акалі́чны, ‑ая, ‑ае.
Уст. паэт. Тое, што і навакольны. Акалічны народ гуслі знаў гусляра: Песня-дума за сэрца хапала. Купала. Святочны трэба было выбраць дзень, Каб на аблаву з акалічных сёл Магло сыйсціся як найбольш, людзей. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кадр, ‑а, м.
1. Асобны здымак на кіна- або фотаплёнцы.
2. Асобная сцэна або эпізод з кінафільма. У некаторых кадрах пастаноўшчыкам удалося перадаць гераізм рускіх людзей. Новікаў. Кадр плыў за кадрам, Карціны змянялі карціны. Фільм пачынаўся. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняме́нне, ‑я, н.
Стан знямелага. Юзік не паварухчуўся. Нахіліўшыся з ліхтаром, Толік убачыў, што хлопец як бы застыў у зняменні. Вітка. Толькі неўгамонныя птушкі парушалі зняменне і цішыню гэтага апошняга прыпынку вечна клапатлівых і неспакойных людзей. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго.
Берагчы каго‑н.: шкадаваць. Хіба ж праўда, што не варта Пець аб працы, барацьбе, Пра людзей жывых, упартых, Што не літуюць сябе? Ліхадзіеўскі.
літава́ць, ‑ту́ю, ‑ту́еш, ‑ту́е; незак., што.
Уст. Паяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад наседзець.
2. перан.; у знач. прым. Абжыты. Ляцяць, як і летась, у вырай З наседжаных гнёзд жураўлі. Астрэйка. Вайна зрушыла з абжытых, наседжаных месц дзесяткі, сотні тысяч людзей. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Адабраць, сілай забраць усё, многае або ўсіх, многіх. [Нарушэвіч:] — Паляўнічых няма, стрэльбы ў людзей паліцэйскія паадбіралі. Машара. Паліцаі адцягнулі ад дзяцей жанчыну і ўслед за гэтым паадбіралі ва ўсіх рыдлёўкі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпі́ць, падап’ю, падап’еш, падап’е; падап’ём, падапяце; зак.
Разм. Крыху ап’янець ад выпіўкі. [Альжбега:] Не смяшы ты людзей. Калі падпіў, Дык ляж спаць! Купала. Галіна.. [на наваселлі] ладна падпіла і ўвесь вечар спявала то вельмі сумныя, то дужа вясёлыя песні. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разагнаць усё, многае або ўсіх, многіх. [Мікодым] выйшаў з хаты, калі паліцыянты паразганялі ўжо людзей. Сабаленка. Вецер не дзьме, а ірве, і дзівіцца можна, як не паразганяў ён нізкіх хмар. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размагні́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад размагніціць.
2. у знач. прым. Які страціў уласцівасць магніту.
3. перан.; у знач. прым. Разм. Пазбаўлены сабранасці, энергічнасці. Кажу я: Нямала пакутуе ў нас Людзей з размагнічанай воляй! Лявонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
такто́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць тактоўнага. Прысутным кінулася ў вочы вялікая спрактыкаванасць камандзіра палка, тактоўнасць у абыходжанні. Ні аднаго лішняга слова: сціпла, коратка, ясна. Алешка. Строгасць, прынцыповасць маладога кіраўніка ўдала дапаўняюцца добразычлівасцю, вытрымкай, тактоўнасцю, увагай да людзей. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)