Засн. ў 1922 як пед.ф-тБДУ, з 1931 Бел.дзярж. вышэйшы пед.ін-т, з 1935 Мінскі пед.ін-т, з 1993 ун-т, з 1995 імя М.Танка. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: матэматычны, рус. філалогіі, дашкольнага выхавання, педагогікі і методыкі пач. навучання, муз.-пед., дэфекталогіі, сацыяльнай педагогікі і практычнай псіхалогіі, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура з 1934, дактарантура з 1992. З 1993 рыхтуе бакалаўраў і магістраў. Выдае час. «Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта», газ. «Настаўнік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАШЭ́НЯ Яўген Варфаламеевіч (23.12.1900, пас. Альбярцін, цяпер у межах г. Слонім Гродзенскай вобл. — 6.12.1981),
генерал-лейтэнант інж. войск (1955). Канд.ваен.н. (1943). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. Арміі з 1919, удзельнік баёў супраць Урангеля і Махно. У 1935—41 выкладчык у Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У Вял.Айч. вайну нач.інж. службы, нач. штаба аператыўнай групы інж. загарод Зах. і Крымскага франтоў, нач. штаба інж. войск 1-га Бел. і Забайкальскага франтоў, удзельнік абароны Масквы і Севастопаля, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай і Хангана-Мукдэнскай аперацый. У 1946—59 на выкладчыцкай рабоце ў ваен. акадэміях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЖАСНЯ́НСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМімя Ф.А.Сурганава. Засн. ў 1909 у в. Лужасна Віцебскага р-на як ніжэйшае с.-г. вучылішча. З 1920 с.-г. школа 2-й ступені, з 1928 с.-г. школа тэхнічных культур, з 1929 тэхнікум па тэхн. культурах, з 1930 дзярж.с.-г. ільно-пяньковы тэхнікум, з 1965 с.-г. тэхнікум. У 1977 прысвоена імя Сурганава. У 1993—96 саўгас-тэхнікум. З 1.6.1996 сучасная назва. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): аграномія, заатэхнія, ветэрынарыя. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. Працуе школа павышэння кваліфікацыі спецыялістаў сярэдняга звяна. Мае дэндрапарк, музей тэхнікума, спортбазу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗУРО́К Юрый Антонавіч (н. 18.7.1931, г. Краснік, Польшча),
расійскі спявак (барытон). Нар.арг.СССР (1976). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1960, клас С.Мігая). З 1963 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Яўген Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Андрэй Балконскі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Жэрмон, граф ды Луна, Радрыга, Рэната («Травіята», «Трубадур», «Дон Карлас», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні). Лаўрэат Міжнар. і Усесаюзнага конкурсаў вакалістаў «Пражская вясна» (1960), імя Дж.Энеску (1961, Бухарэст), імя М.Глінкі (1962, Масква), у Манрэалі (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́НІН Яўген Васілевіч (н. 8.11. 1930, Масква),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт. Расіі (1979). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954, клас Г.Нейгаўза), з 1957 выкладае ў ёй (з 1974 праф.). З 1958 саліст Маскоўскай філармоніі. Яго творчай індывідуальнасці найб. блізкая музыка рамант. плана. Выкананне адметнае паэт. адухоўленасцю, мяккасцю, лірызмам. У рэпертуары творы І.С.Баха, Л.Бетховена, І.Брамса, Ф.Ліста, Ф.Шапэна, М.Мяскоўскага, С.Пракоф’ева, С.Рахманінава, А.Скрабіна, Дз.Шастаковіча, Р.Шчадрына і інш. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1949) і імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1953; Вял. прыз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬКО́ЎСКІ Аляксандр Захаравіч (25.12.1900, с. Снежная Вінніцкай вобл., Украіна — 12.4.1979),
украінскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў кіеўскі Муз.-драм.ін-тімя М.Лысенкі (1930). У 1934—41 маст. кіраўнік і гал. дырыжор хар. капэлы Укр. радыё, з 1943 дырэктар і дырыжор Укр.дзярж.нар. хору, у 1946—73 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. капэлы бандурыстаў Украіны. З 1951 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1965 праф.). Складальнік зборнікаў для хар. калектываў, ансамбляў і капэл бандурыстаў, аўтар музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РЫН Аляксандр Рыгоравіч (3.1.19,17, С.-Пецярбург — 6.12.1992),
расійскі харавы дырыжор. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1940). З 1937 хормайстар Ленінградскага радыё, з 1940 — ансамбля песні і танца Ленінградскай ваен. акругі, з 1947 — Малога опернага т-ра. З 1952 хормайстар, у 1961—89 гал. хормайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета імя С.М.Кірава. Кіраваў пастаноўкай хар. сцэн у многіх класічных оперных спектаклях, у т. л.: «Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Царская нявеста», «Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава, «Мазепа» П.Чайкоўскага і інш.Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТКІЛА́ВА Зураб Лаўрэнцьевіч (н. 12.3.1937, г. Сухумі, Грузія),
грузінскі і расійскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар.арт.СССР (1979). Скончыў тбіліскія політэхн.ін-т (1960) і кансерваторыю (1965). З 1965 саліст Грузінскага т-ра оперы і балета, з 1974 — Вял.т-ра Расіі. Выкананне адметнае тэмпераментам і задушэўнасцю. Сярод лепшых партый: Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Хазе («Кармэн» Ж.Бізэ), Арзакан («Выкраданне Месяца» А.Тактакішвілі). 1-я прэмія і Гран-пры на Міжнар. конкурсе вакалістаў імя Ф.Віньяса (1970), 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя П.Чайкоўскага (1970). Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМА́Ё МЕ́НДЭС (Tamayo Méndez) Арнальда (н. 29.1.1942, г. Гуантанама, Куба),
першы касманаўт Кубы. Герой Сав. Саюза (1980), Герой Рэспублікі Куба (1980). Касманаўт Рэспублікі Куба (1980). Палкоўнік. Скончыў Тэхнал.ін-т (1961, г. Гавана), Ейскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1962, СССР), Вышэйшую школу Рэв.Узбр. сіл імя М.Гомеса. З 1978 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 18—26.9.1980 з Ю.В.Раманенкам здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз-38» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.А.Папоў, В.В.Румін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЦЦЯКО́Ў Віктар Віктаравіч (н. 17.10.1946, г. Краснаярск, Расія),
расійскі скрыпач. Нар.арт. Расіі (1979). Нар.арт.СССР (1987). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1970). З 1969 саліст Маскоўскай філармоніі, адначасова з 1983 маст. кіраўнік Камернага аркестра Расіі і выкладае ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1989 праф.). Для яго ігры характэрны эмацыянальнасць, маштабнасць, віртуознасць. У рэпертуары скрыпічныя творы І.Брамса, П.Чайкоўскага, Дз.Шастаковіча, С.Пракоф’ева, а таксама канцэрты, санаты, п’есы рас. і замежных кампазітараў. 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе музыкантаў-выканаўцаў (1965, Масква), Міжнар. конкурсе імя Чайкоўскага (1966, Масква). Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1981.