1. Псіхічныя працэсы перажывання чалавекам сваіх адносін да навакольнага свету. Пісьменніку [П. Пестраку] ўдалося .. намаляваць яркі вобраз маладой жанчыны Аксені, паказаць складаную гаму чалавечых пачуццяў.Гіст. бел. сав. літ.Ад думак і пачуццяў, якія авалодалі ім, Клім ужо не мог спакойна ўседзець на месцы.Шахавец.// Усведамленне, адчуванне чаго‑н. Пачуццё ўласнай годнасці. □ Толькі пачуццё абавязку стрымлівае .. ад жадання бегчы ўслед за сябрамі.Брыль.Я. Колас імкнуўся абудзіць у літаратурнай моладзі пачуццё адказнасці за сваю справу.Адамовіч.
2.чаго або якое. Псіхічны стан або фізічнае адчуванне чалавека. Мікола слухаў, еў грэбліва і ніяк не мог перамагчы ў сабе ўсё ўзрастаючае пачуццё агіды.Брыль.Светлае і невыказна радаснае пачуццё запоўніла душу Віктара.Шчарбатаў.Толю агарнула нейкае няяснае пачуццё смутку і радаснай надзеі.Якімовіч.
3. Знешняе праяўленне душэўнага пад’ёму, усхваляванасці. Спявала [Ядвіся] з такім праўдзівым пачуццём, што рабіла вельмі добрае і прыемнае ўражанне.Колас.Пра свае горкія перажыванні .. [Акіліна] гаворыць вельмі скупа, але ўкладвае ў свае словы вялікае пачуццё: «Не я па зямлі хадзіла, а зямля па мне».Шкраба.
4. Каханне, сімпатыя, прыхільнасць да каго‑н. [Сіўцоў:] — Кахання, Мікола, не бойся. Узвышанае гэта, прыгожае пачуццё.Краўчанка.Я не ведаў, ці мне ў нейкім забыцці, быццам мармуровую багіню, цалаваць яе, ці адвярнуцца ад яе і захаваць у сэрцы маладое, шчырае пачуццё...Бядуля.
•••
Пачуццё локця — пачуццё сяброўства і ўзаемнай падтрымкі.
Пачуццё меры — адчуванне патрэбных межаў у якіх‑н. учынках, дзеяннях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спра́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае пашкоджанняў, прыгодны для выкарыстання. [Перагуд:] Праверыць гранаты, каб былі спраўныя.Крапіва.Машын тут некалькі, усе грузавыя, з магутнымі маторамі і не зусім спраўнымі глушыцелямі.Кулакоўскі.Нэля падняла ўгору сцяжок, даючы знаць машыністу, што пуць спраўны.Васілёнак.
2. Які знаходзіцца ў добрым стане; добры. — І як яму ўдаецца трымаць такую спраўную гаспадарку? — не пакідала.. [Петруся] думка.Якімовіч.[Траншэя] была глыбокая, спраўная, зробленая з нямецкай акуратнасцю.Марціновіч./ Пра скаціну. Хто мае такога спраўнага каня і выязную жарабку ў дадатак, як.. [Бабейка]?Хадкевіч.// Заможны. Гаспадаром станавіўся [Васіль], не абы-якім, спраўным; зямлі пабольшала, пабольшала ў гумне і ў клеці.Мележ.
3. Старанны, добрасумленны. Спраўны вучань. □ Баранавых аказаўся вельмі рупным і спраўным работнікам.Хведаровіч.
4. Удалы, прыгожы, здаровы (пра чалавека). Нядаўна быў завітаў [Міша] ў госці, дык такі кавалер вырас, такім спраўным стаў — паглядзець ды падзівіцца толькі.Кірэйчык.[Алаіза:] — Думаю, што ў такіх спраўных дзяўчат, як вы, кавалераў хапае.Арабей.Я паварочваюся да свайго суседа, спраўнага ружовага дзядка: ён з усяе сілы ўпяўся, каб стрымаць людзей, што наваліліся яму на плечы.Палтаран.Спраўны ён, Мацей, хлопец, павінен я сказаць. Ды і не толькі ён — у Якуба ўсе дзеці галавастыя.Савіцкі.// Які характэрны для такіх людзей. [Петрык] хуценька садзіцца за тэлеграфны апарат і пачынае перабіраць у спраўных руках стужку.Шынклер.[Жанчына:] — Але такую справу адкладваць няможна! — І яна спакойна, спраўным крокам зноў пайшла да салдата.Мікуліч.// Спрытны, абаротлівы, энергічны. Дзед Банэдык аказаўся вельмі спраўным хаўруснікам.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяско́нцы, ‑ая, ‑ае.
