (у 1961—82 гал. мастак). Работы вылучаюцца і рэаліст., і ўмоўна-алегарычнай вобразнасцю, эмацыянальнай выразнасцю. Аформіў тэлеспектаклі «Мяцеж» паводле Дз.Фурманава (1957), «Млын на Сініх Вірах» У.Караткевіча (1959), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965), «Адвечная песня», «Курган» і «Бандароўна» паводле Я.Купалы (усе 1980), «Слабодскі парламент» па матывах апавядання М.Гіля (1984), «Алімпіяда» паводле рамана І.Пташнікава (1988) і інш.; тэлефільмы «І смех і бяда» (1973), «Новая зямля» паводле Я.Коласа (1982), «Купалінка» (1983) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХАРО́НАК (Таццяна Іванаўна) (н. 7.8.1954, в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскайвобл.),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1988). Скончыла БДУ (1981). З 1971 працуе ў Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе гіст. эвалюцыю сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў, яе тэрытарыяльна агульныя і лакальныя рысы, тэндэнцыі развіцця на сучасным этапе. Адзін з аўтараў кніг «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» (1988), «Сям’я і сямейны быт беларусаў» (1990), «Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы» і «Славянскія культуры пасля Другой сусветнай вайны» (1996) і інш.
Тв.:
Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX—XX ст.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХА́РЧЫК (Пётр Дзмітрыевіч) (н. 22.3.1945, в. Арда Клецкага р-на Мінскайвобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм. навук (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1972). У 1972—90 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ, адначасова з 1989 у БДУ (з 1990 прарэктар). Прэзідэнт к-таМіжнар. саюза радыёнавук у Беларусі. Навук. працы па радыёоптыцы і галаграфіі. Распрацоўваў і даследаваў галаграфічныя метады ў радыё-, інфрачырвоным, ЗВЧ і аптычным дыяпазонах эл.-магн. хваль. Прапанаваў і рэалізаваў метады пераўтварэння выпрамяненняў інфрачырвонага і ЗВЧ дыяпазонаў у аптычны дыяпазон, выканаў шэраг работ па тэарэт. і эксперым. даследаваннях нетрадыцыйных метадаў фарміравання радыёвідарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАНО́К (Леанід Міхайлавіч) (н. 11.9.1943, в. Слабодка Любанскага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і радыебіялогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1966). З 1967 у сектары геранталогіі, з 1987 заг. лабараторыі Ін-та радыебіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы, узроставай фізіялогіі, радыебіялогіі.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность при старении. Мн., 1984 (у сааўт.);
Гормоны и старение: Регуляция сократительной функции сердца. Мн., 1994;
Влияние гипоксии на биоэлектрическую активность клеток миокарда после острого γ-облучения (разам з Г.П.Малыхінай) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1998. № 1.