вы́лепіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.
1. Лепячы з мяккага матэрыялу, зрабіць, стварыць што‑н. Вылепіць снежную бабу. Скульптар вылепіў бюст Купалы.
2. Разм. Абклеіць. Вылепіць сцяну газетамі. □ — Дык што вам з тых грошай, здурнелі вы, ці што! У сметнік іх трэба выкінуць ці кут вылепіць імі, цяпер жа савецкія ўжо, лепшыя! Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., з каго-чаго і без дап.
Адносіцца да каго, чаго‑н. з іроніяй; смяяцца, кпіць. Не іранізуй з сур’ёзнай справы. □ — Не іранізуй, Іван, з самага святога — з дружбы. Шамякін. — Вы от іранізуеце, ладна... А я вам скажу, што любая расліна можа так расці, як чалавек захоча. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
братэ́рскі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і братні (у 2 знач.), брацкі (у 2 знач.). Але ёсць у вас [братоў] край, Ёсць радзіма на свеце, Дзе чакаюць вас маткі і дом, Дзе вы знойдзеце ласку Братэрскую ў сэрцах, хлеб і песню за кожным сталом. Танк. Мікалай быў хлопцам, які выклікаў у.. [Маі] братэрскія пачуцці. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наві́ць, наўю, наўеш, наўе; наўём, наўяце; пр. навіў, ‑віла, ‑ло; заг. наві; зак., што і чаго.
1. Наматаць, накруціць на што‑н. Навіць ніткі на шпульку.
2. Звіваючы, сплятаючы, нарыхтаваць у нейкай колькасці. [Галя:] — Я чула, што вы вяроўкі добрыя віць умееце? [Яўсей:] — Чаму ж не ўмею. [Галя:] — Дык от наўяце нам пастронкаў, лейцаў, вяровак. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што і чаго.
Нацерці або пакрыць смалою. Насмаліць канат.
насмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.
1. чаго. Абпальваючы, ачысціць ад поўсці, шчаціння і пад. у вялікай колькасці.
2. Разм. Многа накурыць. [Жэня:] — Не паспелі адчыніць дзверы, як ужо насмалілі! Калі вы ўжо забароніце гэту курылку, Андрэй Іванавіч! Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недарава́льна, прысл.
1. Прысл. да недаравальны. Касцянок балюча перажываў.. прастой у такі час, калі калгасы зоны зноў, як і ў мінулым годзе, недаравальна зацягвалі сяўбу жыта. Шамякін.
2. у знач. вык. Не заслугоўвае прабачэння. [Чарняхоўскі:] — Вам даверылі важнейшую справу — разведку, лёс тысяч людзей, а вы, відаць, дастаткова не цэніце гэта... Разведчыку гэта недаравальна... Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
Пачуццё пачцівасці да каго‑, чаго‑н., выкліканае прызнаннем высокіх якасцей, заслуг, важнасці і пад. Адчуваць павагу. Выклікаць павагу. Карыстацца павагай. □ Ігнась з павагай глядзеў на свайго новага таварыша і быў удзячны яму за ўвагу. Чарнышэвіч. — Дык вы партызан! — у голасе фурманаў чулася павага і захапленне. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакая́нне, ‑я, н.
1. Прызнанне веруючым сваіх грахоў перад свяшчэннікам. Тарасіха раптам загаласіла: — А навошта ж вы яго па-а-слалі-і-і. Загінуў бедны без па-а-каяння-а-а... Асіпенка.
2. Прызнанне сваіх памылак. — Транспарт узяў без дазволу, — з пакаяннем у голасе загаварыў Шыпулька. Кулакоўскі.
•••
Адпусціць душу на пакаянне гл. адпусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.
1. Закончыць малацьбу, абмалаціць усё. Мікалай Гаркун бліснуў вачамі і прагугнявіў: — Хлеб у свірне лічаць. Пакуль памалоцяць яго, дык мышы палову ператочаць. Гроднеў.
2. і без дап. Малаціць некаторы час. [Параска:] — Жаночкі, то вы ж не баўцеся. Падаіце кароў, павячэрайце ды падбяжыце на ток, памалоцім яшчэ трошкі... Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прад’яві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., што.
1. Паказаць (які‑н. дакумент, білет) у пацверджанне чаго‑н. [Камандзір коннікаў] здзівіўся з’яўленню ў іх часці пяхотных камандзіраў і таму загадаў прад’явіць дакументы. Машара.
2. Заявіць аб якіх‑н. прэтэнзіях, патрабаваннях у адносінах да каго‑, чаго‑н. [Вярбіцкі:] — Вы.. не мелі права арыштоўваць нас, не прад’явіўшы абвінавачання. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)