1. Бязмежны, бяскрайні, без канца і пачатку. Недзе ў бясконцым блакіце неба курлыкалі жураўлі.Гамолка.
2. Надзвычай доўгі, працяглы. Бясконцая прамова. Бясконцы шлях. Бясконцая ноч. □ [Вася:] — Я не спаў, добра памятаю, што не спаў, але сніў сны, бясконцыя, цяжкія, жудасныя.Шамякін.// Бесперапынны, няспынны. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя плылі...Панчанка.// Які ніколі не канчаецца, не змаўкае, працяглы. З вышыні на зямлю лілася бясконцая песня нябачных жаваранкаў.Алешка.
3.Вельмі моцны, нязмерны па сіле праяўлення, па велічыні. У яго [Ляткоўскага] голасе была тая бясконцая радасць жыцця, якую толькі і можна выказаць песняй.Вітка.
4. Які маецца ў вялікай колькасці; шматлікі. Дзе б гэта магло быць? У Мінску? Ці ў адной з гэтых бясконцых вёсак, у якіх пабываў.. [Павел], крочачы па доўгіх франтавых дарогах?Васілёнак.Школа акуналася ў новае жыццё, поўнае бясконцых цікавых таямніц.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які даўно прайшоў, мінуў (пра час). [Павел Лукіч:] — Але ж пэўных граніц між плямёнамі ў тыя старажытныя часы быць не магло.В. Вольскі.Старажоўка нясе назву, відаць, аж са старажытнага часу.Новікаў.// Які існаваў, быў, жыў у мінулыя часы. Старажытныя грэкі. Старажытная Русь. □ Невялічкая палянка паміж гушчару, асвечаная месяцам, выглядала нейкім цудоўным гняздом старажытных людзей.Чарот.
2. Які створаны, узнік у далёкім мінулым і захаваўся да гэтага часу. Старажытная легенда. Старажытныя паданні. □ Апошні прыпынак — ля старажытных сцен Крамля, дзе жыла і працавала Н. К. Крупская.«Звязда».На старажытным дзядзінцы тая самая векавая ратуша.Грамовіч.
3.Вельмі стары. Не, не спіць, не дрэмле Старажытны бор: Ён вартуе землі, Даўні свой прастор.Колас.Голлямі хістаючы калматымі, Хвоі старажытныя рыпяць.Панчанка.// Старадаўні. Можна было ўявіць чалавека ў старажытнай доктарскай мантыі.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяго́нняісёння, прысл.
1. У гэты дзень. [Крушынскі] сягоння яшчэ нічога не еў.Бядуля.Імяніннік аграном сягоння. Споўнілася трыццаць год яму.Смагаровіч.Некалькі дзён быў дождж, а сёння свеціць сонца.Брыль.// У сучасны момант, цяпер. Ні лапікаў, ні межаў... і сягоння я даў бы назву новую Смаргоні.А. Вольскі.Не пазнаць зямлі сягоння!Колас.Некалі правінцыяльна-мяшчанскі гарадок [Мінск], сёння адзін з прыгажэйшых гарадоў нашага вялікага Савецкага Саюза.Хведаровіч.
2.узнач.наз.сяго́ння і сёння, нескл., н. Цяперашні дзень. Білеты на сёння прададзены. □ Да сягоння жыве памяць Аб злым гэтым дусе На ўсёй чыста Украіне І на Беларусі.Купала.// Тое, што існуе, маецца цяпер; сучаснае. Наша сягоння. □ Узнімаліся тосты за гаспадароў, .. за наша шчаслівае сёння і светлае заўтра.Корбан.
•••
Не сягоння, дык заўтра; не сягоння — заўтра — вельмі хутка, у бліжэйшы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4) з дрэ́ннай, паску́днай нату́рай; зласьлі́вы; капры́зны; невыно́сны для і́ншых
Don’t be nasty — Не капры́зь, Ня будзь зло́сны
5) небясьпе́чны
a nasty accident — небясьпе́чны вы́падак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
непрыкме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць. Ішлі [хлопцы] вузкай, амаль непрыкметнай сцежкай.Шашкоў.Мне да болю жыццё падабаецца — Я нідзе ў ім не бачу драбніц: Мора бурнай вады сабіраецца З рэк, якія з крыніц пачынаюцца, З непрыкметных маленькіх крыніц.Непачаловіч.// Які не кідаецца ў вочы. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметпая сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх.Чарнышэвіч.Добрая палова поспехаў атрада грунтавалася на .. непрыкметнай падрыхтоўчай рабоце [сувязных].Брыль.// Які ледзь адчуваецца, нязначны, невялікі. Непрыкметныя змены.
2. Які не вылучаецца сярод іншых; нявідны. Старастам быў пастаўлены ўпарты аднаасобнік Ларывон Бугай, вельмі маўклівы і непрыкметны чалавек.Шамякін.— Ціхі быў чалавек [Нічыпар], спакойны і ўжо, мабыць, залішне непрыкметны.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажа́р, ‑у, м.
Агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць, а таксама сам працэс гарэння. Лясны пажар. □ — Пажар! — мільганула страшная думка, і Анісся кінулася бегчы па вуліцы, туды.., дзе ў злавесных дымных віхрах прабіваліся першыя языкі бледнага, жаўтаватага полымя.Лынькоў.Пажар яшчэ не.. паспеў разбушавацца. Ён пайшоў ад цяпельца, што распалілі пастушкі, і, разрастаючыся чорнай плямай, нішчыў сухую траву, галлё, маладыя дрэўцы.Шчарбатаў./уперан.ужыв.Залаты пажар сонца залівае верхавіны лесу.Колас.//перан. Аб падзеях вялікага грамадскага значэння, якія хутка і бурна развівацца. Пажар вайны. Пажар паўстання.//перан. Аб моцных чалавечых пачуццях. Гарыць душа, гарыць уся, Не патушыць душы пажар.Пушча.
•••
Не на пажар — няма куды спяшацца.
Як на пажар — вельмі хутка (бегчы, імчацца і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрабава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Настойлівы ў сваіх патрабаваннях. Патрабавальны загадчык. Патрабавальны настаўнік. □ Жадаючы з першага дня паказаць сябе патрабавальным начальнікам, .. [Сцяпан] сурова спытаў, чаму памяшканне дагэтуль не атынкавана.Шамякін.Зусім не пакрыўдзіўся Жэня на Дыбу — чалавека справядлівага і патрабавальнага.Гроднеў.Шафранскага я толькі адзін раз бачыў у вочы, на выпускным вечары, але чуў, што гэта чалавек нязломны, суровы і патрабавальны, што ён вельміне любіць хлусоў і манюк.Сабаленка.// У якім адчуваецца патрабаванне. Стой! — патрабавальны голас спыніў Яўсея.Паўлаў.Сярод ночы раздаецца асцярожны, але патрабавальны стук у акно.Пінчук.
2. З высокімі запатрабаваннямі. Патрабавальны чытач.// Які патрабуе да сябе ўвагі, асаблівых умоў; капрызны. Грэчка — параўнальна цеплалюбівая расліна; асабліва патрабавальная яна да цяпла ў першыя фазы развіцця.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пі́сьменнасць, ‑і, ж.
1. Сістэма графічных знакаў, якія ўжываюцца для пісання. Літоўцы ў той час яшчэ не мелі ўласнай пісьменнасці, і таму для патрэб дзяржаўных зносін выкарыстана была беларуская мова.Жураўскі.
2. Сукупнасць пісьмовых помнікаў якой‑н. гістарычнай эпохі пэўнага народа.
пісьме́ннасць, ‑і, ж.
1. Уменне чытаць і пісаць. Аксён ужо нават можа і распісацца, што яго вельмі цешыць, але гэта яшчэ не сведчыць аб яго пісьменнасці.Колас.//перан. Наяўнасць ведаў у якой‑н. галіне. Перад выканаўцамі гэтага ансамбля паўсталі задачы вялізарнай складанасці: не толькі авалодаць музычнай пісьменнасцю мастацтва ансамблевай ігры, але і забяспечыць сябе літаратурай.«Беларусь».
2. Адсутнасць граматычных і стылістычных памылак. Пісьменнасць сачынення.//перан. Праяўленне майстэрства ў выкананні чаго‑н.; адпаведнасць чаго‑н. патрабаванням навукі. Пісьменнасць праекта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)